Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны ў свеце


У Паўднёвым Судане забаранілі вяшчанне каталіцкага радыё
02.09.2014 12:56

Каталіцкае радыё Бахіта (Bakhita) у Джубе не можа працягваць вяшчанне. 16 жніўня яго забаранілі ўлады Паўднёвага Судану, калі на радыё быў пададзены пункт гледжання ўзброенай апазіцыі. Дэвід Ніколяс, галоўны рэдактар радыёвяшчальнай станцыі, які вёў адну з праграм, быў пасаджаны ў турму.

 
Прэфект Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў наведаў Румынію
31.08.2014 17:52

З нагоды ўрачыстага адкрыцця новай грэка-каталіцкай епархіі св. Васілія ў Бухарэсце і інтранізацыі яе першага епіскапа Міхая Фрацыле прэфект Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў кардынал Леанарда Сандры з 29 па 31 жніўня 2014 г. здзейсніў візіт у Румынію.

 
У Рыме абмяркуюць пазіцыю Касцёла падчас Першай сусветнай вайны
28.08.2014 16:52
«Бессэнсоўная бойня. Католікі і Апостальская Сталіца падчас І Сусветнай вайны» – міжнародная канферэнцыя пад такой назвай пройдзе ў Рыме 15-17 кастрычніка 2014 г. Навуковы форум прымеркаваны да 100-годдзя пачатку І Сусветнай вайны, а яго арганізатарам з’яўляецца Папскі камітэт гістарычных навук. У рамках трохдзённага мерапрыемства даследчыкі з розных краін Еўропы паразмаўляюць пра пазіцыю Касцёла падчас сусветнага канфлікту.
 
Ад віруса Эбола памерла супольнасць баніфратараў у Ліберыі
27.08.2014 13:16

Вірус Эбола забіў усю супольнасць баніфратараў, што апекавалася хворымі ў шпіталі св. Юзафа ў сталіцы Ліберыі, Манровіі. Сам шпіталь, які належыць гэтаму ордэну, зачынілі і ён узновіць сваю працу толькі пасля прыезду новых працаўнікоў і  дэзіфекцыі.

 
У Кіеве на знак ушанавання Нябеснай сотні асвяцілі памятны крыж
25.08.2014 14:03

У 23-юю гадавіну Незалежнасці Украіны Вярхоўны архіепіскап Кіева-Галіцкі Святаслаў Шаўчук, кіраўнік Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, побач з міжканфесійным храмам Святога Мікалая Цудатворцы, што знаходзіцца каля Нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Украіны, асвяціў крыж у памяць Герояў Нябесчнай сотні.

 
У Нігерыі тэрарысты правакуюць варожасць паміж хрысціянамі і мусульманамі
25.08.2014 13:19

Адначасова з пашырэннем уплыву джыхадзістаў на тэрыторыі Іраку, іншая ісламісцкая тэрарыстычная групоўка «Бока Харам» працягвае захопліваць гарады на паўночным усходзе Нігерыі. «Мне здаецца, — адзначыў нігерыйскі кардынал Джон Аларунфемі Анаякан, —  што “Бока Харам” здолела пакласці вялікі раскол паміж хрысціянамі і мусульманамі, якія на працягу многіх гадоў жылі разам, як браты і сёстры, у адных вёсках. Гэта прымушае хвалявацца».

 
Пачалася сустрэча «Кола вучняў Ратцынгера»
22.08.2014 15:52

22 жніўня 2014 г. у Кастэль Гандольфа пачалася сустрэча “Кола вучняў Ратцынгера” – аб’яднання былых паплечнікаў і студэнтаў прафесара Ёзафа Ратцынгера, сённяшняга Пантыфіка на пенсіі Бэнэдыкта XVI. Тэма сёлетняй сустрэчы - “Тэалогія крыжа”.

 
Журналіст, забіты ісламістамі, маліўся ў вязніцы Ружанец
21.08.2014 11:14

“Калі я знаходзіўся ў вязніцы, малітва давала мне ўнутраную свабоду”, - гаворыцца ў лісце Джэймса Фоулі, амерыканскага журналіста, на днях жорстка забітага ісламістамі ў Іраку. Гэтыя словы ён напісаў пасля свайго першага зняволення, якое было ў 2011 г. у Лівіі.

