Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Беларусі


Трохдзённую вандроўку здзейснілі каталіцкія скаўты ў Беларусі
04.05.2015 13:23

1-3 мая група маладых і дарослых каталіцкіх скаўтаў-«вандроўнікаў», а таксама скаўтак-«правадніц», якія практыкуюць педагогіку FSE (Федэрацыі скаўтаў Еўропы), здзейснілі нацыянальную «вандроўку» па маршруце «Солы - Гудагай» у санктуарый Маці Божай Гудагайскай.

 
Удзельнікі руху «Святло-Жыццё» здзейснілі пілігрымку ў Будслаў
02.05.2015 14:12

Міжнародная дыяканія евангелізацыі “Каштоўная пярліна” руху “Святло-Жыццё” разам са сваім мадэратарам кс. Ірэнэушам Копачам 1 мая здзейсніла сваю штогадовую пілігрымку ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай.

 
У Мінску прайшоў агульнанацыянальны сімпозіум для кансэкраваных асобаў: служыць трэба сёння, бо заўтра можа быць запозна!
01.05.2015 20:11

1 мая ў мінскім касцёле святых Сымона і Алены адбыўся агульнанацыянальны сімпозіум з нагоды Года кансэкраванага жыцця. На ім прысутнічала адна трэць законных асобаў, якія працуюць у нашай краіне.

 
Маёвыя набажэнствы. Відэазапрашэнне
30.04.2015 22:53

r

 
Новая праграма «Сімвал веры»: ХХІІ Дыяцэзіяльныя дні моладзі ў Смаргоні
28.04.2015 14:24

Дэвізам сёлетніх Дзён моладзі стала парафраза «Чыстыя сэрцам бачаць Бога», пададзеная Папам Францішкам моладзі ўсяго Касцёла на бягучы год: «Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць». Гэта словы аднаго з благаслаўленняў Пана Езуса.

 
29 гадоў — для кагосьці ўзрост сталасці, а для Беларусі — Чарнобыля...
26.04.2015 01:35

«Людзі заклапочаныя днём і бытам: за што купіць, куды паехаць? У што верыць? Пад якія сцягі зноў стаць? Гэта перажываюць усе і кожны. А пра Чарнобыль хацелі б забыць. Па першым часе спадзяваліся яго адолець, але, зразумеўшы марнасць спроб, замоўклі. Цяжка абараніцца ад таго, чаго мы не ведаем. Чаго чалавецтва не ведае. Чарнобыль перамясціў нас з аднаго часу ў другі». Святлана Алексіевіч

 
23 красавіка — імяніны Папы Францішка
23.04.2015 11:06

23 красавіка адзначае дзень імянін Хорхе Марыё Берголіо. Шчыра віншуем Папу Францішка!

 
Канцэрт памяці Алы Невяровіч у Мінску — на яе 50-годдзе "Аve Maria" прагучала некалькі разоў
22.04.2015 09:31

21 красавіка ў касцёле cвв. Сымона і Алены ў Мінску адбыўся канцэрт памяці Алы Невяровіч да 50-годдзя з дня яе нараджэння.

 
Хрысціянскае сёння: KSG, або адзін вечар з жыцця студэнцкай парафіі ў Берліне
22.04.2015 09:08

Супольная малітва, тэматычныя размовы і вячэра за паўтара еўра: кожныя сераду і нядзелю ў студэнцкай парафіі імя Эдыты Штайн у Берліне бурліць жыццё. Пра тое, чым жыве каталіцкая моладзь Берліна і што такое KSG – у новым выпуску рубрыкі «Хрысціянскае сёння».

 
Беларусь на сустрэчы Згуртавання біскупаў Польшчы і Літвы прадстаўляе Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч
21.04.2015 12:54

20 красавіка сустрэчай у біскупскай курыі ў Елку (Польшча) распачалася трохдзённая сустрэча Згуртавання біскупаў Польшчы і Літвы па справах узаемных камунікацый з удзелам біскупаў з Латвіі і Беларусі. Сустрэча будзе праходзіць у трох польскіх дыяцэзіях: Элцкай, Ломжынскай і Плоцкай. Каталіцкі Касцёл у Беларусі прадстаўляе арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
У Ракаве маліліся аб хутчэйшай беатыфікацыі Эдварда Вайніловіча
20.04.2015 10:59

Пробашч парафіі Святых Сымона і Алены ў Мінску кс. Уладзіслаў Завальнюк узяў удзел у Імшы ў касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай (св. Дамініка) у Ракаве і заклікаў вернікаў ракаўскай парафіі маліцца за станоўчае вырашэнне справы беатыфікацыі Эдварда Вайніловіча.

 
У Мінску прайшла канферэнцыя, прысвечаная біскупу Баляславу Слоскансу: «Менавіта такія людзі становяцца не фармальнымі, а духоўнымі лідарамі»
19.04.2015 09:52

18 красавіка ў мінскім касцёле свв. Сымона і Алены прайшла канферэнцыя, прысвечаная біскупу Баляславу Слоскансу.

 
У свята Божай Міласэрнасці біскуп Юрый Касабуцкі маліўся на месцы будаўніцтва Нацыянальнага санктуарыя Божай Міласэрнасці
17.04.2015 23:40

У свята Божай Міласэрнасці, 12 красавіка, у парафіі Маці Божай Ружанцовай у Мінску адбылося першае набажэнства да Божай Міласэрнасці, што стала пачаткам новай парафіяльнай традыцыі. З гэтага дня Беларусь штогод праз урачыстую малітву будзе аддавацца ў апеку Божай Міласэрнасці. 

 
Адбыліся дыяканскія і прэзбітэрскія пасвячэнні двух беларусаў у Польшчы
17.04.2015 12:23

11 красавіка, у вігілію Нядзелі Божай Міласэрнасці, цыстэрс брат Уладзімір Лапацкі OCist атрымаў дыяканскае пасвячэнне. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у гэты ж дзень дыякан Рамуальд Сяргей Касматовіч, францішканін. Абодва паходзяць з Беларусі. Урачыстасць адбылася ў базыліцы францішканаў у Катавіцах-Панеўніках, удзяліў пасвячэнне біскуп Віктар Скворц, Мітрапаліт Катавіцкі.

 
Адышоў да жыцця вечнага духоўны лідар і айцец беларусаў у эміграцыі — а. Аляксандр Надсан
16.04.2015 11:58

15 красавіка адышоў да вечнага Валадарства шчыры беларус, грэка-каталіцкі святар і духоўны айцец многіх адданых справе Беларушчыны навукоўцаў і людзей культуры — а. Аляксандр Надсан.

 
<< Першая < Папярэдняя 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 Наступная > Апошняя >>

Старонка 49 з 71
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.