14-15 кастрычніка ў Жодзіне адбыўся ўжо традыцыйны турнір для міністрантаў з марыянскіх парафій. У сустрэчы прынялі ўдзел каля 70 хлопцаў з усіх мясцін, дзе працуюць айцы марыяне: Мінска, Жодзіна, Барысава, Росіцы і Оршы. Да іх далучыліся госці з суседніх Смалявіч і далёкай Друі, якая, дарэчы, не так даўно была марыянскай.
16 кастрычніка фігура Маці Божай Фацімскай вырушыла з мінскага архікатэдральнага касцёла ў перэгрынацыю па парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, а затым і іншых дыяцэзій. У архікатэдры фігура, якую Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч благаславіў у Фаціме, знаходзілася з 13 кастрычніка.
У сустрэчы, якая адбылася 13 кастрычніка, разам са святарамі і кансэкраванымі асобамі прымаў удзел дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і біскуп вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці Аляксандр Яшэўскі SDB.
13 кастрычніка ў мінскую архікатэдру прыбыла фігура Маці Божай Фацімскай. Над галовамі шматлікіх вернікаў у руках узняліся белыя хусткі — прысутныя віталі Фацімскую Пані, падобна таму, як і людзі з усяго свету чыняць гэта ў Фаціме.
13 кастрычніка падчас пастырскай сустрэчы святароў у Мінску а. Павел Федаровіч MIC прадставіў даклад пра заснавальніка супольнасці марыянаў святога Станіслава Папчынскага, кананізацыя якога адбылася ў чэрвені 2016 года.
13 кастрычніка святары і кансэкраваныя асобы Мінскай вобласці сабраліся на чарговай пастырскай сустрэчы. Па традыцыі ў гэты дзень іх чакала супольная малітва, душпастырскія аб’явы і сустрэча з арцыпастырам.
13 кастрычніка ў мінскую архікатэдру будзе ўрачыста ўнесена фігура Маці Божай Фацімскай. Прысутныя перад распачаццем святой Імшы ў 18.30 з белымі стужкамі і хусткамі ў руках будуць вітаць Багародзіцу ў фацімскай фігуры.
Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі са смуткам інфармуе, што 11 кастрычніка ва ўзросце 74 гадоў адышоў у вечнасць Тадэвуш Шылак — бацька кс. Паўла Шылака, пробашча парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў в. Краснае Маладзечанскага дэканата.
7 кастрычніка дзеці з парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Марыі Кольбэ далучыліся да 14-й Сусветнай Дзіцячай Эўхарыстычнай Святой Гадзіны, каб прасіць Бога аб міры ў сем'ях і ва ўсім свеце.
8 кастрычніка адбылася сустрэча катэхетаў, арганізаваная катэхетычным аддзелам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і адміністрацыяй Мінскага тэалагічнага каледжа імя святога Яна Хрысціцеля.
«У сувязі з публікацыяй, якая з’явілася 3 кастрычніка на партале www.znadniemna.pl, хачу адзначыць, што школа ў касцёле свв. Сымона і Алены вядзе толькі катэхетычную і культурную дзейнасць і не мае дачынення да дзейнасці Саюза палякаў у Беларусі і Консульства РП у Мінску», — адзначае кс. Уладзіслаў Завальнюк у адкрытым лісце.
Дыск «Святы Ружанец», прымеркаваны да распачацця кастрычніка, — гэта запіс спяваных частак ружанцовага набажэнства, выпушчаны хорам мінскай парафіі Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы.
2 кастрычніка вернікі мінскай парафіі Св. Францішка Асізскага (Уручча) сабраліся, каб разам перажываць адпустовую святую Імшу.
2 кастрычніка, ва ўспамін св. Анёлаў Ахоўнікаў, дзеці з парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы маліліся праз заступніцтва сваіх нябесных ахоўнікаў. Падчас святой Імшы парафіяльная супольнасць малілася за ўсіх дзяцей, якім найбольш патрэбна апека Анёлаў Ахоўнікаў.
2 кастрычніка ў парафіі Святога Арханёла Міхала ў Гатаве адбылася адпустовая ўрачыстасць.