Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Беларусі


Імша развітання з арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці: «Маліцеся за мяне, каб я мог быць пасланнікам міру і паяднання»
12.12.2015 19:48

Ля дзвярэй мінскага архікатэдральнага касцёла ў зімовы, але па-восеньску вільготны дзень, апоўдні арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці, які завяршае сваё служэнне Апостальскага Нунцыя ў Беларусі, актыўна сустракалі фота- і відэакамеры. Вернікі чакалі ў святыні, а пры дзвярах вітаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
Няма паняцця “яны”, ёсць толькі “мы”: шведскія спецыялісты правялі семінар для СМІ на тэму інваліднасці
12.12.2015 08:53

Семінар “Інклюзіўнае адлюстраванне або стэрэатыпы – як мы можам паўплываць на вобраз людзей з асаблівымі патрэбамі ў СМІ?”  праходзіў у межах культурнага праекта «Сафіт». Мерапрыемства адбылося 10 снежня ў БЦ «Вікторыя». Арганізавалі семінар журналісты і медыяпедагогі са Швецыі сумесна з «Беларускай арганізацыяй дапамогі дзецям інвалідам і маладым інвалідам».

 
Сімволіка лагатыпа Юбілейнага Года Міласэрнасці
11.12.2015 13:32

«Міласэрныя, як Айцец» – дэвіз Святога Года, узяты са словаў Езуса Хрыста: «Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны» (Лк 6, 36). Мэта дэвізу Юбілейнага Года – заахвоціць усіх жыць міласэрнасцю, беручы прыклад з Айца, які просіць аб тым, каб не судзіць, але прабачаць і даваць міласэрнасць і прабачэнне без меры (пар. Лк 6, 37-38).

 
Моладзь у Касцёле. Пра веру ў спорце
11.12.2015 11:56

Яну Сянкевічу з Гродна толькі 20, а ён ужо гуляе ў Вышэйшай футбольнай лізе Беларусі. У чарговым выпуску «Моладзі ў Касцёле» — парафіянін касцёла Найсвяцейшага Адкупіцеля (Гродна-Дзевятоўка) і ігрок ФК «Нёман».

 
Прадстаўнікі семінарыі ў Гродне прынялі ўдзел у чуванні ў інтэнцыі евангелізацыі народаў у Чэнстахове
10.12.2015 10:02

Прадстаўнікі Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прынялі ўдзел у начным чуванні ў інтэнцыі евангелізацыі народаў, якое адбылося з 5 на 6 снежня ў санктуарыі Маці Божай Чэнстахоўскай на Яснай Гары (Польшча).

 
Гродзенская семінарыя заняла 11-е месца на турніры па настольным тэнісе ў Польшчы
09.12.2015 15:59

У апошнія дні лістапада ў Чэнстахове (Польшча) адбыўся турнір па настольным тэнісе, у якім удзельнічалі прадстаўнікі Вышэйшых духоўных семінарый.

 
Беларускае сакральнае мастацтва прадставяць у Ватыкане
09.12.2015 13:10

У 2016 годзе беларускае сакральнае мастацтва будзе прадстаўлена ў Ватыкане. Пра гэта паведаміў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч падчас прэс-канферэнцыі, якая адбылася 8 снежня ў Мітрапалітальнай курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

 
Тэалагічная акадэмія будзе пабудавана побач з Нацыянальнай бібліятэкай у Мінску
09.12.2015 12:34

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч распавёў на аплатковай сустрэчы з супрацоўнікамі СМІ пра працу па стварэнні Тэалагічнай акадэміі імя святога Яна Паўла ІІ у Мінску.

 
«Крылы матыля»: сустрэчу на тэму паклікання жанчыны правялі сёстры дамініканкі
09.12.2015 10:55

19 дзяўчат, нібы матылі, зляцеліся ў суботні снежаньскі дзень на сустрэчу да сясцёр дамініканак. Тэмай сустрэчы была таямніца паклікання жанчыны.

 
8 снежня ў Паўсюдным Касцёле распачынаецца Юбілейны Год Міласэрнасці
08.12.2015 03:34

Ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Каталіцкім Касцёле распачынаецца Святы Год Міласэрнасці. Ён будзе доўжыцца да 20 лістапада 2016 года.

 
10 самых яркіх падзей з жыцця Касцёла ў Беларусі за мінулы тыдзень
06.12.2015 21:33

Тэматычныя «Андрэйкі» ў каталіцкіх парафіях, пераклад папскай булы «Misericordiae Vultus», беларуская версія відэакліпа да СДМ у Кракаве, развітальнае інтэрв’ю арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці і іншыя падзеі з жыцця Касцёла ў Беларусі за апошні тыдзень.

 
6 снежня ў Беларусі — Дзень удзячнасці тым, хто дапамагае Касцёлу на Усходзе
06.12.2015 00:00

6 снежня, у ІІ Нядзелю Адвэнту, у Каталіцкім Касцёле ў Беларусі адзначаецца Дзень удзячнасці тым, хто дапамагае Касцёлу на Усходзе.

 
Арцыбіскуп Гуджэроцці на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі: «Каталіцкі Касцёл і Папа Рымскі вельмі паважаюць беларускі народ»
04.12.2015 15:18

Каталіцкі Касцёл, Папа Францішак вельмі паважаюць беларускі народ. Пра гэта 4 снежня заявіў арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці з нагоды завяршэння дыпламатычнай місіі ў Беларусі на сустрэчы з кіраўніком беларускай дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам

 
Аляксандр Лукашэнка разлічвае на сустрэчу з Папам
04.12.2015 15:02

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае на сустрэчу з Папам Францішкам. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў 4 снежня падчас сустрэчы з арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці, які завяршае сваё служэнне Апостальскім Нунцыем у Беларусі.

 
Падрыхтаваны тэкст і ноты гімна на распачацце Года Міласэрнасці
03.12.2015 13:58

«Будзь міласэрны, як Айцец наш!» — гімн на распачацце Года Міласэрнасці, які будзе спявацца ў кожнай каталіцкай парафіі, падрыхтаваны.

 
<< Першая < Папярэдняя 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 Наступная > Апошняя >>

Старонка 35 з 71
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.