Экалагічныя і сацыяльныя праблемы — галоўная тэма 20-га пленарнага пасяджэння Міжнароднага аб’яднання генеральных настаяцельніц, якое 9-13 мая праходзіць у Рыме. Каля 870 законных сясцёр з усіх кантынентаў абмяркоўваюць тэму «Ткаць для жыцця глабальную салідарнасць».
Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане сусветнага старэйшыну бекташаў Хаджы Баба Эдмонда Брахімая. Сустрэча прайшла раніцай 11 мая ў папскім кабінеце ў Зале Паўла VI.
Католікі і копты могуць разам сведчыць аб такіх важных каштоўнасцях, як годнасць кожнага чалавека, святасць сужэнства і сямейнага жыцця і павага да наваколькага асяроддзя, даверанага нам Богам, напісаў Папа Францішак у пасланні да Патрыярха Копцкай Праваслаўнай Царквы Тавадраса ІІ. Нагодай для звароту стаў Дзень копцка-каталіцкага сяброўства, які святкаваўся 10 мая.
Падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 11 мая Папа Францішак заклікаў вернікаў быць «міласэрнымі, як Айцец». Каментуючы евангельскую прыпавесць пра блуднага сына (Лк 15, 11-32), Пантыфік заўважыў, што бацька ў ёй прадстае ў вобразе не абражанага і раздражнёнага чалавека, а таго, хто прымае ў абдымкі і чакае з любоўю.
Паслухмянасць Святому Духу падштурхоўвае «спаліць» жыццё дзеля абвяшчэння Евангелля, нават у самых далёкіх месцах, сказаў Папа Францішак 10 мая падчас ранішняй Эўхарыстыі. У гаміліі Пантыфік спаслаўся на евангельскае апавядання пра развітанне апостала Паўла з хрысціянскай супольнасцю Мілета (Дз 20, 17-27).
Папа Францішак 9 мая прыняў на аўдыенцыі прэфекта Кангрэгацыі па справах Кананізацыі кардынала Анджэло Амата і ўпаўнаважыў дыкастэрыю да публікацыі трох дэкрэтаў.
Ватыканскае выдавецтва будзе прадстаўлена на Міжнародным кніжным салоне ў Турыне, які пройдзе 12-16 мая. Яго выставачны стэнд будзе займаць плошчу ў 110 квадратных метраў і змесціць каля 485 найменняў выданняў.
Святы Дух вядзе Касцёл, але для многіх хрысціян Ён застаецца невядомым, адзначыў Папа Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане 9 мая.
Неабходна абнавіць намаганні на карысць сапраўдных чалавечых, маральных і духоўных каштоўнасцяў дзеля абароны асобных людзей і сем’яў, сказана ў пасланні Пантыфіка да ўдзельнікаў «Маршу ў абарону жыцця», які пройдзе 14 мая ў розных гарадах Партугаліі.
Дыпламатыя і палітыка маюць патрэбу ў тым, каб быць прасякнутымі міласэрнасцю і здольнасцю ўздымацца над чалавечай мізэрнасцю, сказаў Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці кардынал П’етро Паралін у межах афіцыйнага візіту ў Літву.
Папа Францішак павіншаваў работнікаў СМІ з 50-м Сусветным днём сацыяльнай камунікацыі, які адзначаецца ў Касцёле 8 мая.
Унебаўшэсце Пана – гэта ўнікальная падзея, пра якую хрысціяне павінны нагадваць свету і рабіць гэта паўсюль: на працы, у школе, у сям’і, адзначыў Папа Францішак падчас сустрэчы з вернікамі на малітве «Regina Caeli» 8 мая.
7 мая Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Прэзідэнта Швейцарыі Ёхана Шнайдэра-Амана. Затым палітык сустрэўся з сакратаром па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі арцыбіскупам Полам Галахерам.
6 мая ў Ватыкане Папу Францішку была ўручана Міжнародная прэмія імя Карла Вялікага. Цырымонія прайшла ў Каралеўскай зале Апостальскага палаца, у ёй прынялі ўдзел шматлікія еўрапейскія палітычныя дзеячы.
6 мая Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці кардынал П’етро Паралін узначаліў у ватыканскай базыліцы ранішнюю Эўхарыстыю для Папскай швейцарскай гвардыі перад прысягай 23 новых рэкрутаў.