Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны ў свеце


У Аргенціне выйшла кніга «Жыццё Берголіо»
31.03.2014 14:30

У апошнія 20 гадоў кардынал Хорхе Марыё Берголіо – сённяшні Папа - выратаваў па меншай меры 80 прастытутак з рук гандляроў людзьмі. Пра такія адкрыцці інфармуе кніга “La Vida Oculta de Bergoglio” (“Жыццё Берголіо”), выдадзеная 27 сакавіка ў Аргенціне.

 
DeoSpace - новая каталіцкая сацыяльная сетка
30.03.2014 21:39

Сацыяльная сетка DeoSpace будзе цікавая католікам і ўсім, хто цікавіцца каталіцтвам. Як паведамляе Sedmica.Ru са спасылкай на InfoCatolica, DeoSpace прэтэндуе на тое каб аб'яднаць каталіцкія суполкі па ўсім свеце.

 
Англійскі біскуп заклікаў католікаў выкарыстаць перыяд Вялікага посту для пакаяння ў грахах, учыненых у сацыяльных сетках
28.03.2014 12:43
Біскуп Філіп Ігэн (Philip Egan) з горада Портсмут назваў выкарыстанне блогаў, Facebook, Twitter з мэтай асуджэння «сур'ёзнай праблемай».
 
Помнік Яну Паўлу ІІ адкрыюць у мусульманаў
27.03.2014 11:53

У Сараева, дзе большасць насельніцтва з'яўляецца мусульманамі, у канцы красавіка будзе ўзведзены помнік Папу Яну Паўлу II з нагоды яго кананізацыі, паведамілі прадстаўнікі Каталіцкага Касцёла Босніі і Герцагавіны.

 
Памёр нямецкі філосаф рэлігіі і каталіцкі тэолаг Эўген Бізер
26.03.2014 14:23
24 сакавіка ва ўзросце 96 гадоў адышоў у вечнасць сусветна вядомы нямецкі філосаф рэлігіі і каталіцкі тэолаг, кс. праф. Эўген Бізер.
 
На Майдане будуюць капліцу памяці загінулых герояў «Нябеснай сотні»
26.03.2014 12:32

24 cакавіка з'явіліся першыя навіны аб пабудове капліцы памяці загінулых герояў «Нябеснай сотні», якую плануюць дабудаваць да 29 сакавіка паміж гасцініцай «Украіна» і верхнім выхадам са станцыі метро «Храшчацік» на Майдане.

 
У Бельгіі пасля легалізацыі дзіцячай эўтаназіі прапануюць «законна забіваць» без згоды пацыента
25.03.2014 10:55

Некаторыя ўрачы ў Бельгіі прапанавалі абмеркаваць магчымасць ўзаконіць у краіне эўтаназію, якая не будзе патрабаваць згоды пацыента, перадае агенцтва CWN.

 
Новы мэр-мусульманін Назарэта: Звеставанне павінна быць афіцыйным святам горада
24.03.2014 15:36
«Я б вельмі хацеў, каб свята Звеставання Пана (25 сакавіка) было ў будучыні афіцыйным святам усіх жыхароў Назарэта», — заявіў новы мэр Назарэта мусульманін Алі Салам падчас сустрэчы з прадстаўнікамі розных рэлігійных супольнасцяў, якія прыйшлі да яго, каб павіншаваць з перамогай у выбарах.
 
У Парыжы анархісты апаганілі базыліку Сакрэ-Кёр
20.03.2014 14:00

Анархісты апаганілі ўвечары  19 сакавіка Сакрэ-Кёр на Манмартры, адзін з галоўных сімвалаў хрысціянства ў Парыжы.

 
Атэісты з ЗША выступілі супраць крыжа на месцы трагедыі 11 верасня 2001 года
20.03.2014 11:53

Амерыканскія атэісты выступілі супраць ідэі ўсталяваць крыж у музеі памяці 9-11 на Ground Zero — участку ў Ніжнім Манхэтэне ў Нью-Ёрку, на якім размяшчаўся комплекс будынкаў Сусветнага гандлёвага цэнтра да 11 верасня 2001 года, калі ён быў разбураны тэрарыстамі. Пасля трагедыі ў руінах утварылася фігура, якая нагадвае сваёй формай крыж. Гэты крыж з руін таксама не падабаецца амерыканскім атэістам.

 
За тры гады ў М’янме разбурылі 66 святыняў
20.03.2014 11:44

У М'янме за апошнія 3 гады супрацьстаяння паміж урадавымі войскамі і т. зв. «Арміяй незалежнасці» Качына разбураны, па меншай меры, 66 святыняў.

 
У Польшчы з’явіцца духоўная семінарыя для тых, каму за 35
18.03.2014 13:40

Духоўная семінарыя для кандыдатаў, якім больш за 35 гадоў, пачне з новага навучальнага года сваю дзейнасць у Кракаве. Біскупы на 364-ым пленарным сходзе ўжо прынялі яе статут. Пра гэта паведаміў старшыня Юрыдычнай камісіі епіскапату Польшчы арцыбіскуп Анджэй Дзенга.

 
У Львове «Студэнцкае брацтва» заклікае прыняць гасцей на Вялікдзень з усходу і поўдня Украіны
17.03.2014 13:44

Студэнцкае брацтва Украінскага каталіцкага ўніверсітэта ўжо чацвёрты раз праводзіць акцыю «Вялікдзень разам» і запрашае моладзь з розных гарадоў Украіны разам адсвяткаваць велікодныя святы ў Львове. Такім чынам, арганізатары заклікаюць львавян прыняць у сваіх сем'ях гасцей з усходу, поўдня і АР Крым.

 
У Самалі дваіх хрысціянаў публічна пакаралі смерцю
17.03.2014 12:01

У Самалі ісламісты «Аль-Шабааб» публічна пакаралі смерцю дваіх хрысціянаў. Паводле інфармацыі Morning Star News, у партовым горадзе Барава экстрэмісты сабралі мясцовых жыхароў, каб тыя сталі сведкамі пакарання 41-гадовай Садыі Алі Амар і яе 35-гадовага сваяка Асмана Махамуда Моге.

 

 
Апублікавалі дзённікі Папы Яна XXIII
17.03.2014 11:48

У Італіі выдадзены дзённікі Папы Яна Паўла XXIII (1958-1963). Збор у 10 тамах быў прадстаўлены 15 сакавіка ў паўночна-італьянскім Бергамо. Запісы ахопліваюць перыяд з 1895 па 1963 г., г. зн. вялікую частку жыцця Яна XXIII і ўвесь яго Пантыфікат.

 
<< Першая < Папярэдняя 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 Наступная > Апошняя >>

Старонка 90 з 92
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.