Фільм «Як перамагчы д’ябла» рэжысёра Майкла Кандрата выйграў Гран-пры на ХХІХ Міжнародным Каталіцкім фестывалі фільмаў і мультымедый у польскім Непакалянаве, які скончыўся 25 мая.
17 мая Святы Айцец Францішак прыняў адстаўку арцыбіскупа Юзафа Кавальчыка з пасады Гнезненскага арцыбіскупа і прымаса Польшчы і прызначыў Гнезненскім Мітрапалітам і прымасам Польшчы 49-гадовага біскупа Войцеха Полака, генеральнага сакратара Канферэнцыі Каталіцкіх Біскапаў Польшчы і дапаможнага біскупа Гнезненскай архідыяцэзіі.
Мэрыам Ях'я Ібрагім з Хартумы, асуджаную на смяротнае пакаранне праз павешанне па абвінавачванні ў адыходзе ад ісламу, чакае новае судовае разбіральніцтва. Такое рашэнне было прынята Вярхоўным судом Судана, несумненна, пад ціскам з боку многіх краін і міжнародных арганізацый.
За апошні год колькасць вернікаў Украіны ўзрасла на 11 %: сёння 76 % насельніцтва краіны прызнае сябе за тых, хто верыць, пра гэта сведчаць дадзеныя апытання Цэнтра Разумкова.
У межах «Ночы святыняў», якая праводзіцца ў Рызе, наведвальнікі змогуць наведаць 40 святыняў і супольнасцяў розных канфесій. Пра гэта паведаміла член праўлення Фонду «Ноч святыняў» Сінція Спроге.
12 мая познім вечарам у Венецыі адышоў у вечнасць ва ўзросце 88 гадоў былы мясцовы Патрыярх кардынал Марко Чэ. З 19 сакавіка іерарх знаходзіўся ў шпіталі пасля пералому сцегнавой косці.
Інстытут філасофіі, тэалогіі і гісторыі Святога Тaмаша, які быў заснаваны прадстаўнікамі ордэна езуітаў, пасля гадавога перапынку ўзнавіў сваю працу ў Расіі.
Праз тры гады пасля з’яўлення на выдавецкім рынку каталіцкага катэхізіса для моладзі «Youcat» яго тыраж дасягнуў 4,5 млн. асобнікаў. Паводле ініцыятара яго выдання, нямецкага тэолага і журналіста Бернхарда Мойзера, гэта «самы буйны пасля Бібліі праект каталіцкай кнігі ў свеце».
Амерыканская арганізацыя па справах англіканска-каталіцкіх адносін выдала дакумент «Гісторыя Цэркваў і маральныя перакананні: у пошуках агульнай маралі», у якім гаворка ідзе пра тое, «наколькі па-рознаму ў англіканстве і каталіцызме выстройваюцца асноўныя канцэпцыі з-за розначытанняў не толькі ў маральным аспекце рэлігіі, але і ў іншых аспектах рэлігійных дактрын».
На Кніжным кірмашы ў Турыне пройдзе чарговы этап ватыканскай ініцыятывы “Падворак язычнікаў”. Сустрэча, якая адбудзецца 8 мая, будзе прысвечана з’яве мафіі і яе ўплыву на занятасць моладзі.
Кангрэгацыя па справах Кананізацыі прызнала цуд, які прыпісваюць заступніцтву Паўла VI, што пацвердзіў кіраўнік па гэтай справе а. Антоніо Маразо. Ён лічыць, што беатыфікацыя Папы адбудзецца яшчэ ў гэтым годзе, хутчэй за ўсё 19 кастрычніка, на заканчэнне Сіноду Біскупаў па справах сям'і.
У духу закліку Папы Францішка аб прымірэнні і братэрстве ва Украіне, у гэтыя дні католікі аб’ядналіся ў няспыннай малітве аб міры.