Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі


50 пілігрымаў з мінскага Чырвонага касцёла адправіліся на СДМ
25.07.2016 01:29

Вечарам 24 ліпеня група з 50 пілігрымаў з мінскага касцёла свв. Сымона і Алены  адправілася на Сусветныя дні моладзі ў Кракаў. Перад ад’ездам у інтэнцыі ўсіх пілігрымаў – удзельнікаў СДМ – цэлебравалася святая Імша.

 
У свірскай парафіі адбылася ўрачыстасць св. Шарбэля, якую ўзначаліў новапрэзбітэр Аўгуст Калясінскі
24.07.2016 22:45

24 ліпеня свірская парафіяльная супольнасць узгадвала святога Шарбэля. Парафія Св. Мікалая, біскупа, у Свіры з’яўляецца адным з нямногіх месцаў, дзе ўшаноўваецца святы ліванскі манах.

 
Імша ў пятую гадавіну смерці кардынала Казіміра Свёнтка прайшла ў Мінску
21.07.2016 22:17

Вечаровая святая Імша ў мінскім архікатэдральным касцёле 21 ліпеня цэлебравалася ў інтэнцыі спачылага кардынала Казіміра Свёнтка, 5-годдзе з дня смерці якога адзначаецца сёлета. Памаліцца аб вечным супакоі для душы іерарха сабраліся вернікі і кансэкраваныя асобы з розных парафій сталіцы.

 
«Канікулы з Богам» прайшлі ў Ляскоўцы
21.07.2016 16:09

Лагойская парафія Святога Казіміра сумесна з Дабрачынным каталіцкім таварыствам «Карытас» зладзілі для дзяцей «Канікулы з Богам» у Ляскоўцы. Канікулы прайшлі з 11 па 16 ліпеня на базе Дзіцячага дабрачыннага сацыяльна-рэабілітацыйнага цэнтра св. Лукі.

 
Новапрэзбітэр Алег Каралёў SDB цэлебраваў прыміцыйную Імшу ў новым касцёле ў Мінску
18.07.2016 15:09

17 ліпеня ў будынку новага касцёла св. Яна Боско ў Мінску (Серабранка) адбылася прыміцыйная святая Імша новапрэзбітэра Алега Каралёва SDB. Павіншаваць і падтрымаць маладога святара, які атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне напярэдадні, прыбыло шмат гасцей, сяброў і настаўнікаў, з Беларусі і з-за мяжы.

 
Дыякан Алег Каралёў SDB атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне
18.07.2016 14:36

16 ліпеня на святой Імшы ў будынку новага касцёла св. Яна Боско ў Мінску (Серабранка) дыякан Алег Каралёў SDB атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне з рук дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандра Яшэўскага SDB.

 
Парафіяне з Мінска (Лошыца) — сярод першых на Парафіядзе ў Польшчы
18.07.2016 10:53

«Міжнародная парафіяда для дзяцей і моладзі» — такую назву атрымала спартыўнае спаборніцтва, якое ў дваццаць восьмы раз адбылося ў Польшчы. Цягам пяці дзён — з 10 да 15 ліпеня — юныя каталіцкія вернікі змагаліся за першынство ў розных відах спорту, за лідарства ў творчых конкурсах і духоўных адукацыйных праграмах.

 
«Рашэнне ў дачыненні трох святароў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі перагледжана»: паведамленне біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB
14.07.2016 12:45

«З вялікай радасцю інфармую вас аб тым, што сёння, 14 ліпеня, я атрымаў паведамленне, што прынятае рашэнне ў дачыненні трох святароў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, якім некалькі дзён таму не далі дазволу на працяг душпастырскага служэння ў нашай архідыяцэзіі, было перагледжана і зменена», — піша біскуп вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці.

 
«Тры святары Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі не атрымалі дазволу на працяг душпастырскага служэння». Паведамленне біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB
13.07.2016 11:54

«З вялікім сумам і болем у сэрцы інфармую вас аб тым, што 11 ліпеня я атрымаў паведамленне, што трое святароў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі не атрымалі дазволу на працяг душпастырскага служэння ў нашай архідыяцэзіі», — сказана ў паведамленні біскупа вікарыя для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці.

 
«Знайшоў нашмат больш, чым шукаў»: на Вілейшчыне завяршыліся трохдзённыя рэкалекцыі на байдарках
12.07.2016 12:25

Рэкалекцыі на байдарках, прысвечаныя Году Міласэрнасці, прайшлі 5-7 ліпеня ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. На працягу трох дзён моладзь з розных куткоў Беларусі малілася аб міласэрнасці як для ўсяго свету, так і для саміх сябе.

 
«Купалаў фэст» у Радашковічах сабраў вернікаў на малітву і на танцы дзеля ўшанавання хрысціянскага сужэнства
11.07.2016 15:23

У другі раз парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Радашковічах з дапамогай Catholic.by прыняла гасцей на гучны фэст у гонар Янкі Купалы. Гэтым разам свята, якое адбылося 10 ліпеня, было прысвечана 100-годдзю сужэнства Івана Луцэвіча і Уладзіславы Станкевіч і тэме хрысціянскага сужэнства ў цэлым.

 
Новы крыж вышынёй у сем метраў усталявалі на могілках ля в. Пратасаўшчына Пухавіцкага р-на
11.07.2016 13:53

10 ліпеня на лясных могілках каля вёскі Пратасаўшчына, што ў Пухавіцкім раёне, падчас адпустовай святой Імшы адбылося ўсталяванне новага крыжа.

 
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч: «Стаць сведкамі і носьбітамі Божай міласэрнасці ў свеце»
10.07.2016 17:30

«Святы Айцец Францішак кажа, што дзейсная любоў з’яўляецца візітнай картачкай хрысціяніна», — нагадаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч на святой Імшы 10 ліпеня ў мінскім архікатэдральным касцёле.

 
Сустрэча для дзяўчат у гонар св. Марыі Гарэцці адбылася ў Свіры
08.07.2016 11:35

6 ліпеня ў парафіі Св. Мікалая, біскупа, у Свіры адбылася сустрэча для дзяўчат у гонар святой Марыі Гарэцці, на якой разважалі над тэмамі, актуальнымі ў сучасным свеце: любоў, чыстасць, дзявоцтва, сарамлівасць.

 
Цуд веры і даверу Богу, або благаслаўлёная пара Святланы і Андрэя
07.07.2016 17:01

Святлана і Андрэй Галушкі — удзельнікі мінскай пакутнай пілігрымкі ў Будслаў, якія ў гэтым годзе ішлі да Маці Божай, каб скласці падзяку за дар зачацця дзіцяці. Гэтай падзеі ў сваім сужэнскім жыцці яны чакалі 8 гадоў, кожны год ідучы ў пілігрымку з гэтай інтэнцыяй.

 
<< Першая < Папярэдняя 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 Наступная > Апошняя >>

Старонка 19 з 71
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.