Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны ў свеце


Дзень 7 чэрвеня стане ўспамінам благаслаўлёных францішканаў Міхала Тамашака і Збігнева Стшалкоўскага
04.03.2016 12:08

Кангрэгацыя Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў прыняла рашэнне, што літургічны ўспамін першых польскіх місіянераў, благаслаўлёных мучанікаў аа. Міхала Тамашака і Збігнева Стшалкоўскага OFMConv, будзе адзначацца кожны год 7 чэрвеня.

 
У сектары Газа скарачаецца колькасць хрысціян
03.03.2016 11:27

Невялікая хрысціянская супольнасць заблакаванага Ізраілем палесцінскага сектара Газа ў апошні час значна паменшылася.

 
Камуністычныя ўлады Кітая хочуць паразумення з Касцёлам
03.03.2016 11:12

«Падчас кіраўніцтва Папы Францішка і Прэзідэнта Сі Цзіньпіна расце надзея на пацяпленне двухбаковых адносін», — так гучыць назва артыкула, што з’явіўся ў «Global Times», штодзённым кітайскім таблоідзе, які надае асаблівую ўвагу міжнародным праблемам з пункту гледжання камуністычных улад Кітая.

 
«Spotlight»: прыйшоў час, каб абараніць дзяцей і аднавіць веру
03.03.2016 10:31

«Папа Францішак: прыйшоў час, каб абараніць дзяцей і аднавіць веру», — словы Міхаэля Шугарэ, прадзюсара фільма «Spotlight», які атрымаў «Оскар» за лепшы фільм года.

 
У Іраку ўводзяць пакаранне для службовых асобаў, якія прысвойваюць маёмасць хрысціян
02.03.2016 11:27

Службовыя асобы, якія прысвойваюць дамы і землі хрысціян, будуць строга пакараны звальненнем. Пра гэта паведаміў міністр юстыцыі Ірака Хайдэр Замілі.

 
У Штутгарце прайшла акцыя супраць гендарных новаўвядзенняў у школьнай праграме
02.03.2016 09:41

У Штутгарце 28 лютага прайшла акцыя пратэсту супраць новаўвядзенняў у школьнай праграме, якія датычаць аднаполых шлюбаў. Бацькі школьнікаў лічаць, што з вучнямі сярэдняй школы не варта абмяркоўваць гэтыя тэмы.

 
Італія: у знак салідарнасці з бежанцамі тры святары жывуць у палатцы
02.03.2016 09:06

Тры італьянскія святары, якія жывуць падчас Вялікага посту ў палатцы, такім чынам выступаюць супраць дрэнных умоваў, у якіх даводзіцца жыць бежанцам, што прыбываюць у Італію.

 
Хрысціяне Пакістана заклікаюць да аднаўлення Міністэрства па справах рэлігійных меншасцяў
01.03.2016 12:42

Хрысціяне Пакістана патрабуюць аднаўлення ў краіне Міністэрства па справах рэлігійных меншасцяў. Яно было зачынена пяць гадоў таму пасля забойства Шахбаза Бхаці, першага каталіцкага міністра ў гісторыі гэтай ісламскай рэспублікі.

 
Сінгапур: канцэрт Мадонны абражае хрысціян
01.03.2016 12:30

«Не падтрымлівайце "псеўдамастацтва", што спрыяе пачуццёвасці, бунту, пагардзе, парнаграфіі, забруджваючы розумы моладзі, разбэшчанасці, індывідуалізму, які шкодзіць супольнаму дабру, вульгарнасці, хлусні і паўпраўдзе», — з гэтымі словамі звярнуўся ардынарый Сінгапура арцыбіскуп Уільям Гох да католікаў і іншых хрысціян.

 
Літва: каталіцкія СМІ атрымаюць новую фінансавую падтрымку
01.03.2016 11:48

23 лютага ў Вільнюсе адбылася асамблея літоўскага епіскапату, на якой было абмеркавана пытанне фінансавай падтрымкі каталіцкіх СМІ.

 
Дыяцэзія Мюнстара завяла ўласны Snapchat-акаўнт
29.02.2016 17:02

Дыяцэзія Мюнстара стала першай у Германіі, якая 29 лютага завяла ўласны акаўнт у cпецыяльным App-дадатку да смартфонаў Snapchat. Прысутнасць дыяцэзіі ў гэтай мабільнай праграме па абмене хуткаснымі паведамленнямі будзе адміністравацца адмысловай камандай, якая будзе паведамляць пра найбольш важныя касцёльныя падзеі.

 
У Партугаліі пратэстуюць супраць абразлівага плаката з выявай Хрыста
29.02.2016 17:01

Палітыкі, біскупы і многія партугальскія грамадзяне пратэставалі 26 лютага супраць падрыхтаванага Левым блокам краіны плаката з выявай Хрыста і лозунгам «У Езуса таксама было два бацькі».

 
Каталічка з Ерузалема паказвае прыклад свабоды для палесцінскіх жанчын праз бодыбілдынг
27.02.2016 10:42

Ануш Беліан неяк зайшла ў спартыўную залу ў хрысціянскім квартале Ерузалема. Праз год яна стала першай палесцінскай жанчынай, якая перамагла ў спаборніцтве па бодыбілдынгу.

 
Індыйскія францішкане заклікаюць да амністыі ў Год Міласэрнасці
27.02.2016 10:31

Асацыяцыя францішканскіх сем'яў Індыі вырашыла звярнуцца да ўладаў з просьбай аб памілаванні 1000 зняволеных за дробныя злачынствы.

 
Міжнародны «Caritas» заклікае «не зачыняць межы для бежанцаў»
27.02.2016 09:12

«Еўропа пакутуе ад крызісу салідарнасці з бежанцамі, якія пакідаюць вайну і стукаюць у нашыя дзверы», — кажа Патрык Нікалсан з Міжнароднага дабрачыннага каталіцкага таварыства «Caritas».

 
<< Першая < Папярэдняя 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 Наступная > Апошняя >>

Старонка 51 з 92
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.