Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі


У Мінску будзе рэканструяваны Чырвоны касцёл
07.07.2016 13:52

Распрацоўваецца праект па рэканструкцыі ў беларускай сталіцы касцёла свв. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл).

 
Колькасць удзельнікаў сямейнай пілігрымкі ў Будслаў сёлета павялічылася ў паўтара разы
06.07.2016 16:25

У першай сямейнай пілігрымцы да Маці Божай Будслаўскай, якая была арганізавана ў 2015 годзе сямейным рухам «Equipes  Notre-Dame», прынялі ўдзел 140 чалавек, у гэтым жа годзе колькасць павялічылася ў паўтара разы і склала 207 чалавек.

 
«Я хацеў бы вярнуцца ізноў»: пілігрым з Чэхіі пра шлях у Будслаў
06.07.2016 16:10

Пілігрымка Мінск-Будслаў у гэтым годзе была не толькі самай «маладой», але і інтэрнацыянальнай. Са сталіцы да Маці Божай крочылі пілігрымы з Расіі, Украіны, Чэхіі і Злучаных Штатаў Амерыкі. Пра свае ўражанні ад беларускай пілігрымкі, а таксама пра жыццё каталіцкай моладзі ў Чэхіі распавёў Ян Дойч.

 
«Як пілігрымка змяніла маё жыццё»: сведчанні пілігрымаў (+фотарэпартаж, відэа)
05.07.2016 13:25

Пілігрымка — гэта найперш магчымасць штосьці змяніць у сваім духоўным жыцці, у сваіх узаемаадносінах з Богам. Пра тое, як сёлетняя пілігрымка ў Будслаў змяніла жыццё і ўспрыманне свету, распавядаюць удзельнікі духоўнага падарожжа Мінск-Будслаў.

 
«Кожны год вышываю на хусцінцы новую дату»: як быць пілігрымам у 75 гадоў?
05.07.2016 10:01

Ганне Расцішэўскай, парафіянцы архікатэдральнай парафіі ў Мінску — 75 гадоў. Але і ў гэтым узросце яна імкнецца кожны год прымаць удзел у будслаўскіх урачыстасцях.

 
Малітвы дзяцей да Маці Божай Будслаўскай (+відэа)
04.07.2016 13:30

Завяршыліся ўрачыстасці ў Будславе. Пілігрымы з розных куткоў нашай краіны крочылі да Маці Божай Будслаўскай, каб скласці свае просьбы і падзякі перад цудатворным абразом. Свае асабістыя інтэнцыі мелі і самыя маленькія ўдзельнікі пешай пілігрымкі Мінск-Будслаў.

 
Кардынал Крыстаф Шонбарн OP асвяціў новы касцёл Маці Божай Будслаўскай у Мінску
03.07.2016 16:13

Упершыню за апошнія 105 гадоў у беларускай сталіцы быў асвечаны каталіцкі касцёл. Асвячэнне новазбудаванай святыні ў парафіі Маці Божай Будслаўскай адбылося ў Мінску 3 ліпеня.

 
Аўтар фотавыставы ў Будславе: Каб здымкі пабачыла як найбольш простых людзей
03.07.2016 02:21

Аўтар фотавыставы — малады фатограф Віктар Ведзень — патлумачыў, што хацеў бы прыязджаць з ёй у невялікія мясцовасці, каб дзяліцца з іх жыхарамі і духоўнасцю, і культурай.

 
Кардынал Крыстаф Шонбарн на ўрачыстай Імшы ў Будславе: Сёння я маю магчымасць быць сведкам вашай моцнай веры (+фотарэпартаж)
02.07.2016 14:24

Галоўную святую Імшу ў межах урачыстасцяў у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе 2 ліпеня ўзначаліў спецыяльны папскі пасланнік на будслаўскія ўрачыстасці кардынал Крыстаф Шонбарн ОР.

 
Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB на ранішняй Імшы ў Будславе: Паступаць паводле патрабаванняў веры кожны дзень і дзяліцца ёю
02.07.2016 10:29

На два аспекты, характэрныя для Найсвяцейшай Панны Марыі — веру, а таксама слуханне Божага слова і разважанне над ім — звярнуў увагу дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB на ранішняй святой Імшы ў межах урачыстасцяў у Будславе 2 ліпеня.

 
«Што больш за любоў Бога?»: дзеці нарачанскай парафіі станчылі для кардынала (+відэа)
02.07.2016 05:40

«Касцёл у Беларусі мае будучыню, бо ў ім ёсць шмат дзяцей, якія ўмеюць танчыць і спяваць», — адзначыў кардынал Крыстаф Шонбарн OP падчас наведвання парафіі Св. Андрэя Апостала ў Нарачы.

 
Кардынал Шонбарн на Кальварыі ў Мядзелі: «Сваёй верай вашы бабулі ўратавалі Касцёл»
02.07.2016 05:19

Кардынал Крыстаф Шонбарн OP, папскі пасланнік на ўрачыстасці 25-годдзя заснавання Мінска-Магілёўскай мітраполіі, 1 ліпеня наведаў кармэлітанскія супольнасці на Мядзельшчыне.

 
Імша ў ноч на ўрачыстасцях у Будславе: папскі легат перадаў беларускім грэка-католікам рэліквію св. Язафата Кунцэвіча
02.07.2016 01:41

«Разам з Марыяй мы сёння дзякуем Богу за сярэбраны юбiлей адраджэння структур Каталiцкага Касцёла ў Беларусi», — сказаў на святой Імшы ў ноч з 1 на 2 ліпеня падчас урачыстасцяў у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
Што паглядзець у намётах «фэставага кірмашу»? Агляд карэспандэнта Catholic.by
01.07.2016 23:12

У час, вольны ад сустрэчы пілігрымак і сяброў у іх, малітвы і іншых спраў, карэспандэнты Сatholic.by паназіралі за кірмашом, які традыцыйна дапаўняе яркімі колерамі і добрым настроем будслаўскі фэст.

 
Імша для пілігрымаў у Будславе: Багародзіца вучыць нас, чувае над намі і заступаецца за нас
01.07.2016 22:23

1 ліпеня на пачатак сёлетніх урачыстасцяў у Будславе святую Імшу для пілігрымаў, якія прыбылі ў Нацыянальны санктуарый з усёй Беларусі, узначаліў арцыбіскуп Вільнюскі (Літва) Гінтарас Грушас.

 
<< Першая < Папярэдняя 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 Наступная > Апошняя >>

Старонка 20 з 71
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.