Арганізацыйны камітэт Сусветных дзён моладзі 2016 г. у Кракаве змяніў свой склад. У яго ўвайшлі святары з вялікім вопытам арганізацыі моладзевых форумаў у іншых краінах, паведаміў біскуп Даміян Мускус, генеральны каардынатар мерапрыемства. Іерарх паінфармаваў, што Папская рада па справах свецкіх ужо ўхваліла лагатып Сусветных дзён. У бліжэйшыя дні будуць абвешчаны вынікі конкурсу на гімн Сусветных дзён.
Бард в'етнамскай рэвалюцыі стаў католікам. «Напрыканцы майго жыцця я атрымаў вялікую радасць», напісаў 87-гадовы То Хай у дзень свайго хросту.У дзяцінстве ён наведваў школу, у якой працавалі каталіцкія манахіні. Ва ўзросце 18 год ён запісаўся ў камуністычную партыю і з'яўляўся адным з першых рэвалюцыянераў.
Зорка аргенцінскага футбола Ліанэль Мэсі і яго калегі надаюць вялікае значэнне духоўнай дапамозе падчас Чэмпіянату свету па футболе, які 12 чэрвеня распачнецца ў Бразіліі. Як паведамляе аргенцінская прэса, нацыянальную каманду будзе суправаджаць кс. Хуан Хосе Мэдзіна.
Каталіцкія біскупы Эрытрэі апублікавалі заяву, у якой гаворка ідзе аб крызісным стане краіны і падвяргаецца крытыцы ўрад, які прадпрымае рэпрэсіўныя меры супраць хрысціян.
Два італьянскія святары, якія ў 40-я гады сталі ахвярамі СС, неўзабаве стануць благаслаўлёнымі, — працэс беатыфікацыі Джузэпэ Бернард (1897-1943 гг) і Марыё Гібаудо (1920-1943 гг.) завершаны на дыяцэзіяльным узроўні. Цяпер справа перайшла на разгляд у Ватыкан — другі этап працэсу беатыфікацыі.
Міжнародная хрысціянская дабрачынная арганізацыя "Open Doors" апублікавала топ-10 краін з найвышэйшым узроўнем гвалту ў дачыненні да хрысціянаў. За перыяд з 1 лістапада 2012 па 31 сакавіка 2014 года спіс ўзначальвае Нігерыя.
Арцыбіскуп Чарльз Браўн, Апостальскі Нунцый у Ірландыі, паведамляе, што ён сустрэў «хвалю энтузіязму сярод маладых католікаў у Ірландыі».
Рух «Каталіцкая акцыя» падтрымаў ініцыятыву папы Францішка, які запрасіў у нядзелю Спаслання Святога Духа 8 чэрвеня 2014 г. у Ватыкан на сумесную малітву за мір прэзідэнтаў Ізраіля і Палестыны Шымона Перэса і Махмуда Абаса.
Як заявіў каталіцкай службе навін CNS кардынал Луic Антоніо Тагле, старшыня сіноду Біскупаў па справах сям'і, арцыбіскуп Манілы, яго «шакавалі» вынікі апытання аб навучанні Касцёла пра сям'ю - амаль ва ўсіх частках зямнога шара людзі не зусім да канца разумеюць тое, пра што кажа Касцёл.
У Злучаных Штатах Амерыкі вядомы майстар каліграфіі Дональд Джэксан 13 гадоў уручную перапісваў Біблію. У 1998 годзе ён узяў перапісваць Святое Пісанне ва ўніверсітэце Святога Яна, што знаходзіцца ў штаце Мінесота, і рабіў гэта да 2011 года.
Вядомы ў Германіі мастак Міхаэль Трыгель, які доўгія гады лічыўся атэістам, прыняў каталіцтва. Некалькі гадоў таму тагачасны арцыбіскуп Рэгенсбурга, а на дадзены момант — прэфект Кангрэгацыі Веравучэння кардынал Герхард Людвіг Мюлер замовіў яму напісаць партрэт Папы Бэнэдыкта XVI.
У Эрытрэі, якую ў асяроддзі хрысціянскіх супольнасцей называюць «Паўночнай Карэяй Афрыкі», у цяперашні час больш за 1 тыс. хрысціян адбываюць у турмах і лагерах розныя тэрміны зняволення — ад некалькіх месяцаў да больш за 10 гадоў. Тым, хто былі затрыманы ненадоўга, забаронены ўдзел у сходах незарэгістраваных рэлігійных супольнасцяў.