Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Беларусі


Гродзеншчына — лідар сярод рэгіёнаў Беларусі па колькасці доўгажыхароў
09.08.2015 12:15
Гродзенская вобласць выйшла ў лідары сярод іншых рэгіёнаў Беларусі па колькасці доўгажыхароў. На пачатак ліпеня тут жыло 108 чалавек ва ўзросце 100 і больш гадоў.
 
На кінафестывалі «Magnifiсat-2015» правядуць мультыплікацыйную майстэрню для дзяцей
07.08.2015 15:14
Дзіцячую майстэрню па мультыплікацыі на XI Міжнародным каталіцкім фестывалі хрысціянскіх фільмаў і тэлеперадач «Magnifiсat-2015» правядзе мультыплікатар з Польшчы Яна Поляк. 
 
Адышла ў вечнасць сястра Кацярына Клешч
06.08.2015 13:47

6 жніўня ва ўзросце 86 гадоў адышла ў вечнасць с. Кацярына Клешч з супольнасці Сясцёр Маці Міласэрнасці (Вастрабрамскай).

 
Будслаў — духоўная сталіца Беларусі. Але і нацыянальная таксама!
06.08.2015 11:31

Будслаў, дзе знаходзіцца цудатворны абраз Маці Божай, часта называюць духоўнай сталіцай Беларусі. Але месца, куды да Апякункі Беларусі ідуць тысячы пілігрымаў, называлі і нацыянальнай сталіцай нашага краю, распавядае гісторык Кастусь Шыталь. 

 
Рэкалекцыі для сясцёр салезіянак праходзяць у Шчучыне
05.08.2015 11:18

У гэтым годзе сёстры салезіянкі візітаторыі EEG “Маці Бога” (Беларусь, Грузія, Расія, Украіна) з 26 ліпеня па 10 жніўня перажываюць свае духоўныя рэкалекцыі ў Шчучыне ў айцоў піяраў. Ксёндз Уладзімір Кабак SDB дапамагае ў гэтым глыбокімі канферэнцыямі, святой Імшой, сакрамэнтам паяднання і малітвай.

 
Пілігрымка з Барысава крочыць на ўрачыстасці ў Росіцу
04.08.2015 20:05

У Росіцу на ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных мучанікаў айцоў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча крочыць пешая пілігрымка з Барысава. Пілігрымка пачалася 31 ліпеня.

 
Музычны гурт семінарыі ў Гродне выступіць у Ватыкане
04.08.2015 19:47

Музычны гурт “AVE” Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне 4 жніўня выступіць на плошчы св. Пятра ў рамках міжнароднай міністранцкай пілігрымкі ў Рым. Выступленне беларускіх музыкантаў-семінарыстаў адбудзецца ў рамках імправізаванага канцэрту, у якім прымуць удзел таксама музычныя калектывы з Венгрыі, Бельгіі, Італіі і Германіі.

 
Моладзь з Беларусі прыняла ўдзел у Міжнароднай сустрэчы піярскай моладзі ў Аўстрыі
03.08.2015 12:12

З 25 па 31 ліпеня адбывалася Міжнародная сустрэча піярскай моладзі (Piarist Youth Meeting 2015) у г. Хорн (Аўстрыя). У сустрэчы ўдзельнічалі больш за 200 маладых людзей з васьмі краін Еўропы: Аўстрыі, Венгрыі, Італіі, Польшчы, Славакіі, Чэхіі, Украіны, а таксама, па запрашэнні айцоў Паўла Нэймана SP і Томаша Абрамовіча SP, з Беларусі – група піярскай моладзі з Ліды і Шчучына разам з а. Андрэем Агелем SP.

 
Адышоў у вечнасць бацька с. Ганны Сайко
02.08.2015 21:57

31 ліпеня адышоў у вечнасць Валерый Сайко – бацька с. Ганны Сайко, якая працуе ў п. Гатава Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

 
Ці патрэбны ў Беларусі закон аб рэстытуцыі?
26.07.2015 08:37

Унікальны касцёл у Княжыцах пры дарозе на Магілёў, былы дамініканскі касцёл у стыле віленскага барока ў Смалянах, гіганцкі каталіцкі храм св. Веранікі ў Селішчы – што аб’ядноўвае ўсе гэтыя святыні? Справа ў тым, што гэтыя помнікі архітэктуры зараз паціху разбураюцца.

 
У Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі новы рэктар
25.07.2015 14:27

З дня 25 ліпеня 2015 г. ксёндз Ян Саламон вызвалены з выканання абавязкаў рэктара Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя святога Тамаша Аквінскага ў Пінску ў сувязі з неаднаразовай просьбай святара, скіраванай як да цяперашняга біскупа Пінскай дыяцэзіі, так і да яго папярэдніка. Новым рэктарам семінарыі прызначаны ксёндз Андрэй Рылка.

 
Рэкалекцыі для кансультантаў сямейнага жыцця адбыліся ў Навагрудку
23.07.2015 18:01

З 17 па 22 ліпеня ў Навагрудку прайшлі курсы-рэкалекцыі для кансультантаў сямейнага жыцця, якія арганізавала Рада па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Сёлета ў рэкалекцыях прынялі ўдзел рыма-католікі, праваслаўныя і грэка-католікі з усёй Беларусі – кансультанты і навучэнцы «Школы сямейнага жыцця» ў Гродне і Мінску разам са сваімі сем’ямі.

 
Адышла ў вечнасць маці с. Марыны Толкач
23.07.2015 11:53

22 ліпеня адышла ў вечнасць Рамуальда Толкач – маці с. Марыны Толкач ISSM, якая працуе ў курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

 
Беларускія парафіі паказалі цудоўныя вынікі на Міжнароднай парафіядзе
20.07.2015 15:36

У Варшаве прайшла 27-я Міжнародная парафіяда дзяцей і моладзі. З Беларусі ў парафіядзе ўдзельнічалі прадстаўнікі 20 парафій. Парафія Гродна-Аўгустовак у апошні дзень спаборніцтваў заняла 2 месца ў турніры па футболе (катэгорыя гімназія).

 

 
Кінафестываль “Magnificat” рыхтуецца пабіць уласны рэкорд
15.07.2015 16:05

Міжнародны каталіцкі кінафестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм “Magnificat” рыхтуецца пабіць уласны рэкорд. У гэтым годзе на кінафорум, які пачнецца 30 жніўня, адабраны 50 дакументальных стужак і тэлеперадач. Такой колькасці конкурсных прац за ўсю гісторыю фестываля ў праграме яшчэ ніколі не значылася.

 
<< Першая < Папярэдняя 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 Наступная > Апошняя >>

Старонка 44 з 71
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.