Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны ў свеце


Моладзь Украіны і Расіі закліча да міру на кангрэсе ў Асвенцыме
19.09.2014 12:55

Студэнты і вучні старэйшых класаў з Расіі і Украіны прымуць удзел у міжнародным моладзевым кангрэсе, які праходзіць у Асвенцыме з нагоды 100-годдзя з пачатку Першай сусветнай вайны пад лозунгам «Свету, які засеяны ачагамі войнаў, тэрмінова патрэбны мір».

 
Каталіцкаму святару ў Крыме не працягнулі дазвол на прабыванне
17.09.2014 11:52

Каталіцкая парафія ў Крыме застанецца без пробашча, паколькі расійскія ўлады не працягваюць дазволу на прабыванне святару з Польшчы.

 
Пра будучы візіт Папы ў Шры-Ланку распавёў арцыбіскуп Каломба
16.09.2014 13:52

“Заставайцеся ў Маёй любові” – гэтыя словы з Евангелля паводле Яна будуць дэвізам падарожжа Папы Францішка ў Шры-Ланку, якое адбудзецца 13-15 студзеня 2015 г., распавёў агенцтву “Fides” арцыбіскуп Каломба кардынал Малькольм Ранжыт. Па словах іерарха, Пантыфік кожным сваім словам і жэстам заклікае заставацца ў любові Бога і несці яе бліжнім.

 
Батсвана: «сем умоў быць кандыдатам на выбарах» ад біскупа
16.09.2014 12:27

Сем асноўных умоў, якім павінны адпавядаць кандыдаты, што прэтэндуюць на пасады інстытуцыйных прадстаўнікоў народа, адзначыў у пастырскім лісце перад выбарамі, якія запланаваны на 24 кастрычніка, мясцовы ардынарый дыяцэзіі Габаронэ.

 
У Германіі не назіраюць «эфекту Францішка»
16.09.2014 12:08

«Эфекту Францішка» ў нямецкамоўнай правінцыі езуітаў не назіраецца. Пра гэта распавёў адказны за навіцыят а. Ёзаф Маўрэдар SJ.

 
Супольнасць з Тэзэ адкрывае дом ва Украіне
15.09.2014 12:14

Экуменічная супольнасць з Тэзэ стварае невялікую пляцоўку ў сталіцы Украіны — Кіеве. Пра гэта паведамляе wiara.pl, спасылаючыся на запіс ад братоў супольнасці ў твітары.

 
У кастрычніку ў свеце будуць адзначаць успамін свв. Яна XXIII і Яна Паўла ІІ
12.09.2014 11:58
Святы Айцец, звяртаючы ўвагу на шматлікія просьбы вернікаў з усяго свету, пастанавіў, што літургічны успамін свв. Яна XXIII і Яна Паўла ІІ будзе дададзены да Рымскага календара і будзе мець статус неабавязковага.
 
Прайшла сустрэча прадстаўнікоў Апостальскай Сталіцы і В’етнама
11.09.2014 17:42

10-11 верасня 2014 г. у Ханоі адбылася чарговая, пятая працоўная сустрэча паміж прадстаўнікамі Апостальскай Сталіцы і В’етнама. Дэлегацыя Святога Пасаду ацаніла падтрымку, аказаную на ўсіх узроўнях кампетэнтным органам Каталіцкага Касцёла ў В’етнаме ў выкананні яго місіі, гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным па выніках сустрэчы.

 
У Страсбургу распачалі святкаванне 1000-годдзя існавання катэдры
08.09.2014 16:53
У Страсбургу распачалі святкаваць 1000-годдзе існавання катэдры. Юбілейныя святкаванні, распачаўшыся 7 верасня 2014 года, працягнуцца да верасня 2015 г.
 
Падчас абедзеннага перапынку супрацоўнікі бізнэс-цэнтра ў Сінгапуры збіраюцца на святую Імшу
08.09.2014 15:11

У буднія дні супрацоўнікі сінгапурскага бізнэс-цэнтра Чангі каталіцкага веравызнання падчас абедзеннага перапынку змогуць прыняць удзел у святой Імшы, як гэта ўжо адбываецца ў іншых раёнах горада-дзяржавы.

 
Катэхізіс «Любоў — наша місія» выдалі да Сусветнай сустрэчы сем'яў
05.09.2014 13:07

Сусветная сустрэча сем'яў, якая адбудзецца ў верасні 2015 года ў Філадэльфіі (ЗША), паведаміла пра выданне падрыхтоўчага катэхізіса пад назвай «Любоў — наша місія».

 
Нунцый ва Украіне заклікаў Захад рашуча дзейнічаць супраць расійскай агрэсіі і супраць пераследу хрысціян у Іраку
05.09.2014 12:54

Арцыбіскуп Томас Галіксан, Апостальскі Нунцый ва Украіне, заклікаў Захад дзейнічаць рашуча супраць расійскай агрэсіі ва Украіне і супраць пераследу хрысціян у Іраку.

 
Расійскі святар адлучыў ад Камуніі ўсіх падбухторшчыкаў вайны з Украінай
03.09.2014 18:06

Святар са Старой Русы на 11 гадоў адлучыў ад Камуніі ўсіх падбухторшчыкаў «братазабойчай» вайны ва Украіне.

 
Біскупы Шатландыі заклікаюць да ўдзелу ў рэферэндуме аб незалежнасці
03.09.2014 17:28

Два шатландскія арцыбіскупы заклікалі католікаў прыняць удзел у рэферэндуме аб незалежнасці Шатландыі, які пройдзе 18 верасня. Арцыбіскупы не займаюць пазіцыі «за» ці «супраць» незалежнасці.

 
Мальтыйскіх езуітаў намінавалі на прэмію імя Вацлава Гавэла
02.09.2014 15:38

Езуітаў з Мальты, якія дапамагаюць бежанцам, намінавалі на Праваабарончую прэмію імя Вацлава Гавэла. У абвешчаным у Празе абгрунтаванні пазначаецца, што мальтыйскія езуіты прымаюць удзел у абароне правоў бежанцаў і мігрантаў. У лагерах бежанцаў яны аказваюць прававую і псіхалагічную дапамогу.

 
<< Першая < Папярэдняя 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 Наступная > Апошняя >>

Старонка 84 з 92
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.