Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Беларусі


Палатын з Беларусі дк. Яўген Юршо прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне
11.05.2016 10:59

7 мая ў Алтажаве (Польшча) восем дыяканаў з Таварыства Каталіцкага Апостальства (палатыны) прынялі прэзбітэрскае пасвячэнне. Сярод іх быў адзін беларус – дыякан Яўген Юршо SAC з парафіі Святых апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша ў Воранаве (Гродзенская дыяцэзія).

 
Працэс беатыфікацыі Эдварда Вайніловіча: 5 фактаў ад пастулатара кс. Анджэя Сцонбера
10.05.2016 16:15

Ксёндз Анджэй Сцонбер, галоўны пастулатар у беатыфікацыйным працэсе Слугі Божага Эдварда Вайніловіча, распавёў Catholic.by пра асаблівасці працэсу, які распачаўся ў Мінску 10 красавіка.

 
Вышэйшы настаяцель Ордэна Братоў Капуцынаў у Беларусі здзейсніў працоўны візіт у Бары (Італія)
10.05.2016 11:49

4-7 мая Вышэйшы настаяцель Ордэна Братоў Капуцынаў у Беларусі брат Алег Шэнда OFM Cap здзейсніў працоўны візіт у Бары (Італія), дзе з 2014 года на тэалагічным факультэце беларускія капуцыны праходзяць падрыхтоўку да прэзбітэрскага пасвячэння.

 
Святы Айцец прызначыў свайго пасланніка на ўрачыстасці ў Беларусі
07.05.2016 16:31

Папа Францішак 7 мая прызначыў арцыбіскупа Венскага кардынала Крыстафа Шонбарна сваім спецыяльным пасланнікам на святкаванне 25-годдзя заснавання Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, якое пройдзе 1-2 ліпеня 2016 г. у Будславе.

 
6 мая спаўняецца 90 гадоў з дня смерці святара і паэта Казіміра Сваяка
06.05.2016 12:42

6 мая спаўняецца 90 гадоў з дня смерці адраджэнца, святара і паэта Казіміра Сваяка (Канстанціна Стаповіча).

 
33 беларускія абразы будуць выстаўлены ў Ватыкане
06.05.2016 10:52

Выстава беларускіх абразоў «Іканапіс Беларусі XVII-XXI стагоддзяў» будзе прадстаўлена з 18 мая па 25 ліпеня ў Музеі Ватыкана. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімір Пракапцоў у час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА.

 
СДМ-2016: каб «зарадзіць духоўныя акумулятары нашага жыцця на будучыню»
05.05.2016 08:00

СДМ-2016 усё бліжэй. Падрыхтоўка ідзе. Погляд знутры, альбо пра тое, што адбываецца ў адной са шматлікіх парафій Польшчы, якія знаходзяцца ў чаканні гэтай вялікай падзеі, мы даведаліся ад Катажыны Радваньскай, студэнткі Папскага ўніверсітэта імя св. Яна Паўла ІІ у Кракаве, якая паходзіць з невялікай парафіі за 120 км ад культурнай і гістарычнай сталіцы Польшчы.

 
Адышоў у вечнасць бацька кс. Юрыя Свіслоцкага
04.05.2016 11:44

4 мая адышоў у вечнасць Станіслаў Свіслоцкі — бацька кс. Юрыя Свіслоцкага, рэзідэнта парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і Св. Язафата Кунцэвіча ў Сапоцкіне (Гродзенская дыяцэзія).

 
«Кожная — Марыі спадарожная». Гімн жыццю святой Джанны Бэрэтта Мола
04.05.2016 08:00

У месяц Марыі — жанчыны свету, якая дала і дае найпрыгажэйшы прыклад жыцця для кожнай жанчыны, на нашым партале распачынаем праект «Кожная — Марыі спадарожная».

 
У Брэсце прайшла акцыя «Моладзь за жыццё без абортаў»
02.05.2016 10:43

30 красавіка Брэсцкае моладзевае культурна-асветніцкае грамадскае аб'яднанне «У абарону жыцця і сямейных каштоўнасцяў» правяло акцыю «Моладзь за жыццё без абортаў».

 
Адышла ў вечнасць маці кс. Леанарда Станкоўскага
30.04.2016 17:49

Адышла ў вечнасць Тэкля Станкоўская – маці кс. Леанарда Станкоўскага, дэкана Смаргонскага дэканату Гродзенскай дыяцэзіі і пробашча парафіі Маці Божай Ружанцовай у Солах.

 
Выдадзены трэці том «Літургіі гадзінаў» на беларускай мове
29.04.2016 21:15

Трэці том «Літургіі гадзінаў», які ахоплівае «Звычайны перыяд. I – XVII тыдзень», быў перакладзены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ і ўхвалены (Nr. 116/P/14) Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

 
Адышоў у вечнасць кс. Уладзімір Мазалеўскі SAC
27.04.2016 22:05

25 красавіка біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка ў г. Атвоцк (Польшча) прыняў удзел у пахаванні кс. Уладзіміра Мазалеўскага SAC, які зрабіў вялікі ўнёсак у адраджэнне Касцёла ў Беларусі ў 1990-я гады.

 
Супольнасць семінарыі ў Пінску здзейсніла падарожжа ў Літву
27.04.2016 16:23

22-24 красавіка супольнасць Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя святога Тамаша Аквінскага ў Пінску правяла свой адпачынак, знаёмячыся з прыгажосцю і культурай Літвы.

 
Рэкалекцыі для братоў капуцынаў адбыліся ў Докшыцах
25.04.2016 17:22

18-23 красавіка ў Докшыцах адбыліся штогадовыя манаскія рэкалекцыі для братоў капуцынаў.

 
<< Першая < Папярэдняя 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 Наступная > Апошняя >>

Старонка 22 з 71
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.