Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Сацыяльнае вучэнне Каталіцкага Касцёла. Старонка Ганны Страшкевіч
Ганна Страшкевіч, каталічка, скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 2007 годзе. Пасля працягвала вучобу ў Пантыфікальным універсітэце «Анжэлікум» у Рыме, дзе ў 2012 годзе абараніла дактарат у галіне сацыяльных навук. Зараз жыве ў Мінску. Аўтар выказвае падзяку за дапамогу ў падрыхтоўцы матэрыялаў для рубрыкі ксяндзу Дзмітрыю Пухальскаму.

Сацыяльныя дакументы Касцёла ХХ стагоддзя: Папа Ян ХХІІІ, першая энцыкліка, скіраваная да “ўсіх людзей добрай волі”, і ўмовы супакою на зямлі паводле навучання Касцёла
18.02.2014 17:13

Шасцідзясятыя гады адкрываюць шырокія перспектывы: свет ачуняў пасля ваенных разбурэнняў, пачалася дэкаланізацыя, з’явіліся першыя нясмелыя адзнакі пацяплення ў адносінах паміж двума блокамі -  амерыканскім і савецкім. У такой атмасферы Папа Ян ХХІІІ глыбока аналізуе “знакі часу”.

 
Сацыяльныя дакументы Касцёла ХХ стагоддзя: ваенныя часы і пасляваенная аднова, прадвесце Другога Ватыканскага Сабору і асоба Папы Пія ХІІ
04.02.2014 15:52

Пантыфікат Пія ХІІ (1939–1958 гг.) прыпадае на асабліва цяжкі час знешнепалітычнай сітуацыі – гады Другой сусветнай вайны і так званай халоднай вайны і пасляваенны доўгі працэс аднаўлення.

 
Сацыяльныя рубрыкі ХХ стагоддзя: коратка і схематычна. Пантыфікат Пія ХІ, станаўленне таталітарных рэжымаў Еўропы і адпаведныя сацыяльныя дакументы Касцёла
16.01.2014 09:52

У мінулым выпуску рубрыкі мы спыніліся на энцыкліцы “Quadragesimo Аnno” (“Саракавы год” ад 15 мая 1931 года) Пія ХІ – адным з найважнейшых сацыяльных дакументаў гэтага Пантыфікату.

 
Сацыяльныя энцыклікі ХХ стагоддзя: коратка і схематычна. „Quadragesimo Аnno”
10.12.2013 22:53

Выраз “сацыяльнае вучэнне” паходзіць ад Пія ХІ і азначае дактрынальны “корпус”, што ахоплівае значныя для грамадства тэмы. Гэтае вучэнне, пачынаючы ад энцыклікі “Rerum novarum” Льва ХІІІ, развівалася ў Касцёле разам з вучэннем біскупаў, якія ўтваралі з ім еднасць.

 
Першая сацыяльная энцыкліка Каталіцкага Касцёла
26.11.2013 11:30

Мінулым разам, размаўляючы аб пачатках сацыяльнага вучэння, мы адзначылі, што Касцёл заўсёды шукаў адказ на актуальныя для грамадства пытанні. І таксама казалі пра тое, што існуе памылковае меркаванне, нібыта першая сацыяльная энцыкліка паклала пачатак сацыяльнай дактрыне Касцёла. Насамрэч Касцёл заўсёды, ад самага пачатку, шукаў адказы на сацыяльныя пытанні.

 
Вытокі і сутнасць сацыяльнага вучэння Каталіцкага Касцёла
12.11.2013 10:56

Касцёл заўсёды прапаведваў вучэнне аб годнасці чалавека, яго грамадскім і духоўным пакліканні і жыцці ў супольнасці. І таму можна казаць, што сацыяльнае вучэнне Каталіцкага Касцёла – гэта арганічная частка хрысціянскага вучэння. Гэтаму назапашанаму стагоддзямі корпусу сацыяльнага вучэння і будзе прысвечана нашая рубрыка.

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 Наступная > Апошняя >>

Старонка 2 з 2
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.