Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Беларусі


Дык што такое духоўны экуменізм?
25.01.2016 09:53

Традыцыя Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян пачалася ў 1908 годзе па ініцыятыве святара Епіскапальнай Царквы Пола Ватсана ў Грэйморы (ЗША, штат Нью-Ёрк). Ватсан надаваў важную ролю папству ў справе хрысціянскай еднасці, таму ён абраў за пачатак тыдня 18 студзеня — дзень, на які прыпадае свята Катэдры св. Пятра ў Рыме, а апошні дзень на свята навяртання св. Паўла, апостала — 25 студзеня.

 
«Няспынная малітва за Беларусь» — знаёмімся з удзельнікамі ініцыятывы
21.01.2016 19:44

Вясной 2015 года пачалася кругласутачная «Няспынная малітва за Беларусь». Вернікі розных канфесій паступова далучаліся да малітвы, абіраючы свае малітоўныя 60 хвілін за Радзіму. Нашы чарговыя суразмоўцы — Кацярына Стасюлевіч і Павел Вільтоўскі.

 
Адышоў у вечнасць марыянін а. Антоні Лось, які шмат гадоў быў душпастырам у Беларусі
21.01.2016 15:03

Айцец Антоні Лось нарадзіўся ў Беларусі, працаваў у Беларускай Каталіцкай Місіі за мяжой, а потым амаль 20 гадоў служыў у Беларусі.

 
Збор подпісаў за вуліцу Тадэвуша Касцюшкі ў Мінску пачаўся ў інтэрнэце
21.01.2016 12:00

«Таварыства беларускай мовы» прапануе даць адной з мінскіх вуліц імя нашага славутага земляка і адзінаверца, нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы і ЗША.

 
Кусташы санктуарыяў Беларусі сустрэліся з нагоды Года Божай Міласэрнасці ў санктуарыі Маці Божай Каралевы сем’яў у Тракелях
20.01.2016 11:50

19 студзеня кусташы санктуарыяў Беларусі сустрэліся ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы сем’яў у Тракелях. Aгульнабеларуская сустрэча адбылася ў рамках святкаванне Юбілейнага Года Божай Міласэрнасці.

 
Пастар Уладзімір Татарнікаў: «Сёння вельмі патрэбны сумесны, адзіны голас хрысціянскага Касцёла»
20.01.2016 09:12

«Калі казаць аб тым, ці патрэбна нам малітва аб еднасці хрысціян, напэўна, у ХХІ стагоддзі вельмі актуальна гаварыць пра неабходнасць маліцца разам», — сказаў у каментарыі для Catholic.by з нагоды Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян, які праходзіць з 18 па 25 студзеня, пастар Евангельска-лютэранскай Царквы Уладзімір Татарнікаў.

 
Выпрабавана на сабе. «Памаліўся, перахрысціўся і… з галавой у палонку!»
19.01.2016 16:45

На Цнянскім вaдасховішчы мінус пяць, але пробашч мінскай парафіі Маці Божай Будслаўскай кс. Францішак Рудзь марозу не баіцца. Святар ужо не першы год акунаецца ў зімную ваду, аднаўляючы абяцанні хросту. Гэтым разам журналісты Catholic.by вырашылі падтрымаць святара маральна і склалі яму кампанію.

 
Праграма «Існасць» распавяла пра Год Міласэрнасці ў Касцёле
19.01.2016 15:00

Беларускае тэлебачанне прысвяціла Году Міласэрнасці выпуск праграмы «Існасць» з удзелам Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.

 
17 студзеня Касцёл адзначае дзень «людзей у дарозе»
17.01.2016 00:00

17 студзеня ў Паўсюдным Касцёле адзначаецца Сусветны дзень мігранта і бежанца пад дэвізам «Мігранты і бежанцы — выклік для нас. Адказ — у Евангеллі міласэрнасці».

 
Пасол Беларусі Сяргей Алейнік здзейсніў працоўную паездку ў Ватыкан
15.01.2016 19:55

10-13 студзеня адбылася працоўная паездка ў Ватыкан Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Вялікабрытаніі, а таксама пры Святым Пасадзе па сумяшчальніцтве Сяргея Алейніка.

 
Моладзевая місія «Чыстае сэрца» падсумавала вынікі працы ў 2015 годзе
15.01.2016 17:06

Моладзевай місіі «Чыстае сэрца» ў 2015 г. споўнілася чатыры гады, і адважных удзельнікаў місіі, якая пашырае ўсмешкі і радасць на тварах дзяцей, з кожным годам робіцца ўсё больш.

 
Масквічка ахвяравала буйную суму на выданне ў Беларусі кнігі маці 18 дзяцей
15.01.2016 12:59

Ужо сабраны грошы на пераклад кнігі маці 18 дзяцей з Іспаніі, пачаты збор ахвяраванняў на друк тыража. Буйную суму — большую за сабраныя сродкі ўсёй гомельскай парафіі — на гэтую справу ахвяравала масквічка Алена.

 
Матэрыялы на Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян
14.01.2016 12:37

З 18 па 25 студзеня пройдзе Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян Сёлета ён адбудзецца пад дэвізам «Пакліканыя, каб абвяшчаць вялікія справы Пана» (пар. 1 П 2, 9).

 
14 студзеня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння святара-адраджэнца Уладзіслава Чарняўскага
14.01.2016 12:27

14 студзеня спаўняецца 100 гадоў ад нараджэння а. Уладзіслава Чарняўскага, беларускага каталіцкага святара, які праз пераклады на беларускую мову Бібліі і рыма-каталіцкіх літургічных тэкстаў зрабіў вялікі ўнёсак у сучасную беларускую культуру.

 
Беларус, сына якога ахрысціў Папа Францішак: «Будзем імкнуцца, каб вера стала галоўнай спадчынай, якую мы перададзім сваім дзецям»
13.01.2016 15:08
У свята Хросту Пана па традыцыі Папа Францішак удзяляе сакрамэнт хросту дзецям супрацоўнікаў ватыканскіх структур. Сёлета ў ліку ахрышчаных быў і сын беларуса Аляксандра Панчанкі з беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё — Арвід.
 
<< Першая < Папярэдняя 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 Наступная > Апошняя >>

Старонка 31 з 71
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.