8 ліпеня - гэта ўжо другі дзень пілігрымкі «Гродна -Тракелі», да якой далучыўся кс. Юрый Марціновіч. Падчас пілігрымкі святар назірае за ўсім вакол, а сваімі назіраннямі, а дакладнeй - перажываннямі свайго ўдзелу і ўдзелу іншых пілігрымаў, дзеліцца з чытачамі catholic.by.
8 ліпеня сімвалы Сусветнага дня моладзі – крыж і абраз Маці Божай “Salus Populi Romani” – прыбылі ў салезіянскую парафію Святога Міхала Арханёла ў Смаргоні. Сустрэць сімвалы сабралася шмат вернікаў, асабліва моладзі.
6 ліпеня ў вёсцы Дубок (Гродзенская дыяцэзія, Астравецкі раён), дзе знаходзіцца капліца Маці Божай Нястомнай Дапамогі, адбылася парафіяльная ўрачыстасць. Адметнасць гэтай вёскі – тое, што ў ёй усяго пяць хат, з улікам дачаў.
7 ліпеня са смаргонскай парафіі Св. Міхала Арханёла вырушыла ў санктуарый Маці Божай Каралевы сем’яў у Тракелях I пілігрымка навучэнцаў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне на роварах. Урачыстасці ў Тракелях пройдуць 11-12 ліпеня.
7 ліпеня 2014 г. з Гродна ў санктуарый Маці Божай Каралевы сем’яў у Тракелях вырушыла XVI пешая пілігрымка. У ёй удзельнічаюць каля 200 чалавек з Гродна і ваколіц. Духоўную апеку над пілігрымамі здзяйсняюць сем святароў, адзін брат законны і чатыры сястры законныя, што ўвесь час крочаць разам з вернікамі.
6 ліпеня ў парафіі Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі група моладзі і дарослых вернікаў – агульнай колькасцю 170 чалавек – прыняла сакрамэнт канфірмацыі. Сакрамэнт удзяліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.
29 чэрвеня распачалася Салезіянская моладзевая пілігрымка. У пілігрымцы сёлета прымаюць удзел маладыя людзі з Мінска, Смаргоні, Бараўлян, Дзятлава, Ліды, iншых гарадоў і вёсак i з Расіі. Падчас 6 дзён юбілейнай, 15-й, салезіянскай пілігрымкі моладзь будзе разважаць над сном кс. Яна Боско аб 10 брыльянтах.
З 22 па 29 чэрвяня 2014 года ў парафіі святога Станіслава Косткі ў Ваўкавыску адбыліся парафіяльныя святыя місіі, якія праводзілі айцы рэдэмптарысты: айцец Андрэй Ядкоўскi CSsR i айцец Валерый Мазюк CSsR.
20-21 чэрвеня ў Санктуарыі Маці Божай Фацімскай адбылася чацвёртая сустрэча душпастырства настаўнікаў, выкладчыкаў і выхавацеляў Гродзенскай дыяцэзіі. Запланаваныя падчас сустрэчы мерапрыемствы дазволілі яшчэ раз паразважаць над важнымі пытаннямі веры, духоўнага развіцця асобы самога настаўніка, сучаснай моладзі.
24 чэрвеня ў святыні парафіі Мсцібава (Ваўкавыскі дэканат) адбылася адпустовая ўрачыстасць Св. Яна Хрысціцеля.
21 чэрвеня ў парафіі Святой Сям’і ў Лідзе сустрэліся прадстаўнікі Францішканскага закона свецкіх (ФЗС, ці Трэці закон святога Францішка) з усёй Беларусі. На чарговую фармацыйную сустрэчу, якую ўзначальваў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, прыехала больш за 100 чалавек.
22 чэрвеня ў парафіі св. Вацлава ў Ваўкавыску адбылася прыміцыйная Імша кс. Андрэя Калядкі. На ўрачыстую св. Імшу сабраліся шматлікія вернікі, каб падзякаваць Богу за дар святарства і падзяліць з ім радасць.