15 верасня ў мінскай архікатэдры святары і кансэкраваныя асобы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі сабраліся на малітву, а таксама арганізацыйную сустрэчу з Мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам на распачацце новага этапу пастырскага служэння.
14 верасня, у свята Узвышэння Святога Крыжа, у парафіі Узвышэння Святога Крыжа на Кальварыі ў Мінску адбылася адпустовая ўрачыстасць. Святую Імшу цэлебраваў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB, які наведаў гэтую парафію ўпершыню.
12 верасня вернікі мінскай парафіі Маці Божай Будслаўскай разам са сваім пробашчам кс. Францішкам Рудзем маліліся ў мінскай архікатэдры, дзе ў гэты дзень адзначаецца ўрачыстасць Найсвяцейшага Імя Марыі.
Пры катэдральнай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава ў Магілёве (вул. Камсамольская, 4) арганізавана душпастырства моладзі. Сустрэчы, падчас якіх будуць гучаць адказы на турбуючыя моладзь пытанні, адбываюцца кожную нядзелю.
10 верасня салезіяне мінскай парафіі Св. Яна Хрысціцеля разам з пробашчам кс. Аляксандрам Мятліцкім SDB здзейснілі пілігрымку ў Вільнюс.
10 верасня ў мінскім касцёле святых Сымона і Алены адбылася сустрэча ўдзельнікаў свецкага руху Апостальства дапамогі душам чыстцовым, якое аказвае духоўную падтрымку памерлым, ахвяруючы за іх Богу свае малітвы, працу, радасці і цярпенні.
Вернікі парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску мелі магчымасць набрацца сіл для вучобы і працы праз удзел у летніх лагерах.
5 верасня адбылася штогадовая сустрэча семінарыстаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі з Мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам перад пачаткам новага навучальнага года. У сустрэчы прынялі ўдзел дапаможныя біскупы Юрый Касабуцкі і Аляксандр Яшэўскі SDB, а таксама адказны за выхаванне клерыкаў кс. Эдмунд Даўгіловіч-Навіцкі.
3 верасня, у першую суботу месяца, моладзь конкатэдральнай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Магілёве сабралася на набажэнства, каб падзякаваць Богу за летні адпачынак, за кракаўскія прыгоды ў межах Сусветных дзён моладзі і сустрэчу з Папам Францішкам, а таксама папрасіць аб Божым благаслаўленні на новы навучальны год.
4 верасня ў мінскай архікатэдры новапрызначаны Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр узначаліў сваю першую літургію з удзелам духавенства і вернікаў нашай краіны. У Беларусь іерарх прыбыў 18 жніўня.
3 верасня на вежах новай святыні ў мінскай парафіі Святога Яна Хрысціцеля (Серабранка) былі ўсталяваны пяць крыжоў. Іх благаслаўленне здзейсніў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Усяго ў ансамблі сем крыжоў, два з якіх былі ўсталяваны ў жніўні 2015 года.
3 верасня, ва ўспамін св. Грыгорыя Вялікага, навучэнцы і выкладчыкі Мінскага тэалагічнага каледжа імя св. Яна Хрысціцеля распачалі новы навучальны год. Студэнтаў благаславіў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
27 жніўня ў Жодзіне гурт «Рыбы» прэзентаваў свой другі альбом пад назвай «Любі». Пра тое, як прайшла прэзентацыя, распавядае Вольга Качалка.
24 жніўня ў дзіцячым цэнтры «Карытас» у вёсцы Ляскоўка адбылося свята, прысвечанае надыходзячаму навучальнаму году. Мерапрыемства было арганізавана па сумеснай ініцыятыве дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» і «SOS-дзіцячая вёска Бараўляны».
28 жніўня ў касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай (св. Дамініка) у Ракаве адбылася Імша перад пачаткам навучальнага года.