Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны ў свеце


Ва Украіне прапанавалі вызначыць дату сумеснай малітвы напярэдадні выбараў
07.10.2014 18:46
Старшыня Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў на сустрэчы з прадстаўнікамі Усеўкраінскай Рады Цэркваў і рэлігійных арганізацый звярнуўся з прапановай вызначыць напярэдадні парламенцкіх выбараў дату правядзення сумеснай малітвы за Украіну.
 
У Оксфардзе не прынялі кнігу, якая адмаўляе існаванне Хрыста
07.10.2014 18:24

Прадстаўнікі Оксфардскага цэнтра хрысціянскай апалагетыкі (Oxford Centre for Christian Apologetics) не прынялі кнігу, якая адмаўляе існаванне Езуса Хрыста. Выданне палічылі несумяшчальным з меркаваннем сучасных навукоўцаў, паведамляецца на Сhristiantoday.

 
Эстонцы выступаюць у абарону традыцыйнай сям'і
06.10.2014 13:07

5 кастрычніка ў Таліне перад будынкам парламента адбылася акцыя супраць закона «Аб сужыцці» і ў абарону традыцыйных сямейных каштоўнасцяў.

 
Сумленне журналіста абмеркавалі ўдзельнікі круглага стала ў Маскве
02.10.2014 17:18
«Прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі не могуць захоўваць нейтральную пазіцыю пры асвятленні тых ці іншых падзеяў, але могуць працаваць паводле сумлення», — такую думку выказалі ўдзельнікі круглага стала «Інфармацыйная прастора: асвятленне рэлігійных і свецкіх падзей» у Маскве, які прайшоў 1 кастрычніка.
 
«Чаму б і не?»: уршулянкі з Мальты прайшлі ў паўфінал адбору «Еўрабачання»
01.10.2014 12:35

Арцыбіскуп Поль Крэмон благаславіў шэсць уршулянак, якія ўдзельнічаюць у нацыянальным адборы песні «Еўрабачання» ў Мальце, заклікаўшы іх ісці за заклікам Папы Францішка і абвяшчаць свету Евангелле.

 
Амерыканка вырашыла зрабіць кнігу «Гары Потэр» хрысціянскай
30.09.2014 18:59

Жыхарка ЗША, хрысціянка, вырашыла перапісаць серыю кніг пра Гары Потэра, каб зрабіць яе больш адаптаванай для сямейнага прачытання, а таксама каб кніга стала носьбітам іншых —хрысціянскіх — каштоўнасцяў «замест усіх гэтых ведзьмаў», паведамляецца на UPI.

 
У Санкт-Пецярбургу правядуць Усерасійскі каталіцкі кангрэс
29.09.2014 17:00

З 7 па 9 лістапада ў Санкт-Пецярбургу адбудзецца Усерасійскі каталіцкі кангрэс «Ad gentes: пра нязменную актуальнасць  місіянерскага задання Касцёла» пад дэвізам «Ідзіце па ўсім свеце і абвяшчайце Евангелле» (Мк 16, 15).

 
Рэзананс у Аргенціне: выстаўка «веруючых» лялек Барбі і Кена інтрыгуе публіку
29.09.2014 15:05

Неадназначная выстаўка «рэлігійных» Барбі і Кенаў рыхтуецца ў Буэнас-Айрэсе. Экспазіцыя на тэму «Барбі, пластыкавая рэлігія» рыхтуецца аргенцінскімі мастакамі Марыянелай Перэллі і Пулам Пааліні.

 
Што такое «біблінг»?
29.09.2014 14:39
На кракаўскім рынку сабраліся людзі, каб «пабіблінгаваць». «Bible-ing» – гэта 15 хвілін разважання над фрагментам Святога Пісання ў грамадскім месцы. У Кракаве на такое разважанне нядаўна сабралася 25 асоб.
 
Кардынал Джордж Пэл супраць двайных стандартаў у вучэнні Касцёла аб шлюбе
26.09.2014 16:40

У сваім уступе да новай кнігі па тэме вучэння Касцёла аб шлюбе кардынал Джордж Пэл напісаў: «Ніхто не можа падтрымліваць ідэю непарыўнасці шлюбу, але дазваляць тым, хто зноў уступіў у шлюб, прымаць cакрамэнт Эўхарыстыі».

 
У Кракаве абраны афіцыйны гімн Сусветнага дня моладзі
26.09.2014 12:40

Песня «Благаслаўлёныя міласэрныя» Якуба Блыхажа стала афіцыйным гімнам Сусветнага дня моладзі-2016 у Кракаве (Польшча). Твор зацвердзілі ў гэтай якасці арганізацыйны камітэт форума і Папская рада па справах свецкіх.

 
У Польшчы пачынае працу семінарыя «35+»
25.09.2014 09:24
Кандыдатам у семінарыю «35+», якая распачынае сваю дзейнасць у Польшчы, можа быць кожны нежанаты мужчына, а таксама ўдавец. Пра гэта паведамляе польскае каталіцкае інфармацыйнае агенцтва.
 
У Бразіліі пройдзе рэгіянальны кангрэс душпастырства сем’яў
24.09.2014 12:55
З 26 да 28 верасня ў бразільскім горадзе Сан-Луіс (штат Мараньян) на паўночным усходзе краіны пройдзе ХIV Кангрэс душпастырства сем’яў на тэму «Сям'я — пераказчыца веры».
 
«Пілігрымка ў горад міру» — фотавыстава ўкраінскай журналісткі адкрылася ў Санкт-Пецярбургу
23.09.2014 14:16

23 верасня ў санкт-пецярбургскім кляштары святога Антонія Цудатворцы, які належыць канвентуальным францішканам, адкрылася фотавыстава «Пілігрымка ў горад міру», прымеркаваная да гадавіны візіту Папы Францішка ў Асізі (Італія). Аўтар фотаработ — украінская журналістка Алена Кулыгіна.

 
У Нью-Ёрку прайшоў міжрэлігійны кліматычны саміт
23.09.2014 12:16

22 верасня ў Нью-Ёрку завяршыўся міжрэлігійны кліматычны саміт, арганізаваны Сусветнай радай Цэркваў і аб’яднаннем «Рэлігія за мір». Саміт павінен быў стаць важкім унёскам у міжнародную дыскусію па пытаннях кліматычных зменаў у свеце.

 
<< Першая < Папярэдняя 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 Наступная > Апошняя >>

Старонка 83 з 92
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.