Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Беларусі


Нік Вуйчыч у «Мінск-Арэне»: «Упэўнены, што вы знойдзеце веру ў Бога»
16.04.2016 16:38

Вечарам 15 красавіка Нік Вуйчыч выступіў у «Мінск-Арэне». Ён падзяліўся з беларусамі сваёй гісторыяй, а таксама вялікай надзеяй і верай.

 
Творчы вечар Крыстыны Лялько прайшоў у Мінску
15.04.2016 17:53

Па ініцыятыве Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры 14 красавіка ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча ў Мінску адбылася прэзентацыя новай кнігі Крыстыны Лялько «Адвячорак», якая выйшла нядаўна ў выдавецтве «Pro Christo».

 
Вядомы хрысціянскі прапаведнік Нік Вуйчыч даў прэс-канферэнцыю ў Мінску
15.04.2016 17:38

У Беларусь завітаў вядомы хрысціянскі прапаведнік, матывацыйны аратар, пісьменнік, мецэнат і спявак родам з Аўстраліі Нік Вуйчыч. 15 красавіка ў канферэнц-холе tut.by прайшла прэс-канферэнцыя з Нікам. Ён падзяліўся гісторыяй свайго жыцця, поўнай вялікай надзеі і веры, а таксама адказаў на пытанні журналістаў.

 
«Мы ехалі цягніком да Вільні, баючыся натрапіць на паліцыянтаў»: 95-гадовая манахіня пра вываз абраза Езуса Міласэрнага з Беларусі
15.04.2016 12:20

У свае 95 сястра Цэцылія Абухоўская захоўвае жыццёвы аптымізм і па-ранейшаму шмат моліцца. Яна рада любым гасцям, стараецца папрасіць прабачэння за неідэальныя слых і памяць.

 
Агульнабеларуская фармацыйная сустрэча святароў да 5 гадоў святарства прайшла ў Баранавічах
15.04.2016 11:36

З 11 па 14 красавіка ў доме айцоў вербістаў у Баранавічах адбылася агульнабеларуская фармацыйная сустрэча святароў да 5 гадоў святарства. У сустрэчы прынялі ўдзел больш за 30 духоўных асобаў з усёй Беларусі.

 
«…Любоўю да Бога запаліць»: першая ўсебеларуская сустрэча манаскай моладзі прайшла ў Баранавічах (+фотарэпартаж)
14.04.2016 16:19

12-13 красавіка ў доме сясцёр місіянерак Святой Сям’і ў Баранавічах праходзіла першая ўсебеларуская сустрэча моладзі ордэнаў і манаскіх супольнасцяў на тэму «Кансэкраванае жыццё і выклікі сучаснага свету».

 
Біскупы Еўропы павіншавалі католікаў Беларусі з 25-годдзем аднаўлення структур Касцёла
13.04.2016 16:23

Рада Біскупскіх Канферэнцый Еўропы ў спецыяльным лісце, накіранаваным на імя старшынь епіскапатаў, павіншавала католікаў Расіі, Беларусі і Казахстана з 25-й гадавінай аднаўлення структур Каталіцкага Касцёла ў іх краінах.

 
«Касцёл адрадзіўся, як Фенікс з попелу»: у архікатэдры прайшла Імша з нагоды 25-годдзя аднаўлення каталіцкіх структур у Беларусі
12.04.2016 23:36

12 красавіка ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася святая Імша падзякі Богу з нагоды сярэбранага юбілею адраджэння структур Каталіцкага Касцёла ў Беларусі і ўстанаўлення Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

 
Міжканфесійная малітва за Беларусь: аб’яднаныя разам у імя лёсу Айчыны
12.04.2016 23:24

З нагоды гадавіны малітоўнай акцыі «Няспынная малітва за Беларусь» 12 красавіка ў мінскай архікатэдры прайшла міжканфесійная малітва за Беларусь, у якой прынялі ўдзел каталіцкія, праваслаўныя, грэка-каталіцкія і пратэстанцкія вернікі.

 
Пра што разважае Людміла Кузьміна перад сустрэчай з Пантыфікам у 30-годдзе аварыі на ЧАЭС?
11.04.2016 13:42

Людміла Кузьміна — адна з удзельніц запланаванай сустрэчы беларускіх і ўкраінскіх ліквідатараў з Папам Францішкам. Сустрэча пройдзе ў Ватыкане 20 красавіка з нагоды 30-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Чаму жанчына працавала ў зоне адчужэння?

 
Салезіяне Беларусі прынялі ўдзел у штогадовых рэкалекцыях
11.04.2016 12:17

З 4 па 8 красавіка манаская супольнасць cалезіян Беларусі ўдзельнічала ў штогадовых рэкалекцыях, якія праходзілі ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай каталіцкай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску. Духоўныя практыкаванні праводзіў рэктар семінарыі кс. Андрэй Рылка.

 
«Беатыфікацыйны працэс — гэта сапраўдны суд» — кс. Раман Факсінскі, віцэ-пастулятар на працэсе Эдварда Вайніловіча
08.04.2016 16:18

У Мінску 10 красавіка пачнецца беатыфікацыйны працэс Эдварда Вайніловіча. Пра мэты і этапы працэсу распавядае кс. Раман Факсінскі, які будзе ў Беларусі збіраць сведчанні пра жыццё нашага выбітнага суайчынніка.

 
Беларуская выстава ў Ватыкане адкрыецца ў маі
07.04.2016 16:52

Выстава сакральнага мастацтва з Беларусі стане першай у гісторыі такога роду ініцыятывай з Усходняй Еўропы ў Ватыканскіх музеях. Яна адкрыецца 19 мая і працягнецца да 25 ліпеня 2016 г., паведаміў дырэктар Ватыканскіх музеяў прафесар Антоніо Паолучы.

 
Актывісты «Pro-life» выпусцілі да Года Міласэрнасці дэкларацыю аб абароне жыцця
04.04.2016 18:02

Каардынатары пралайф акцыі «Ад акіяна да акіяна» Ева і Лех Кавалеўскія з Польшчы даслалі беларускаму пралайф-руху «Паўсюдную дэкларацыю аб абароне цывілізацыі жыцця», прымеркаваную да нядзелі Божай Міласэрнасці, Юбілейнага Года Міласэрнасці і Дня святасці жыцця.

 
Святары Гродзенскай дыяцэзіі да 10 гадоў святарства запрашаюцца на агульнабеларускую фармацыйную сустрэчу ў Баранавічы
04.04.2016 16:41

Згодна з пастановай Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі 11-14 красавіка ў Баранавічах пройдзе агульнабеларуская фармацыйная сустрэча святароў, якія атрымалі прэзбітэрскае пасвячэнне ў апошнія пяць гадоў. На гэтую сустрэчу запрашаюцца таксама ўсе святары Гродзенскай дыяцэзіі, якія перажываюць фармацыю да 10 гадоў святарства ўключна.

 
<< Першая < Папярэдняя 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 Наступная > Апошняя >>

Старонка 24 з 71
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.