 
Прадстаўлены лагатып і дэвіз візіту Папы Францішка ў Албанію
12.08.2014 12:36

Прадстаўлены лагатып візіту Папы Францішка ў Тырану (Албанія), які адбудзецца 21 верасня 2014 г. У яго аснове знаходзіцца стылізаваная выява чалавека, які ўздымаецца з крыві і ўзносіць у вышыню рукі, у адной з якіх трымае крыж. Над выявай чалавека змешчаны дэвіз “Разам з Богам да надзеі, якая не расчаруе”, у якім акцэнт зроблены на слове “разам”, што прадугледжвае заклік да супрацоўніцтва з усімі людзьмі добрай волі на карысць адраджэння краіны.

 
У Расіі пачалася перэгрынацыя сімвалаў Сусветнага дня моладзі
08.08.2014 15:25

8 жніўня 2014 г. крыж і абраз Маці Божай “Salus Populi Romani” – сімвалы Сусветнага дня моладзі - пачалі пілігрымаванне па Расіі. Дэлегацыя расійскіх католікаў атрымала іх з рук латышскіх вернікаў. Першым пунктам перэгрынацыі стаў Вялікі Ноўгарад, затым з 9 па 11 жніўня сімвалы будуць знаходзіцца ў Санкт-Пецярбургу.

 
Рэжысёр Марцін Скорсезэ пачаў здымаць фільм пра місіянераў-езуітаў XVII ст. у Японіі
31.07.2014 15:21

Рэжысёр Марцін Скорсезэ пачаў здымаць кінафільм пра місіянераў-езуітаў, якія прыбылі ў XVII стагоддзі ў Японію. Некалькі членаў Ордэна езуітаў будуць дапамагаць рэжысёру ў працы над фільмам, паведаміла агенцтва AsiaNews.

 
ЗША: апублікаваны даклад аб стане рэлігійнай свабоды ў свеце
31.07.2014 14:00

Мільёны хрысціян і паслядоўнікаў іншых рэлігій, такіх, як мусульмане і індуісты, вымушаны пакідаць месца жыхарства па прычыне сваёй веры. На гэта звяртае ўвагу штогадовая справаздача Дзярждэпартамента ЗША аб рэлігійнай свабодзе ў свеце.

 
У Барселоне адчыніцца першы ў Іспаніі факультэт касцёльнай гісторыі
30.07.2014 08:02

Арцыбіскуп Барселоны кардынал Луіс Марцінэс Сісташ заявіў, што пасля летніх канікул адбудзецца афіцыйнае адкрыццё новага факультэта касцёльнай гісторыі, археалогіі і хрысціянскага мастацтва, названага ў гонар геніяльнага каталонскага архітэктара Антонія Гаўдзі, які ў хуткасці будзе далучаны да благаслаўлёных.

 
Украіна адзначае дзень хрышчэння Кіеўскай Русі
28.07.2014 15:44

28 ліпеня ва Украіне адбываюцца мерапрыемствы з нагоды Хрышчэння Кіеўскай Русі і дня святога Уладзіміра, падчас чаго ля помніка святога князя вернікі разам з духавенствам збіраюцца на малітву за сваю краіну.

 
У Рыме пройдзе футбольны матч за мір
24.07.2014 16:33

1 верасня 2014 г. пройдзе матч на Алімпійскім стадыёне ў Рыме з удзелам цяперашніх і былых футбольных зорак, аб якім актыўна паведамлялі раней сродкі масавай інфармацыі. На полі з’явяцца Ліянэль Месі, Джанлуіджы Буфон, Зінэдзін Зідан, Хаўер Дзанэці, Раберта Баджо, Андрэа Пірла, Юта Нагатома і Самуэль Это’О, у якасці прадстаўнікоў розных рэлігій.

 
<< Першая < Папярэдняя 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 Наступная > Апошняя >>

Старонка 85 з 92
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.