Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Псіхалогія і вера. Cтаронка Наталлі Станкевіч
Наталля Станкевіч. Нарадзілася ў 1984 г. у Мінску. У 2007 г. скончыла факультэт міжнародных адносін БДУ і паступіла ў аспірантуру на факультэт філасофіі і сацыяльных навук. У 2012 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю па сацыяльнай філасофіі. У 2011–2012 гг. прайшла прафесійную перападрыхтоўку ў маскоўскім Інстытуце псіхааналізу па праграме «Асновы псіхааналізу». Працуе псіхолагам-кансультантам, распрацоўвае і праводзіць трэнінгі для сем'яў і моладзі. Замужам, мае дачку Тэрэзу.


Трохвугольнікі віны
14.09.2011 12:39

Пачуццё віны вельмі падобнае да сораму, і таму вельмі часта людзі іх блытаюць. Аднак розніца ёсць, і вельмі значная.

 
Сорам: полымя, якое спальвае душу
09.09.2011 12:20

«Як жа табе не сорамна!..» Часта чуем гэтую фразу з вуснаў матуляў у дачыненні да дзяцей. Бацькі-хрысціяне часамі дадаюць да гэтага: «Як табе не сорамна, Бог глядзіць на цябе, а ты... (такі брудны, так дрэнна сябе паводзіш, такі гультай, у цябе такая дрэнная памяць і г.д.)». Сорам становіцца, такім чынам, адным з найбольш значных стымулаў выхавання, у тым ліку выхавання хрысціянскага. Што ж гэта за эмоцыя, і якія наступствы можа мець выхаванне на яе аснове?

 
Зайздрасць чорная і белая...
31.08.2011 13:07

Напэўна, няма ў свеце чалавека, які б ніколі нікому не зайздросціў, і кожны ведае, якое гэта цяжкае і, мякка кажучы, непрыемнае пачуццё. Зайздрасць, адзін з сямі галоўных грахоў, накіравана на разбурэнне ўсялякага дабра. Сапраўды, зайздросціць можна чаму заўгодна: матэрыяльнаму дабрабыту іншага чалавека, ягонаму здароўю, нейкім здольнасцям, і зрэшты — адносінам бліжняга з Богам. Вядомы дзіцячы псіхааналітык Мэлані Кляйн піша таксама, што зайздрасць перашкаджае развіццю такога неабходнага і важнага пачуцця, як удзячнасць, і такім чынам дысгарманізуе адносіны паміж людзьмі.

 
Страх, у якога вочы вялікія
24.08.2011 12:13

Як і іншыя эмоцыі, страх з’яўляецца карысным падарункам чалавеку ад Бога. У чым гэтая карысць і адкуль ён з'яўляецца?

 
Гнеў: павышаная небяспека выбуху
17.08.2011 12:47

Напэўна, ніводная эмоцыя не мае такога супярэчлівага характару, як гнеў. Для хрысціян ён часта становіцца сапраўдным «каменем спатыкнення»: вядома, што гнеў з’яўляецца адным з сямі галоўных грахоў, гэта значыць, ён можа прывесці да шматлікіх іншых грахоў. З іншага боку, няўжо кожны раз, як чалавек адчуе раздражненне ці разгневаецца, бо супраць яго здзейснена несправядлівасць, — ён губляе Божую ласку?

 
Гэтыя складаныя эмоцыі
27.07.2011 17:05

Эмоцыі з’яўляюцца значнай часткай унутранага свету чалавечай асобы. Разам з душою яны падараваны нам Богам, і гэта вельмі каштоўны падарунак. Са Святога Пісання мы ведаем, што Езус Хрыстус сумуе і плача над памерлым Лазарам, адчувае страх у садзе Аліўным, называе сябрамі сваіх Апосталаў…  Эмоцыі, такім чынам, не супрацьстаяць Божай натуры, але наадварот — ствараюць яе гарманічную частку.

 
Па слядах пілігрымаў...
05.07.2011 12:22

Лета сталася ў Беларусі традыцыйнай парой, калі ў шлях выбіраюцца пілігрымы, накіроўваючыся да святых месцаў беларускай зямлі. Будслаў, Тракелі, Гудагай... Сюды штогод збіраюцца людзі, каб падзяліцца з Маці Божай найбольш важным у сваім жыцці: хтосьці хоча перапрасіць за нешта, хтосьці ідзе са словамі падзякі, хтосьці прадстаўляе Найсвяцейшай Панне свае просьбы. Пілігрымка мае вельмі глыбокі духоўны сэнс: з’яўляецца каштоўнай магчымасцю аднавіць ці яшчэ больш узмоцніць сувязь чалавека з Богам.

 
Айцец Нябесны і бацькі зямныя (частка 3)
28.06.2011 13:28

Сёння мы працягнем гаворку аб межах: аб тым, адкуль яны паходзяць, для чаго патрэбны і як уплываюць на наша жыццё. У папярэдняй размове мы казалі, што немаўля не адчувае сваіх межаў, нават фізічных. Яно не ведае, дзе пачынаецца і заканчваецца ягонае цела.

 
Айцец Нябесны і бацькі зямныя: адрознае і падобнае (частка 2)
13.06.2011 15:19

Роля, якую адыгрываюць бацькі на працягу першых гадоў жыцця дзіцяці, вельмі значная. Найперш у духоўным плане, бо бацькі павінны сфарміраваць для дзіцяці вобраз Бога, а значыць навучыць яго быць не толькі добрым сынам ці дачкою, але і набыць вартасць Божага дзіцяці.

 
Айцец Нябесны і бацькі зямныя: адрознае і падобнае (частка 1)
02.06.2011 12:09

Адносіны паміж бацькамі і дзецьмі — тэма, зразумела, не новая. Пра гэта напісаны сотні кніг і артыкулаў, якія прысвечаны ўсім дэталям і асаблівасцям гэтага ўзаемадзеяння. Аднак менавіта гэты бок адносінаў паміж людзьмі аказвае найбольшы ўплыў як на псіхалагічны стан чалавека, так і на ягоную духоўнасць: бацькі фармуюць у дзіцяці вобраз Бога, нават калі самі няверуючыя.

 
Псіхалогія і хрысціянская вера
20.05.2011 12:09

Шаноўныя наведвальнікі, на нашым партале стартуе новая аўтарская рубрыка. Наталля Станкевіч у сваіх матэрыялах будзе прадстаўляць псіхалагічны бок адносін паміж людзьмі, а таксама іх адносін з Богам.

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 Наступная > Апошняя >>

Старонка 4 з 4
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.