Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Беларусі


На свае вочы: беларусы прынялі ўдзел у мужчынскай пілігрымцы ў Пскова-Пячэрскі манастыр
26.02.2016 14:36

Сёння многія хрысціяне ясна разумеюць, што без актыўнага ўдзелу мужчын у жыцці Касцёла, без мужчынскага цвёрдага слова, без мужчынскага подзвігу цывілізацыя не мае будучыні. У сучасным свеце жанчыны паступова бяруць на сябе ўсё больш мужчынскіх задач, а мужчыны ўсё часцей адыходзяць у цень, становяцца пасіўнымі.

 
Прыміцыйная Імша ўраджэнца Беларусі а. Уладзіміра Лапацкага OCist прайшла ў польскім Енджэёве
24.02.2016 14:37

У другую нядзелю Вялікага посту ўраджэнец Беларусі новапрэзбітэр а. Уладзімір Лапацкі OСist з супольнасці айцоў цыстэрцыянцаў канцэлебраваў сваю прыміцыйную Імшу ў кляштарным касцёле.

 
На Камайшчыне ўзгадалі ксяндза Казіміра Стаповіча ў 126-ю гадавіну яго нараджэння
24.02.2016 12:29

І ў гэтым годзе не забылі на Камайшчыне ксяндза Казіміра Стаповіча, які больш за сто гадоў таму з павагай і любоўю звяртаўся да продкаў сённяшніх камайцаў на роднай беларускай мове, вучыў іх, як трэба адносіцца да Бога, і прыкладам свайго кароткага, але яскравага жыцця паказваў, як трэба любіць бліжняга і Айчыну.

 
Хрысціянскае сёння: у Вільнюсе прэзентавалі фільм пра першы абраз Езуса Міласэрнага
23.02.2016 17:52

21 лютага ў Вільнюсе ў кінатэатры «Форум Сінема Вінгіс» быў прэзентаваны фільм «Першы абраз Божай Міласэрнасці. Нячутая гісторыя невядомага шэдэўра», прысвечаны асобам і гісторыі, звязанымі з культам Божай Міласэрнасці.

 
Ураджэнец Беларусі Уладзімір Лапацкі атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне ў супольнасці цыстэрцыянцаў
23.02.2016 12:37

20 лютага ў супольнасці цыстэрцыянцаў у польскім Енджэёве біскуп Ян Пятроўскі ўдзяліў прэзбітэрскае і дыяканскае пасвячэнні. Брат Гжэгаж Брадацкі стаў дыяканам, а дыяканы Уладзімір Лапацкі і Бруна Патэрэвіч атрымалі прэзбітэрскае пасвячэнне.

 
Адышоў у вечнасць польскі архітэктар, які шмат зрабіў для рэстаўрацыі сакральных аб’ектаў у Беларусі
23.02.2016 11:20

20 лютага ў польскім горадзе Замосце на 66-м годзе жыцця адышоў у вечнасць архітэктар Віктар Вільк. Гэты чалавек вядомы асабліва тым, што яго рэстаўрацыйна-будаўнічая фірма «Рэнаватар» на працягу многіх гадоў выконвала рэстаўрацыйныя працы сакральных аб’ектаў у розных рэгіёнах Беларусі.

 
Сімвалы Вялікага посту: хустка Веранікі
22.02.2016 06:00

Не прыгадваецца ні ў адным з чатырох Евангелляў ані тая хустка, ані імя Веранікі. Аднак столькі ўвасабленняў у мастацтве і ў памяці вернікаў.

 
Рэкалекцыі для свецкіх членаў Аб’яднання Каталіцкага Апостальства прайшлі ў Баранавічах
21.02.2016 12:39

12-14 лютага ў доме айцоў вербістаў у Баранавічах адбыліся рэкалекцыі для супольнасці свецкіх членаў Аб’яднання Каталіцкага Апостальства.

 
«Напачатку было слова». 21 лютага — Дзень роднай мовы
20.02.2016 13:03

Мова — галоўны сродак зносін чалавека з Богам, з іншым чалавекам, з усім светам. За кожным словам паўстае непаўторны шэраг вобразаў і асацыяцый, якія фармуюць мысленне кожнай асобы і культуру цэлых народаў.

 
Для валанцёраў і супрацоўнікаў «Карытас» прайшлі велікапосныя рэкалекцыі
19.02.2016 15:42

З 16 па 18 лютага прайшлі велікапосныя рэкалекцыі для валанцёраў і супрацоўнікаў «Карытас-Беларусь».

 
Мультымедыйная выстаўка работ мастакоў і скульптараў Адраджэння адкрылася ў Мінску
19.02.2016 12:02

У сталічнай культурнай прасторы «ЦЭХ» з 18 лютага па 17 красавіка праходзіць мультымедыйная выстаўка «Мікеланджэла. Стварэнне свету». На ёй можна ўбачыць лепшыя працы майстроў італьянскага Адраджэння, сярод якіх карціны, фрэскі і скульптуры біблійнай тэматыкі.

 
Хрысціянскае сёння: нямецкі даследчык пра тое, як ствараў кнігу «Літва. Аднаўленне Касцёла»
18.02.2016 16:20

Чарговы выпуск рубрыкі «Хрысціянскае сёння» прадстаўляе кнігу «Літва. Аднаўленне Касцёла» і яе аўтара — нямецкага журналіста Маркуса Новака. Аўтар распавёў Catholic.by пра асаблівасці даследавання і сваю працу над праектам.

 
У Мінску назіраюць самыя высокія паказчыкі нараджальнасці за апошнія 20 гадоў
18.02.2016 09:28

Пра гэта са спасылкай на старшыню камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Міндзяржвыканкама Жанну Рамановіч паведамляе БЕЛТА.

 
Новыя разважанні Крыжовага шляху на Catholic.by
16.02.2016 14:45

Перажыванні, якія звязаны з разважаннем аб муках і крыжовай смерці Езуса, неад’емныя ў час Вялікага посту. Удзел у набажэнствах Крыжовага шляху ўмацоўвае нашу веру, вучыць любові і ахвярнасці.

 
Завяршыўся візіт у Беларусь прадстаўнікоў міжнароднага руху «Pro-life»
15.02.2016 13:19

З 5 па 12 лютага Беларусь наведалі прадстаўнікі самай вялікай пралайф-арганізацыі ў свеце «Human Life International» Ёханес Бухер (Аўстрыя) і кс. Шэнан Боке (ЗША). Замежныя госці правялі ў Беларусі шэраг семінараў і сустрэч, прысвечаных абароне жыцця.

 
<< Першая < Папярэдняя 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 Наступная > Апошняя >>

Старонка 28 з 71
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.