Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Беларусі


Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці і Беларусь — чатыры гады жыцця ў духу Любові
13.11.2015 14:32

Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці быў прызначаны Апостальскім Нунцыем у Беларусі 15 ліпеня 2011 года і запомніўся нашай краіне многімі сваімі ўчынкамі, самыя яркія з якіх мы згадаем у гэтым артыкуле.

 
Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці прызначаны Апостальскім Нунцыем ва Украіне
13.11.2015 14:00

Прэс-служба Святога Пасаду паведаміла 13 лістапада аб прызначэнні Папам Францішкам арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці, да гэтага часу Апостальскага Нунцыя ў Рэспубліцы Беларусь, Апостальскім Нунцыем ва Украіне.

 
Дзень духоўнага аднаўлення для салезіян Беларусі прайшоў у Бараўлянах
11.11.2015 12:24

9 лістапада ў Бараўлянах прайшоў чарговы квартальны дзень духоўнага аднаўлення для салезіян. У сустрэчы ўдзельнічалі 16 салезіян з усёй Беларусі. Час духоўнага засяроджання раздзяліў з сабратамі дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB.

 
10 самых яркіх падзей з жыцця Касцёла за мінулы тыдзень
10.11.2015 03:43
 
Хрысціянскае сёння. Тэзэ — месца, дзе сустракаюцца народы
09.11.2015 22:59

Значэнне слова «Тэзэ» многім вядомае. Агульнаеўрапейская моладзевая сустрэча стала ўжо традыцыяй. Сёлета яна адбудзецца ў іспанскай Валенсіі.

 
Сустрэча Таварыства Святой Сям’і з Назарэту прайшла ў Навагрудку
09.11.2015 12:23

Вернасць Божаму слову ў жыцці Найсвяцейшай Панны Марыі стала тэмай чарговай сустрэчы Таварыства Святой Сям’і з Назарэту, якая адбылася ў Навагрудку з 6 па 8 лістапада. Духоўным апекуном дзён засяроджання быў кс. Віталій Сідорка, прэфект Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

 
У Беларусі хутка загучыць «Радыё Марыя»
09.11.2015 11:52

Плануецца, што ў красавіку 2016 года загучыць «Радыё Марыя — Беларусь».

 
На беларускіх грашовых знаках з’явяцца хрысціянскія сімвалы
06.11.2015 10:08

На некаторых купюрах новых грашовых знакаў Беларусі, якія паступяць у абарот пасля дэнамінацыі 1 ліпеня 2016 года, змешчаны хрысціянскія сімвалы.

 
Непераможная вера: апублікаваны дакументальны збор «Рэлігійнае жыццё на Міншчыне (1918-1941)»
05.11.2015 12:39

Беларускія архівісты выдалі ў свет збор дакументаў Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці, якія асвятляюць рэаліі жыцця святароў і вернікаў розных канфесій у першы, самы крывавы, перыяд бальшавіцкага панавання ў Беларусі.

 
Кніга кс. Яна Твардоўскага «Вазьмі свой крыж. Разважанні Крыжовага шляху» выйшла ў выдавецтве «Pro Christo»
03.11.2015 15:21

У выдавецтве «Pro Christo» з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння кс. Яна Твардоўскага выйшла яго кніга «Вазьмі свой крыж. Разважанні Крыжовага шляху» ў перакладзе на беларускую мову. У аснову кнігі леглі прамовы кс. Яна, агучаныя ім падчас набажэнстваў Крыжовага шляху на працягу некалькіх дзясяткаў гадоў яго душпастырскай працы.

 
10 самых яркіх падзей з жыцця Касцёла за мінулы тыдзень
02.11.2015 14:09

90 гадоў Пінскай дыяцэзіі і новы касцёл у Пінску, беларуская падрыхтоўка да Сусветнага дня моладзі ў Кракаве, сустрэча моладзі Пінскай дыяцэзіі і іншыя падзеі з жыцця Касцёла за апошні тыдзень. 

 
Моладзь Беларусі памалілася Ружанец праз Skype
02.11.2015 12:29

31 кастрычніка моладзь з Гродна, Мінска, Полацка і Магілёва правяла малітву Ружанца праз Skype. Гэта ўжо пяты па ліку Ружанец, які праводзіцца моладдзю з выкарыстаннем сучасных сродкаў сувязі.

 
2 лістапада: зямное згасае, а Божае — ззяе
02.11.2015 00:00

Дзень, калі чалавечае сэрца суцішваецца ў затоеным маўчанні ўспаміну ўсіх памерлых, у Каталіцкім Касцёле прызначаны на 2 лістапада.

 
У першы дзень лістапада Касцёл прыгадвае аб самым важным прызначэнні чалавека
31.10.2015 18:02

«А айцец Антоній сказаў, што імкнуцца да нябёсаў абавязкова. Гэты дзень 1 лістапада, калі ў Касцёле ўзгадваюць усіх, хто дакрануўся нябёсаў, —якраз для таго, каб нам, хто яшчэ кранаецца зямлі, нагадаць пра нашае самае важнае прызначэнне — імкнуцца да дасканаласці і стаць святымі…», — прагаворваў шэптам Вацак.

 
Віктар Прыходзька з Гомеля прыняў у Кіеве дыяканскае пасвячэнне
30.10.2015 10:12

28 кастрычніка Віктар Прыходзька з Гомеля прыняў дыяканскае пасвячэнне ў касцёле св. Мікалая ў Кіеве. Пасвячэнне ўдзяліў ардынарый Кіева-Жытомірскай дыяцэзіі арцыбіскуп Пётр Мальчук OFM. Разам з Віктарам Прыходзькам пасвячэнне прыняў Войцех Вітэк з Польшчы, абодва з’яўляюцца навучэнцамі семінарыі «Redemptoris Mater».

 
<< Першая < Папярэдняя 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 Наступная > Апошняя >>

Старонка 38 з 71
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.