Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
100 тысяч экзэмпляраў Бібліі будуць раздадзены егіпецкім дзецям
11.12.2012 13:15

Міжнародная экуменічная арганізацыя «Open Doors», якая вядзе маніторынг пераследу хрысціян у свеце, плануе раздаць 100 тысяч экзэмпляраў Бібліі на арабскай мове егіпецкім дзецям. Арганізацыя правядзе святочную акцыю пад назвай «Падары Біблію дзецям з Егіпта», прымеркаваную да Божага Нараджэння.

Выданне адной кнігі Бібліі для дзяцей каштуе каля 3 долараў.

Як паведамляе Katolik.ru, арганізацыя «Open Doors» дзякуе ўсім зацікаўленым за дапамогу ў нясенні Божага слова хрысціянам Егіпта. «Мы можам далей несці яго разам. Няхай Божае слова ўмацоўвае маладых паслядоўнікаў Хрыста», — гаворыцца ў паведамленні арганізацыі.

Сёння хрысціяне Егіпта (копты) з’яўляюцца самымі шматлікімі прадстаўнікамі хрысціянства на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы. Пасля так званай «арабскай вясны» іх становішча ў краіне рэзка пагоршылася. Каля 100 тысяч коптаў ужо пакінулі Егіпет.

Улічваючы такую сітуацыю, «Open Doors» узмацніла сваю дзейнасць у краіне. У мінулым годзе прадстаўнікі арганізацыі раздалі ў Егіпце 207,5 тысяч экзэмпляраў Бібліі. Медыцынская і гуманітарная дапамога была аказана тысячам хрысціян. Таксама арганізацыя праводзіць курсы для непісьменных, прапануе хрысціянам міні-крэдыты і юрыдычную дапамогу.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме