Айцец Джузэпэ Джыроці (1905-1945 гг.), дамініканскі экзэгет, забіты ў канцэнтрацыйным лагеры Дахаў за аказанне дапамогі габрэям, быў далучаны да ліку благаслаўлёных ў горадзе Альба, (Італія), паведаміла L'Osservatore Romano.
Працягваецца малітоўны пратэст пакістанскіх католікоў супраць гвалту ў дачыненні да непаўналетніх дзяўчынак.
З 27 красавіка іх колькасць павялічылася на 2 і з агульнай колькасці 264 памерлых пап, стала раўняцца 80. Як святых ушаноўваюць ўсіх Папаў ад святога апостала Пятра да Юльюша I (337-352 ).
Трансляцыя кананізацыі благаслаўлёных Яна ХХІІІ і Яна Паўла ІІ, якая пройдзе на плошчы св. Пятра 27 красавіка, будзе адбывацца ва ўсіх кутках свету, дзякуючы сумеснай ініцыятыве Ватыканскага тэлевізійнага цэнтру, а таксама кампаній «Sky», «Sony» і «Nexco Digital».
Сямігадовая італьянка Антаніэта Мэо неўзабаве стане самай маладой благаслаўлёнай у гісторыі Касцёла. Яе адносяць да ліку найвялікшых містыкаў.
У Францыі 3631 асоба прыме ў гэтым годзе на Вялікдзень сакрамэнт хросту, пра што паведаміў мясцовы епіскапат. Колькасць дарослых французаў, якія просяць аб хросце, з кожным годам павялічваецца.
Выканаўчы дырэктар кампаніі Mozilla Брэндан Айк падаў у адстаўку пасля скандалу ў сувязі з яго непрыманнем аднаполых шлюбаў.
Сёстры кармелітанкі польскага паходжання ў Ісландыі напісалі абраз Яна Паўла ІІ да яго кананізацыі, а таксама падрыхтавалі апісанне для дакладнага разумення сваёй духоўна-творчай канцэпцыі.
Чарнаскурыя католікі з самага пачатку існавання Касцёла прысвячалі яму свае таленты і аддавалі жыцці за веру, сцвярджае каталіцкі пісьменнік-тэолаг Каміла Браўн. «“Чорны” каталіцызм не з’яўляецца чымсьці новым. З самага пачатку людзі з іншым колерам скуры былі ўцягнутыя ва ўлонне Паўсюднага Касцёла», — распавяла доктар Браўн, аўтар кнігі «Афрыканскія святыя: гісторыі Афрыкі».
Каля 150 прац прыняло ўдзел у конкурсе на лагатып Сусветнага дня моладзі, які пройдзе ў Кракаве ў 2016 годзе, паведамляе інфармацыйнае агенцтва польскага епіскапату.
У Ізраілі ў чарговы раз на сценах хрысціянскіх будынкаў з'явіліся блюзнерныя надпісы ў адрас Езуса і Марыі. На гэты раз, ахвярай вандалаў стаў каталіцкі кляштар Дэйр Рафат каля горада Бэйт-Шэмеш.