Пастарал святога Папы Рымскага Грыгорыя І Вялікага дастаўлены для ўшанавання вернікамі ў Кентэрберыйскі сабор — галоўную святыню Англіканскай Царквы, паведамляе газета брытанскіх католікаў Сatholic Нerald.
У выніку ўспышкі захворвання, якая доўжыцца два гады, памерла 10 тысяч жыхароў Заходняй Афрыкі. У мінулым годзе на барацьбу з эпідэміяй дабрачыннае каталіцкае таварыства «Caritas» Сенегала выдаткавала больш за 6 мільёнаў еўра. Сёлета ж запускаецца новая праграма прафілактыкі.
Да акцыі ўжо далучылася каля 40 пякарняў горада. У іх выстаўлены скрынкі, куды можна пакласці хлеб, куплены спецыяльна для пілігрымаў, бяздомных, мігрантаў ці для людзей, якія знаходзяцца ў цяжкім становішчы.
Святую Імшу ў інтэнцыі ахвяр авіякатастроф пад Міраслаўцам і Смаленскам цэлебраваў у варшаўскай катэдры біскуп Юзаф Гуздак.
Афіцыйны гімн Сусветных дзён моладзі ў Кракаве «Благаслаўлёныя міласэрныя», прэм’ера якога адбылася год таму, перакладзены на 15 моў свету.
Айцец францішканін Дхія Азіз з сірыйскай парафіі ў Якубіі вызвалены. Пра гэта ў аўторак паведаміла францішканская Кустодыя Святой Зямлі.
У кінатэатрах па ўсім свеце з’явіўся новы фільм пра Маці Тэрэзу. Гэта ўнікальная стужка, заснаваная на невядомых на працягу доўгага часу лістах законніцы. Ужо зараз можна паглядзець трэйлер фільма.
У Болавалане, недалёка ад сталіцы Шры-Ланкі, горада Каломба, быў афіцыйна адкрыты Інстытут культуры Бэнэдыкта XVI. У цырымоніі прынялі ўдзел прадстаўнікі епіскапату Шры-Ланкі, у тым ліку кардынал Малькальм Ранджыт, а таксама прэзідэнт краіны Майтрыпала Сірысена і старшыня італьянскага епіскапату кардынал Анджэло Баньяска.
Наступная, 39-я па ліку, моладзевая сустрэча Тэзэ будзе адбывацца ў сталіцы Латвіі з 28 снежня 2016 года па 1 студзеня 2017 года.
Нядаўна ў сеціве з’явіўся адмысловы відэаролік, прысвечаны Божаму Нараджэнню. Відэа адказвае на пытанне: што было б, каб Езус нарадзіўся сёння, а не дзве тысячы гадоў таму?
У правінцыі Ачэх у Інданезіі, дзе 10 гадоў таму былі ўведзены законы шарыяту, хрысціянам забаранілі публічна віншаваць адзін аднаго з Божым Нараджэннем. Мусульмане ж не могуць святкаваць не толькі Божае Нараджэнне, але і Новы год.
У іспанскім горадзе Лас-Пальмас на Канарскіх астравах была зроблена прыгожая батлейка з пяску.
У алжырскім Цібірыне зноў адчыніцца мясцовы кляштар цыстэрцыянскай супольнасці (трапістаў), які быў зачынены апошнія 20 гадоў у сувязі з выкраданнем і забойствам ісламістамі сямі манахаў. Пра гэта паведаміў біскуп Павел Дэсфаргес.
Кіраўнік Рускай Праваслаўнай Царквы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл павіншаваў іераманаха Фоція (Мачалава) з перамогай у фінале вакальнага шоў «Голас». Віншаванне Патрыярха з’явілася на старонках праваслаўнага іерарха ў сацыяльных сетках Фэйсбук і Укантакце.
У кустодыю Святой Зямлі паведамілі, што з раніцы 23 снежня была страчаная сувязь са святаром Дхія Азізам, парафіяльным пробашчам у сірыйскім паселішчы Якубія. Разам з іншымі людзьмі ён выправіўся на таксі з Латтакіі ў Якубію, па ўсёй верагоднасці праз Хаму, дзе павінен быў наведаць парафію ў сувязі з каляднымі святамі.