Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Беларусі


10 самых цікавых падзей з жыцця Касцёла ў Беларусі за апошні тыдзень
05.10.2015 17:22

Энцыкліка Папы на беларускай мове, моўная хвілінка з кс. Юрыем Барком, Нацыянальная пілігрымка беларусаў вачыма журналістаў-замежнікаў і іншыя падзеі Касцёла ў Беларусі за апошні тыдзень.

 
Дадзены старт XIV Звычайнаму пасяджэнню Сiнода Бiскупаў на тэму «Пакліканне і місія сям’і ў Касцёле і сучасным свеце» (+фотарэпартаж)
04.10.2015 16:43

Ранiцай 4 кастрычнiка Папа Францiшак узначаліў у базылiцы св. Пятра ў Ватыкане святую Iмшу, якая стала пачаткам Сінода Біскупаў на тэму «Пакліканне і місія сям’і ў Касцёле і сучасным свеце». Разам з Пантыфікам Імшу канцэлебравалi Айцы Сiнода. У Сінодзе ўдзельнічае Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
Місія «Чыстае сэрца» падтрымлівае таленавітага хлопчыка
02.10.2015 17:59

З 4 па 7 кастрычніка ў Санкт-Пецярбургу адбудзецца V Суперфінал Міжнароднага праекта «Салют талентаў» фестывальнага сезону 2014-2015. За галоўны прыз суперфіналу будзе змагацца выхаванец Моладзевай місіі «Чыстае сэрца» Данііл Савеня, вучань Маладзечанскай спецыяльнай адукацыйнай школы-інтэрната №2 для дзяцей з парушэннем зроку.

 
Хрысціянскае сёння: «У нас ёсць свая ідэя, якой мы дзелімся і ў якую ангажуем іншых людзей» — кс. Юрый Барок пра сайт piligrymka.by
02.10.2015 10:01

У новым выпуску «Хрысціянскага сёння» адзін са стваральнікаў сайта piligrymka.by кс. Юрый Барок распавядае пра супольны з братам праект, разважае пра падарожжы хрысціянаў і дзеліцца досведам ад наведвання экзатычных краін.

 
SACRIS VESTIBUS. Сутана святара: пераемнасць традыцый і наватарства
02.10.2015 09:57

Пераемнасць традыцый рыма-каталіцкай мастацка-культурнай спадчыны з’яўляецца заканамернасцю яе гістарычнага развіцця, што рэалізуецца ў дынамічнай і паслядоўнай змене пакаленняў, іх светапоглядаў, звычаяў, укладу рэлігійнага жыцця. Кожнае новае пакаленне засвойвае дасягнуты вопыт папярэдніх часоў і на гэтай аснове становіцца ініцыятарам пераўтварэнняў, якія спрыяюць актыўнаму руху наперад.

 
Арцыбіскуп Кандрусевіч прэзентаваў энцыкліку Святога Айца «Laudato Sі’» кансэкраваным асобам Беларусі
01.10.2015 13:50

30 верасня ў законным доме салезіян у Мінску адбылося чарговае пленарнае пасяджэнне Вышэйшых настаяцеляў, дэлегатаў і прадстаўнікоў мужчынскіх і жаночых манаскіх Інстытутаў і Таварыстваў апостальскага жыцця ў Беларусі, падчас якога адбылася прэзентацыя энцыклікі Святога Айца «Laudato Sі’».

 
Чатыры беларусы з супольнасці палатынаў аднавілі часовыя манаскія абяцанні
30.09.2015 12:57

29 верасня часовыя манаскія абяцанні аднавілі 23 выпускнікі Вышэйшай духоўнай семінарыі Таварыства Каталіцкага Апостальства (палатыны), сярод якіх чатыры браты з Беларусі — Сяргей Білдзіс SAC, Павел Дрэмо SAC, Руслан Пецкялюн SAC і Павел Зайцаў SAC.

 
Рэкалекцыі для братоў капуцынаў прайшлі ў Баранавічах
30.09.2015 10:58

Духоўныя практыкаванні для Беларускай Кустодыі Ордэна сёлета правёў бп. Антоні Пацыфік Дыдыч OFMCap.

 
«Тут сапраўды ажывае гісторыя»: беларускія католікі завяршылі Нацыянальную пілігрымку на Святую Зямлю
30.09.2015 10:15

У апошні дзень Нацыянальнай пілігрымкі яе ўдзельнікі наведалі гару Табор, сталі сведкамі аднаўлення сужэнскіх абяцанняў у Кане Галілейскай і памаліліся на супольнай Імшы ў Назарэце.

 
За цагляным мурам: пабрыгіцкі кляштар у Гродне падчас рэканструкцыі (фота)
29.09.2015 19:52

У чэрвені 2016 года ў Гродне плануюць завяршыць будаўніцтва Дома міласэрнасці, які размесціцца ў былым кляштары брыгітак XVII ст.

 
10 самых цікавых падзей з жыцця Касцёла ў Беларусі за апошні тыдзень
29.09.2015 12:18

Беларускія назарэтанкі на Кангрэсе ў Чэнстахове, «каталіцкі суботнік» па ініцыятыве біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB, асвячэнне табліц «Magnificat» і «Benedictus» на Святой Зямлі і іншыя падзеі з жыцця Касцёла ў Беларусі за мінулы тыдзень.

 
Дэлегацыя з Беларусі пабывала на сустрэчы з Папам Францішкам у Філадэльфіі
29.09.2015 10:54

Дэлегацыя з Беларусі, якая прымала ўдзел у VIII Сусветнай сустрэчы сем’яў у Філадэльфіі (ЗША), пабывала на сустрэчы з Папам Францішкам. У складзе беларускай дэлегацыі былі біскуп Пінскі і старшыня Рады па справах сям’і беларускага епіскапату Антоні Дзям’янка, сакратар Рады па справах сям’і а. Пётр Фраштэнга OCD, сямейная пара Андрэй Мілееў і Наталля Пан.

 
У выдавецтве Pro Christo выйшла энцыкліка «Laudato Si’» Святога Айца Францішка, прысвечаная клопату пра супольны дом
28.09.2015 16:42

У выдавецтве Pro Christo пры падтрымцы Ордэну Меншых Братоў Капуцынаў у Беларусі выйшла энцыкліка «Laudato Si’» Святога Айца Францішка.

 
Сёстры назарэтанкі з Беларусі прынялі ўдзел у Кангрэсе маладых кансэкраваных асобаў у Чэнстахове
28.09.2015 11:41

23-26 верасня законніцы з Кангрэгацыi Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта з Беларусі ўдзельнічалі ў ІІ Кангрэсе маладых кансэкраваных асобаў у Чэнстахове (Польшча). Сустрэча праходзіла пад назвай «Радасць кансэкрацыі» і была нагодай да таго, каб паказаць прыгажосць жыцця, прысвечанага выключна Богу.

 
Наступная Нацыянальная пілігрымка беларускіх католікаў на Святую Зямлю пройдзе на раку Ярдан
27.09.2015 10:07

Чакаецца, што малітоўнае падарожжа адбудзецца ў наступным годзе і падчас яго ў Ярдэніце будзе асвечана табліца са словамі з Евангелля паводле Марка «Ты Сын Мой умілаваны, Цябе ўпадабаў Я» (Мк 1, 11).

 
<< Першая < Папярэдняя 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 Наступная > Апошняя >>

Старонка 40 з 71
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.