Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі


Магілёўскую катэдру наведалі ўдзельнікі ІІІ Нацыянальнага форума «Музеі Беларусі»
03.10.2016 11:31

2 кастрычніка магілёўскую катэдру Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава наведалі ўдзельнікі ІІІ Нацыянальнага форума «Музеі Беларусі», які адбываўся ў гэтыя дні ў Магілёве.

 
110-годдзе асвячэння касцёла адзначылі ў Ракаве
03.10.2016 11:13

2 кастрычніка ў Ракаве адзначалася 110-годдзе асвячэння касцёла Маці Божай Ружанцовай (св. Дамініка). Парафію наведаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі мясцовым вернікам.

 
У Мінску закладзены вуглавы камень у фундамент санктуарыя Божай Міласэрнасці
02.10.2016 12:34

У першы дзень кастрычніка ў мінскай парафіі Маці Божай Ружанцовай адбылася гістарычная падзея: умураваны вуглавы камень у падмурак санктуарыя Божай Міласэрнасці. Вуглавы камень паходзіць з базылікі св. Пятра ў Ватыкане, падараваны Апостальскай Сталіцай і асвечаны Папам Францішкам.

 
У парафіі ў Салігорску ўпершыню прайшлі святыя місіі
29.09.2016 10:30

З 18 па 25 верасня ў парафіі Святога Францішка ў Салігорску ўпершыню адбыліся святыя місіі. Іх праводзілі айцы рэдэмптарысты Андрэй Ядкоўскі CSsR і Валерый Мазюк CSsR.

 
На ўрачыстасць у Бялынічы пешшу прыбылі амаль 100 пілігрымаў
26.09.2016 18:19

24–25 верасня адбылася першая пешая пілігрымка з Магілёва ў Бялынічы — месца, якое славіцца цудадзейным абразом Мацi Божай. 25 верасня быў таксама асвячаны памятны крыж на месцы былых каталіцкіх могілак ХVІІІ–ХІХ стст., зруйнаваных савецкай уладай пасля Вялікай Айчыннай вайны.

 
У «Карытас» прайшоў семінар па аказанні медыцынскай і сацыяльнай дапамогі залежным і сузалежным асобам
26.09.2016 16:54

«Сацыяльны цэнтр маці і дзіцяці імя Германа Гмайнера», які дзейнічае пры «SOS-Дзіцячая вёска Бараўляны», арганізаваў семінар па дапамозе залежным і сузалежным асобам. Сустрэча адбылася ў дзіцячым цэнтры «Карытас» 22 верасня.

 
Біскуп Яшэўскі прыняў удзел у святкаванні «Дажынак» у Мсціслаўі
26.09.2016 16:34

24 верасня ў горадзе Мсціслаў прайшоў фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2016». У межах праграмы фестывалю ў мсціслаўскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася ўрачыстая святая Імша, якую ўзначаліў біскуп вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці Аляксандр Яшэўскі SDB.

 
Мітрапаліт Кандрусевіч памаліўся са студэнтамі на распачацце новага навучальнага года
22.09.2016 22:31

«Касцёл хоча дапамагаць студэнтам, каб у іх было дастаткова не толькі фізічнай і інтэлектуальнай энергіі, але і духоўнай», — звярнуўся Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч да студэнтаў і выкладчыкаў, сабраных на літургіі ў мінскай архікатэдры 22 верасня з нагоды распачацця новага навучальнага года.

 
Мітрапаліт Кандрусевіч: мір — гэта Божы дар і адказнасць, ускладзеная на чалавека
20.09.2016 19:41

20 верасня, у апошні дзень сусветнага малітоўнага форуму за мір, каталіцкая супольнасць Беларусі правяла адмысловыя набажэнствы. У мінскай архікатэдры малітву ўзначаліў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, які назваў сустрэчу ў Асізі «сусветным форумам змагароў за мір».

 
Біскуп Юрый Касабуцкі наведаў з пастырскай візітацыяй парафію ў Слуцку
19.09.2016 13:12

17 верасня, у свята стыгматаў св. Францішка Асізскага, у парафіі Св. Антонія ў Слуцку адбылася пастырская візітацыя. Парафію наведаў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, які пазнаёміўся з яе жыццём і ўмацаваў вернікаў супольнай малітвай і добрым словам.

 
Адпустовая ўрачыстасць адбылася на мядзельскай Кальварыі
19.09.2016 12:15

17 верасня на Кальварыі ў парафіі Маці Божай Шкаплернай у Мядзелі адбылася адпустовая ўрачыстасць Узвышэння Святога Крыжа. Урачыстасць узначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB.

 
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у XXV Звычайную нядзелю: Верна і разумна распараджацца Божымі дарамі
18.09.2016 20:03

18 верасня, у XXV Звычайную нядзелю, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ў мінскім архікатэдральным касцёле.

 
У Горках адзначылі 10-годдзе адраджэння каталіцкай супольнасці (+фота)
17.09.2016 21:03

17 верасня ў Горках адзначылі 10-годдзе адраджэння каталіцкай супольнасці. На ўрачыстасць прыбыў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Кандрусевіч. Падчас літургіі іерарх удзяліў сакрамэнт канфірмацыі некаторым вернікам парафіі.

 
Для ўдзельнікаў апостальскага руху «Маргарытка» адбыліся вандроўныя рэкалекцыі (абноўлена)
16.09.2016 17:21

З 8 па 10 верасня ўдзельнікі апостальскага руху «Маргарытка» з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі мелі магчымасць здзейсніць падарожжа па святых месцах Беларусі і Літвы. У пілігрымцы прынялі ўдзел больш за 50 вернікаў з Рубяжэвіч, Вілейкі, Стоўбцаў, Смалявіч, Барысава, Налібакаў, вескі Дзераўное, Мядзела, Бабруйска і Мінска.

 
У Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі новыя прызначэнні
16.09.2016 10:51

15 верасня ў Мінску падчас сустрэчы святароў і кансэкраваных асобаў на распачацце новага этапу пастырскага служэння былі абвешчаны новыя прызначэнні.

 

 
<< Першая < Папярэдняя 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 Наступная > Апошняя >>

Старонка 16 з 71
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.