Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Да месца пахавання кардынала Марціні перададзена зямля з Іерусаліма |
22.11.2012 12:15 |
Галоўны рабін Мілана на пенсіі Джузэпэ Ларас і старшыня Рабінскай рады Італіі Эліа Рыкецці перадалі міланскай катэдры зямлю з Іерусаліма, каб яна была змешчана ў месцы пахавання кардынала Карла Марціні. Прадстаўнікі іўдзейскай супольнасці адзначылі, што пасля пераходу на пенсію ў 2002 г. кардынал Марціні выехаў у Іерусалім і жадаў быць там пахаваным. Аднак праз 5 гадоў у сувязі з пагаршэннем стану здароўя іерарх вярнуўся ў Мілан, дзе памёр 31 жніўня бягучага года. (AG) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.