27 верасня падчас святой Імшы мінская парафія Св. Яна Хрысціцеля прывітала новага святара, якому з гэтага часу належыць несці ў ёй сваё служэнне. Ксёндз Павел Шчарбіцкі SDB перадаў паўнамоцтвы выконваючага абавязкі дырэктара мінскай супольнасці салезіянаў кс. Івану Огару SDB.
Чакаецца, што малітоўнае падарожжа адбудзецца ў наступным годзе і падчас яго ў Ярдэніце будзе асвечана табліца са словамі з Евангелля паводле Марка «Ты Сын Мой умілаваны, Цябе ўпадабаў Я» (Мк 1, 11).
Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB выказаў падзяку за сумесную працу святароў і вернікаў 26 верасня ў Магілёве ў будынку па вуліцы Ленінская, 27. У гэтым будынку плануецца размясціць душпастырскі цэнтр Магілёўскай часткі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
26 верасня ў горадзе Эйн-Карэм на Святой Зямлі, радзіме св. Яна Хрысціцеля, прайшла ўрачыстая святая Імша для беларускіх пілігрымаў, падчас якой адбылося асвячэнне памятных табліц «Magnificat» і «Benedictus» з надпісамі на беларускай мове.
Па ініцыятыве дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандра Яшэўскага SDB 26 верасня ў Магілёве адбылася сумесная праца святароў і вернікаў Магілёўшчыны на тэрыторыі будынка па адрасе вул. Ленінская, 27.
25 верасня, у дзень 250-годдзя з дня нараджэння М.К. Агінскага, на месцы былога касцёла святога Роха ў Аборку ў Маладзечанскім раёне адбылося ўрачыстае адкрыццё гістарычна-культурнага комплексу «Аборак».
Пяты дзень Нацыянальнай пілігрымкі на Святую Зямлю стаў для яе ўдзельнікаў багатым на эмоцыі: пілігрымы наведалі месца Нагорнай пропаведзі, памаліліся ў доме св. Пятра і аднавілі хросныя абяцанні ў Ярдэніце — месцы хросту Пана.
25 верасня ў Філадэльфіі (ЗША) прайшоў апошні дзень Міжнароднага кангрэсу сем’яў, які папярэднічае сустрэчы сем’яў з усяго свету з Папам Францішкам. У сустрэчы прымае ўдзел дэлегацыя з Беларусі, у складзе якой біскуп Пінскі і старшыня Рады па справах сям’і беларускага епіскапату Антоні Дзям’янка, сакратар Рады па справах сям’і а. Пётр Фраштэнга OCD і сямейная пара Андрэй Мілееў і Наталля Пан.
Як выглядае мора, што затапіла Садом і Гамору? Які горад меў самыя старажытныя сцены і адкуль пайшоў выраз пра ерыхонскія трубы? У чацвёрты дзень Нацыянальнай пілігрымкі яе ўдзельнікі наведалі Ерыхон, убачылі смакоўніцу Закхея і дакрануліся да вады ў Мёртвым моры.
У магілёўскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася пастырская сустрэча каталіцкага духавенства ўсходняй часткі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Удзельнікі Нацыянальнай пілігрымкі на Святую Зямлю адстаялі двухгадзінную чаргу да месца нараджэння Хрыста, пабачылі Поле пастухоў і наведалі манастыр св. Феадосія, дзе была пахавана Еўфрасіння Полацкая.
«Любыя цяжкасці жыцця будуць пераадолены, калі яшчэ не згасла ўнутры вера і калі сэрца працягвае саграваць надзея», — распавядае пра сваё бачанне новага кліпу беларускага гурта Rahis яго галоўны герой — Віктар Малышчыц, астраном, які фатаграфуе начамі нябесныя свяцілы.
З 22 па 27 верасня ў Філадэльфіі (ЗША) праходзіць Сусветная сустрэча сем’яў, у якой прымае ўдзел афіцыйная дэлегацыя з Беларусі. З гэтай нагоды Catholic.by прапануе вашай увазе катэхезы з Падрыхтоўчага катэхізіса да Сусветнай сустрэчы сем'яў.
19 верасня ў Слоніме адбыўся XI турнір па міні-футболе «Памяці св. Яна Паўла II». У гэтым годзе спартыўнае мерапрыемства сабрала 16 каманд з усёй Беларусі (Гродна — 4 каманды, Ліда, Маладзечна — 2 каманды, Сапоцкін, Мінск — 2 каманды, Баранавічы, Паставы, Брэст, Слонім, Барысаў, Докшыцы).