Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Беларусі


10 cамых яркіх падзей з жыцця Касцёла ў Беларусі за мінулы тыдзень
20.12.2015 22:01

Прыбыццё Бэтлеемскага агню ў Беларусь, Часовы павераны ў справах Апостальскай Нунцыятуры, выданне на беларускай мове папскай булы, падрыхтоўка да Божага Нараджэння і іншыя падзеі з жыцця Касцёла ў Беларусі за апошні тыдзень.

 
Бэтлеемскае Святло міру пачало з Гродна вандроўку па Беларусі (+фота)
19.12.2015 16:40

19 снежня з гродзенскага катэдральнага касцёла св. Францішка Ксаверыя афіцыйна пачало сваю вандроўку па Беларусі Бэтлеемскае Святло міру. У Беларусь Бэтлеемскі агонь прыбыў ужо ў 16-ы раз дзякуючы скаўтам, якія даставілі яго з беларуска-польскай мяжы.

 
Выдадзена була «Misericordiae Vultus» па-беларуску
18.12.2015 20:17

Выданне булы «Misericordiae Vultus» па-беларуску здзейснена пры падтрымцы Ордэну Меншых Братоў Капуцынаў. Пераклад здзейсніла Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ.

 
Беларускія скаўты сустрэлі Бэтлеемскі агонь на польска-беларускай мяжы (+відэа)
18.12.2015 17:50

18 снежня на польска-беларускай мяжы ў Кузніцы беларускія скаўты атрымалі ад скаўтаў Польшчы ліхтар з Бэтлеемскім агнём, або Бэтлеемскае Святло міру. Такім чынам, Бэтлеемскі агонь ужо прыбыў у Беларусь.

 
Калядная сустрэча для супрацоўнікаў і валанцёраў усіх аддзяленняў «Caritas» прайшла пад Мінскам
17.12.2015 18:32

17 снежня ў цэнтры св. Лукі пры «Caritas» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пад Мінскам сабраліся супрацоўнікі і валанцёры дабрачыннага каталіцкага таварыства «Caritas».

 
Пра адказнасць у Адвэнце: гісторыя адной пастановы
17.12.2015 12:15

Гэта гісторыя пачалася адным восеньскім вечарам, калі парафіянка нарачанскага касцёла св. Андрэя, апостала, Вікторыя Тарасевіч напярэдадні Адвэнту разважала над сваёй пастановай.

 
Адышла да вечнага жыцця Марыя Стэх — маці сястры Тэрэсіны Стэх
17.12.2015 11:49

Адышла ў вечнасць Марыя Стэх — маці сястры Тэрэсіны Стэх з Кангрэгацыі Сясцёр Кармэлітак ад Дзіцяткі Езуса, якая служыць у Адамавічах (Гродзенская дыяцэзія).

 
З днём нараджэння, Папа Францішак!
17.12.2015 06:24

17 снежня 1936 года ў сям’і італьянскіх імігрантаў у Аргенціне нарадзіўся хлопчык, які праз 76 гадоў узначаліў Каталіцкі Касцёл. Бацька будучага Пантыфіка працаваў звычайным чыгуначнікам.

 
Імша падзякі за беатыфікацыю францішканскіх мучанікаў адбылася ў Гродне
16.12.2015 16:41

У гродзенскай парафіі Маці Божай Анёльскай прайшла святая Імша падзякі за беатыфікацыю айцоў францішканаў Міхала Тамашака і Збігнева Стшалкоўскага.

 
Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці пакінуў Беларусь
15.12.2015 14:02

Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што сёння, 15 снежня 2015 года, арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, да гэтага часу Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь, пакінуў краіну.

 
«Не спазніся!»: беларускую моладзь запрасілі на Сусветныя Дні Моладзі ў Кракаў па-беларуску
15.12.2015 10:21

Ролік «Не спазніся» з заклікам на нацыянальных мовах удзельнікаў Сусветных Дзён Моладзі (СДМ) ў Кракаве-2016 прэзентавала медыяльная група падрыхтоўкі да СДМ.

 
Малітвай перад Маці Божай Будслаўскай арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці завяршыў сваё служэнне ў Беларусі
14.12.2015 16:03

13 снежня арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, які завяршае служэнне Апостальскага Нунцыя ў Беларусі, наведаў сэрца Каталіцкага Касцёла ў нашай краіне — Нацыянальны санктуарый у Будславе. Малітвай перад абразом Маці Божай Будслаўскай іерарх распачаў сваё служэнне беларускаму народу і сваё чатырохгадовае служэнне завяршыў.

 
10 самых яркіх падзей з жыцця Касцёла ў Беларусі за мінулы тыдзень
14.12.2015 10:36

Першая парафія Яна Паўла ІІ у Мінску, вышыванка арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці на моладзевым чуванні ў мінскай архікатэдры, адкрыццё Брамаў Міласэрнасці і іншыя падзеі з жыцця Касцёла ў Беларусі за апошні тыдзень.

 
У пошуках чыстага сэрца: адвэнтавае чуванне моладзі адбылося ў Мінску (+фота)
13.12.2015 14:00

Мінская архікатэдра ў ноч з 12 на 13 снежня ў чарговы раз сабрала ў сваіх сценах моладзь з усёй Беларусі. Шукаць чыстае сэрца і вучыцца захоўваць яго ў чысціні на традыцыйнае адвэнтавае чуванне прыйшлі 435 маладых католікаў. Вядучым сустрэчы быў кс. Андрэй Калядка.

 
Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці апрануў вышыванку на развітанне з беларускай моладдзю
13.12.2015 04:11

Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, які завяршае служэнне Апостальскага Нунцыя ў Беларусі, падчас дзялення аплаткай з моладдзю, якая сабралася ў мінскай катэдры ў ноч з 12 на 13 снежня на адвэнтавае чуванне, апрануўся ў вышыванку.

 
<< Першая < Папярэдняя 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 Наступная > Апошняя >>

Старонка 34 з 71
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.