Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Беларусі


Шэфы скаўтак з Мiнска здзейснілі зімовую вандроўку па Вілейшчыне
15.02.2016 11:09

6-7 лютага вогнiшча шэфаў благаслаўлёнай Мар’яны Бярнацкай з Мiнска пабывала на зiмовай вандроўцы Куранец-Вiлейка.

 
Падручнік с. Нунэ Цітаян MSF адзначаны на XXIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы
13.02.2016 13:48

Камплект каляровага дапаможніка і сшытка для 6-га класа «Езус Хрыстус — Валадар і Збаўца» (аўтар — с. Нунэ Цітаян MSF), на XXIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы адзначаны ў традыцыйным конкурсе «Мастацтва кнігі-2016».

 
Гістарычная сустрэча Папы Рымскага і Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі скончылася падпісаннем сумеснай дэкларацыі
13.02.2016 01:36

12 лютага ў Міжнародным аэрапорце імя Хасэ Марці ў кубінскай Гаване прайшла двухгадзінная сустрэча Папы Рымскага Францішка і Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, якая стала першай у гісторыі сустрэчай вышэйшых прадстаўнікоў Каталіцкага Касцёла і Рускай Праваслаўнай Царквы.

 
Місія «Чыстае сэрца» пачала адбор удзельнікаў фестывалю «Таленты чыстых сэрцаў»
12.02.2016 22:34

Місія «Чыстае сэрца» пачала адбор удзельнікаў фестывалю «Таленты чыстых сэрцаў». Сёлета гэты музычны конкурс пройдзе ў пяты раз. З нагоды свайго, магчыма, і невялікага, але ўжо значнага юбілею фестываль набудзе новы павеў.

 
Хроніка сустрэчы Папы Францішка і Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла
12.02.2016 11:41

12 лютага на Кубе прайшла гістарычная сустрэча Папы Рымскага Францішка з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам. Catholic.by вёў адмысловую хроніку сустрэчы.

 
Навучэнцы і выкладчыкі семінарыі ў Пінску здзейснілі пілігрымку ў Рым
12.02.2016 09:58

Толькі ў цяжкасцях можна спазнаць міласэрнасць… Міласэрнасць Айца Нябеснага, міласэрнасць людскую. У гэтым на сваім уласным прыкладзе пераканалася супольнасць Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску, якая з 1 па 8 лютага перажывала пілігрымку да Брамаў Міласэрнасці ў Рым.

 
Пошук новых звестак пра Францішка Скарыну вядзецца ў Ватыкане
11.02.2016 16:43

/2/images/stories/news/2014/11/2014-11-11-skaryna.jpgНовыя падрабязнасці аб жыцці Францішка Скарыны спрабуе знайсці сярод ватыканскіх архіўных дакументаў гісторык і мовазнаўца Алесь Жлутка. На працягу некалькіх дзён ён працаваў у Ватыканскім сакрэтным архіве, каб пацвердзіць версію аб магчымай прысутнасці беларускага першадрукара на V Латэранскім Саборы, які праходзіў у 1512-1514 гг.

 
Каталіцкае выдавецтва «Pro Christo» — экспанент XXIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу (абноўлена)
11.02.2016 10:28

Выдавецтва Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі «Pro Christo» прымае ўдзел у XXIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы, якая з 10 па 14 лютага праходзіць у сталіцы.

 
Пробашч парафіі Маці Божай Ружанцовай у Мінску: «У нас захоўваецца адзіная копія абраза Езуса Міласэрнага ў Беларусі, напісаная са слоў святой Фаўстыны»
09.02.2016 14:40

Юбілейны Год Божай Міласэрнасці стаў асаблівым годам і ў парафіі Маці Божай Ружанцовай у Мінску, дзе будуецца Нацыянальны санктуарый Божай Міласэрнасці.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч: «Несакрамэнтальныя сужэнствы не пакінуты на волю лёсу»
09.02.2016 11:55

4 лютага Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі вырашыла арганізаваць пастырства несакрамэнтальных сужэнстваў. Catholic.by спытаў у Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча пра прычыны гэтага рашэння, а таксама пра тое, як будзе выглядаць такое пастырства.

 
Мінская супольнасць свецкіх францішканаў папоўнілася новымі членамі
08.02.2016 14:15

6 лютага мінскую супольнасць ІІІ францішканскага ордэна свецкіх наведала нацыянальная настаяцельніца ордэна с. Марыя Эталь OFS з Гродна.

 
Унікальны відэазапіс з будучым беларускім біскупам Чэславам Сіповічам знойдзены ў інтэрнеце
08.02.2016 12:01

Біскуп Чэслаў Сіповіч, адзін з беларускіх святароў-патрыётаў, які заснаваў Беларускую бібліятэку і музей ў Лондане, у 1940 годзе быў яшчэ дыяканам, вучыўся і жыў у Рыме.

 
Рэктар семінарыі ў Пінску: «Наша задача — дапамагчы распазнаць пакліканне, а не змушаць юнакоў ісці ў семінарыю»
08.02.2016 11:26

Колькасць студэнтаў, якія прыходзяць на першы курс, сёння невялікая, але спроба параўноўваць колькасць семінарыстаў з той лічбай, якая была, 20 гадоў таму — адназначна памылка, лічыць кс. Андрэй Рылка, рэктар Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску.

 
Акцыю «Добры чацвер» арганізоўвае «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
06.02.2016 16:22

З 4 лютага па 4 жніўня 2016 года ў гіпермаркетах «Гиппо» ў Мінску на Гарэцкага, Ракасоўскага і пр. Партызанскім праходзіць акцыя «Добры чацвер». Акцыя накіравана на збор неабходных тавараў для выхаванцаў дзіцячых дамоў і дамоў-інтэрнатаў Мінскай вобласці.

 
Каталіцкія скаўты здзейснілі вандроўку на каноэ па зімняй рацэ
05.02.2016 14:12

Падчас чарговай педагагічнай сустрэчы для звязовых хлопцы на суткі ператварыліся ў індзейцаў.

 
<< Першая < Папярэдняя 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 Наступная > Апошняя >>

Старонка 29 з 71
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.