Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Беларусі


Бывай і да сустрэчы ў родным слове, Ніл Сымонавіч! Пахаванне Ніла Гілевіча прайшло ў Мінску
02.04.2016 16:14

«Я прыйшла, каб развітацца са сваім сябрам», — кажа Яліна Салаўёва, адзіная вучаніца ў школах Магілёва, навучанне якой ідзе па беларускамоўнай праграме. Яліна прыехала на пахаванне Ніла Гілевіча разам з бацькам.

 
Свет затрымаў дыханне: 11-я гадавіна смерці Яна Паўла ІІ
02.04.2016 15:27

11 гадоў таму, 2 красавіка 2005 г., адышоў у вечнасць Папа Ян Павел ІІ. Сёлета гэтая гадавіна прыпадае, як і дзень смерці Папы, у вігілію нядзелі Божай Міласэрнасці.

 
Як гэта было: у сеціве з’явіўся відэаролік, прысвечаны ўдзелу беларускіх святароў у чэмпіянаце Еўропы па міні-футболе
30.03.2016 13:39

У роліку прадстаўлены фота і відэаматэрыялы ўдзелу беларускіх святароў у Х чэмпіянаце Еўропы па міні-футболе ў горадзе Міхайлаўцы (Славакія).

 
30 сакавіка святкуе юбілей Крыстына Лялько — маці «Ave Maria» і руплівая апякунка Беларусі хрысціянскай
30.03.2016 07:24

30 сакавіка, у час, калі абуджаецца і адраджаецца ўсё навокал у прыродзе, нарадзілася яна — Крыстына Лялько, каб сваім жыццём і працаю таксама абуджаць і адраджаць сваю Радзіму, беларусаў, захоўваць скарбы мінулага і несці надзею для новых пакаленняў.

 
Прыціхла рака і замоўкла – памёр Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч
30.03.2016 00:35

84 гады жыцця засталіся там – на іншым узбярэжжы, якое роднае і блізкае нам, але ўжо чужое яму, бо яго вітае іншы прастор – нябесны. Ніл Сымонавіч пайшоў услед за сваймі аднадумцамі і сябрамі, даганяючы Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна...

 
З Вялікаднем ад Белпошты: велікодныя матывы на паштоўках і канвертах
29.03.2016 16:46

Калекцыі паштовак, якія РУП «Белпошта» распрацоўвае да галоўнага хрысціянскага свята Вялікадня, ужо сталі традыцыяй. Сёлета акрамя паштовак у абыходак былі пушчаны і маркіраваныя канверты на велікодную тэматыку.

 
Леанід Гуляка: колькасць культавых будынкаў у Беларусі павінна быць дастатковай для вернікаў
29.03.2016 10:58

Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў у Беларусі Леанід Гуляка.

 
Хрыстус уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
27.03.2016 00:00

 
Відэавіншаванні каталіцкіх біскупаў: «Езус жыве! З Ім жыве і наша Беларусь!»
27.03.2016 00:00

На святочныя дні найвялікшага свята хрысціян — Уваскрасення Збаўцы — каталіцкія біскупы Беларусі па традыцыі падрыхтавалі свае віншавальныя відэазвароты да вернікаў.

 
Кардынал Зянон Грахалеўскі прызначаны спецыяльным пасланнікам Папы на Нацыянальны эўхарыстычны кангрэс у Беларусі
26.03.2016 15:38

Папа Францішак прызначыў кардынала Зянона Грахалеўскага, прэфекта на пенсіі Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі, сваім спецыяльным пасланнікам на Нацыянальны эўхарыстычны кангрэс у Беларусі, які будзе праходзіць у Гродне 24-26 мая ў межах падзякі за 25-годдзе існавання Гродзенскай дыяцэзіі.

 
Прэзідэнт Беларусі павіншаваў хрысціян, якія святкуюць Вялікдзень 27 сакавіка
26.03.2016 12:49

«Велікодныя дні напоўнены ўрачыстасцю і святлом хрысціянскай любові. Вялікае свята зноў заклікае задумацца над сэнсам жыцця, усвядоміць высокае прызначэнне чалавека», – адзначае Прэзідэнт.

 
«Ты Пётр, скала...»: якім бачаць сакрамэнт святарства беларускія святары? (+відэа)
24.03.2016 01:23
 
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч: Лёс «Радыё Марыя» ў Беларусі пакуль застаецца нявырашаным
22.03.2016 15:25

Пачатак працы беларускай рэдакцыі каталіцкай радыёстанцыі «Радыё Марыя», які быў запланаваны на красавік 2016 года, пакуль адкладзены на нявызначаны час.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч адказаў на пытанні інтэрнэт-тэлебачання «СБ»
22.03.2016 15:00

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч распавёў пра сустрэчу Папы Францішка з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам, месца хрысціянства ў сучасным свеце, сапраўдныя еўрапейскія каштоўнасці.

 
Падчас урачыстасцяў у Будславе будзе адзначана 25-годдзе адраджэння структур Каталіцкага Касцёла ў Беларусі
22.03.2016 14:43

25 гадоў з моманту адраджэння структур Каталіцкага Касцёла ў Беларусі будзе адзначацца падчас сёлетніх урачыстасцяў Маці Божай Будслаўскай, якія пройдуць 1-2 ліпеня. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мітрапалітальнай курыі распавёў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
<< Першая < Папярэдняя 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 Наступная > Апошняя >>

Старонка 25 з 71
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.