Марыя Далорэс дос Сантас Авейру, маці знакамітага футбаліста Крыштыяну Раналду прызналася, што беспаспяхова спрабавала зрабіць аборт, калі была цяжарная ім. Інфармацыя была апублікавана ў яе біяграфіі «Mãe Coragem».
17 ліпеня ў выніку абстрэлу ў небе над Данбасам пацярпеў крушэнне самалёт «малайзійскіх авіяліній». 298 чалавек загінула. Патрыярх Кіеўскі і ўсёй Русі-Украіны Філарэт выказаў спачуванні родным і блізкім ахвяр трагедыі і заклікаў да малітвы.
Рыма-каталіцкія біскупы Украіны выказалі спачуванні сем’ям загінулых падчас апошніх сутыкненняў у Зеленаполлі каля Данецка і іншых гарадоў ва ўсходняй частцы краіны. «З болем мы згінаем калені перад тымі, хто аддаў сваё жыццё за абарону радзімы, і просім Бога аб вечным жыцці для ахвяр вайны», — было адзначана іерархамі. У інтэнцыі супакою адбываюцца таксама пілігрымкі да марыйных санктуарыяў.
Паводле нядаўна апублікаванага даклада Global Strategic Trends, падрыхтаванага Міністэрствам абароны Вялікабрытаніі, да 2045 года рэлігія не здасць сваіх пазіцый, застаючыся асноватворчым элементам чалавечай асобы.
Прынятае Генеральным сінодам Царквы Англіі рашэнне аб узвядзенні ў епіскапы жанчын стане яшчэ адной перашкодай у экуменічным дыялогу англікан з праваслаўнымі і католікамі, заявілі РИА Новости прадстаўнікі Рускай Праваслаўнай Царквы і Каталіцкага Касцёла.
Экуменічная супольнасць у Тэзэ (Францыя) адзначыць у наступным годзе 75-годдзе стварэння і 100-годдзе з дня нараджэння брата Ражэ — свайго заснавальніка. Цэнтральнай падзеяй урачыстасцяў стане сустрэча моладзі з актыўнымі ўдзельнікамі грамадскага жыцця, прадстаўнікамі Цэркваў і людзьмі, якія жывуць ва ўмовах розных пагроз. Яна пройдзе 9-16 жніўня 2015 г.
10 ліпеня адбылася прэм’ера рускамоўнага трэйлерa фільмa «Зыход: Багі і Каралі», заснаванага на старазапаветнай гісторыі пра выйсце з Егіпта яўрэяў на чале з прарокам Майсеем. Рэжысёрам фільмa з’яўляецца Рыдлі Скот, найбольш вядомы як стваральнік фільмa «Гладыятар».
У Парыжы і Марсэлі 8 ліпеня прайшлі дэманстрацыі ў падтрымку іракскіх хрысціянаў. Акцыю арганізавала сіра-халдзейская супольнасць Францыі.
Да адказнасці на дарогах і большага клопату пра чалавечае жыццё заклікае Каталіцкі Касцёл у Іспаніі. Традыцыйна ў першую нядзелю ліпеня ў гэтай краіне адзначаецца Дзень адказнасці на дарогах. У гэтым годзе яго дэвіз — словы Евангелля паводле св. Лукі: «Езус, наблізіўшыся, пайшоў з імі».
У Кракаве (Польшча) прайшла прэзентацыя лагатыпа Сусветнага дня моладзі, які адбудзецца там 26-31 ліпеня 2016 г. Спачатку было прадстаўлена 224 праекты, з іх адабралі пяць, якія затым былі рэкамендаваны Папскай радзе па справах свецкіх, аднак ніводзін не быў прыняты.
Як паведаміла нарвежская праваабарончая арганізацыя па садзейнічанні рэлігійнай свабодзе «Forum 18», усталяваўшы незаконны кантроль над Крымам, расійскія афіцыйныя асобы ўвялі новыя абмежаванні для мясцовых цэркваў.
Паўднёваафрыканская паліцыя арыштавала двое мужчын, якія падазраюцца ў забойстве 82-гадовай манахіні з ЗША Мэры Пол Так (Mary Paule Tacke) з Кангрэгацыі сясцёр місіянерак Найсвяцейшай Крыві (CPS), таксама вядомай як Місіянеры Марыянхіла. Манахіня загінула падчас вулічных беспарадкаў. Расследванне справы працягваецца.
Аддаць перавагу дыпламатыі перад зброяй, каб вырашыць крызіс у Іраку, з такім заклікам звярнуўся да амерыканскага ўраду біскуп Рычард Пэйтс, старшыня камісіі па пытаннях справядлівасці і міру епіскапату ЗША. У лісце скіраваным да дарадчыцы Прэзідэнта Злучаных Штатаў па пытаннях бяспекі Сьюзан Райс, іерарх нагадаў пра адказнасць амерыканцаў за іракскі народ.