Адбылося пахаванне маці кс. Генрыка Тэлемана |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
01.12.2012 11:28 |
У казанні біскуп Дзям’янка адзначыў, што, закрываючы вочы памерлым, мы, удзельнікі пахавання, праз гэты ўдзел адкрываем вочы нашай душы, узгадваючы аб сваей будучай сустрэчы з Богам у жыцці вечным. Ксёндз Генрык Тэлеман прысвяціў сваё жыццё святарскаму служэнню ў Пінскай дыяцэзіі як выкладчык псіхалогіі ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага і як пробашч у парафіі ў Асаве. Зараз, прыкуты да інваліднай каляскі, святар нясе крыж пакутаў разам з Езусам Церпячым у лагішынскім Доме міласэрнасці. Кс. Андрэй Бародзіч |
Фотарэпартаж |