20 красавіка Святы Айцец Францішак скіраваў заклік да салідарнасці з Украінай.
Хрысціянін, які не дазваляе Айцу прыцягнуць сябе да Езуса, жыве ў стане сіроцтва, падкрэсліў Папа Францішак 19 красавіка падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. Гамілію Пантыфік пачаў са спасылкі на непрабіўны скептыцызм юдэяў адносна Езуса, пра што кажа Евангелле паводле Яна (10, 22-30).
«Бежанцы ведаюць шляхі, якія вядуць да міру, бо знаёмы са з’едлівым пахам вайны», — сказаў Папа Францішак 19 красавіка ў відэапасланні з нагоды 35-годдзя езуіцкай службы дапамогі мігрантам «Centro Astalli».
18 красавіка Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Прэзідэнта Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі Фостэн-Аршанжа Туадэра. Палітык таксама правёў сустрэчу з Дзяржсакратаром Папы кардыналам П’етро Паралінам, якога суправаджаў сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі арцыбіскуп Пол Галахер.
Візіт Папы Францішка на востраў Лесбас быў здзейснены, каб выказаць блізкасць да тых, хто пакутуе, а таксама ўзрушыць сумленні і дапамагчы перамагчы страх. Так пракаментаваў падарожжа Святога Айца на сустрэчу з бежанцамі, якое адбылося 16 красавіка, кардынал Луіс Антоніо Тагле, кіраўнік каталіцкай дабрачыннай арганізацыі «Caritas Internationalis».
16 красавіка Папа Францішак павіншаваў свайго папярэдніка і заклікаў маліцца за Папу на пенсіі Бэнэдыкта XVI.
Дзясяткі чалавек у Японіі сталі ахвярамі серыі падземных штуршкоў, якія не сціхаюць з чацвярга. У Эквадоры ў сувязі з мацнейшым за апошнія гады землятрусам, які адбыўся ў ноч на нядзелю, было аб’яўлена надзвычайнае становішча.
Разам з Папам Францішкам з вострава Лесбас у Рым прыляцелі тры сям’і бежанцаў з Сірыі — у агульнай колькасці 12 чалавек, з якіх шасцёра — непаўналетнія.
«Наша жыццё цалкам знаходзіцца ў руках Езуса і Айца, якія адно: адзіная любоў, адзіная міласэрнасць, аб’яўленыя аднойчы і назаўсёды ў крыжовай ахвяры», — сказаў Папа Францішак перад малітвай «Regina Coeli» ў Ватыкане 17 красавіка.
17 красавіка ў ватыканскай базыліцы Папа Францішак удзяліў прэзбітэрскае пасвячэнне адзінаццаці дыяканам. У гаміліі Пантыфік заклікаў іх быць саўдзельнікамі місіі Хрыста і працягваць Божую справу, будучы слугамі еднасці па прыкладзе Езуса, Добрага Пастыра.
16 красавіка, вяртаючыся з грэчаскага вострава Лесбаса ў Рым, Папа Францішак даў прэс-канферэнцыю на борце самалёта.
16 красавіка Папа Францішак разам з Патрыярхам Канстанцінопальскім Барталамеем І і Архіепіскапам Афін і ўсяе Грэцыі Іеранімам ІІ наведаў лагер для бежанцаў у Морыя, дзе знаходзіцца каля 2,5 тыс. чалавек, з якіх 150 непаўналетнія.
16 красавіка на заканчэнне сустрэчы з бежанцамі на грэчаскім востраве Лесбас Папа Францішак, Патрыярх Канстанцінопальскі Барталамей І і Архіепіскап Афін і ўсяе Грэцыі Іеранім ІІ падпісалі супольную дэкларацыю.
16 красавіка Папа Францішак здзяйсняе візіт на грэчаскі востраў Лесбас. Гэтае падарожжа «будзе крыху адрознівацца ад іншых», сказаў Пантыфік журналістам, якія яго суправаджалі падчас пералёту, і дадаў, што яно будзе «пазначана смуткам».
15 красавіка ў Познані Дзяржаўны Сакратар Папы кардынал П’етро Паралін, папскі легат на святкаванні 1050-годдзя хросту Польшчы, выступіў на пасяджэнні польскага епіскапату.