26 красавіка Папа Францішак прыняў прашэнне аб адстаўцы з пасады арцыбіскупа Гаваны кардынала Хаймэ Лукаса Артэгі-і-Аламіна, якое гаванскі іерарх падаў яшчэ ў 2011 годзе, пасля дасягнення 75-гадовага ўзросту.
26 красавіка адзначаецца 30-я гадавіна аварыі на ЧАЭС. На мінулым тыдні Папа Францішак сустрэўся з некаторымі ліквідатарамі з Беларусі і Украіны і заклікаў маліцца за ўсіх, хто дапамагаў пераадолець наступствы гэтай катастрофы.
24 красавіка Папа Францішак нечакана з’явіўся на святкаванні Міжнароднага дня Зямлі, якое праходзіла ў рымскім парку «Віла Баргезэ». Пантыфік быў запрошаны на яго за свой значны ўклад у абарону навакольнага асяроддзя.
Папа Францішак напісаў ліст вязням турмы італьянскага горада Велетры. «Не дазваляйце мінуламу зняволіць вас, а перамяняйце яго ў шлях росту, веры і любові», — заклікаў Пантыфік.
Арцыбіскуп Венскі кардынал Крыстаф Шонбарн нагадаў, што «страх не з’яўляецца добрым дарадчыкам» у пытанні бежанцаў ці сітуацыі з беспрацоўем.
Перад малітвай «Regina Cаeli» 24 красавіка Папа Францішак прывітаў моладзь, якая прыбыла ў Ватыкан з нагоды Юбілею Міласэрнасці, а таксама заклікаў маліцца за біскупаў, святароў, манахаў і манахінь, каталіцкіх і праваслаўных, выкрадзеных у Сірыі.
24 красавіка Папа Францішак узначаліў святую Імшу з удзелам больш чым 70 тыс. падлеткаў ад 13 да 16 гадоў, якія прыбылі ў Рым з нагоды Юбілею Міласэрнасці. Эўхарыстыя прайшла на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.
Прабачайце і забывайце зазнаныя крыўды; так вы зможаце зразумець навучанне Езуса і быць Яго вучнямі і сведкамі міласэрнасці, сказаў Папа Францішак у відэапасланні да больш чым 70 тыс. юнакоў і дзяўчат, якія сабраліся познім вечарам 23 красавіка на рымскім стадыёне «Olimpico» з нагоды Юбілею Міласэрнасці.
23 красавіка Папа Францішак паспавядаў 16 падлеткаў, якія прымаюць удзел у сустрэчы для юнакоў і дзяўчат ва ўзросце ад 13 да 16 гадоў, арганізаванай у Ватыкане з нагоды Юбілею Міласэрнасці.
19-20 красавіка з удзелам Папы Францішка ў Ватыкане прайшло пасяджэнне Рады Генеральнага сакратарыяту Сінода Біскупаў. Між іншым на ім падкрэслівалася станоўчая рэакцыя мясцовых Касцёлаў у розных частках свету на выданне Апостальскай адгартацыі «Amoris Laetitia».
21 красавіка Папа Францішак павіншаваў юдэйскую супольнасць Рыма са святам Песах — галоўным юдэйскім святам, якое адзначаецца ў памяць аб зыходзе ізраільскага народу з егіпецкага палону.
21 красавіка Папа Францішак сустрэўся з удзельнікамі Нацыянальнага кангрэсу італьянскіх дыяцэзіяльных аддзяленняў «Caritas». У сваёй доўгай прамове Пантыфік даў каштоўныя парады супрацоўнікам гэтай дабрачыннай каталіцкай арганізацыі.
Умацаваць на шляху веры можа памяць пра тое, як Бог аб’явіўся ў нашым жыцці, сказаў Папа Францішак 21 красавіка падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане.
Прадстаўнік Апостальскай Сталіцы прыняў удзел у сустрэчы на высокім узроўні, прысвечанай 20-годдзю Гаагскіх рэкамендацый аб правах нацыянальных меншасцяў на адукацыю. Падзея прайшла 20-21 красавіка ў Гаазе па ініцыятыве Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.
21 красавіка Папа Францішак скіраваў пасланне да групы аргенцінскай моладзі, якая здзяйсняе экспедыцыю на Паўночны полюс. Падарожжа носіць адукацыйны характар і паклікана пазнаёміць юнакоў і дзяўчат з важнасцю аховы навакольнага асяроддзя.