Мэр турэцкага горада Сельчук Зэйнэль Бакыджы распавёў, што каля падножжа Гары Салаўёў будзе ўзведзена самая вялікая ў свеце статуя Марыі. На ўзгорку знаходзіцца дом Марыі, дзе, паводле адной з традыцый, пражыла апошнія гады свайго жыцця Маці Есуса Хрыста.
16-гадовая дзяўчына стала першым у свеце пацыентам з новай мадэллю штучнага сэрца, паведаміў каталіцкі шпіталь Bambino Gesù, які належыць Святому Пасаду.
Нігерыйская армія паведаміла, што вызваліла 195 чалавек, якіх утрымлівала ісламісцкая тэрарыстычная група «Боко Харам».
Краіне варта зменшыць залежнасць ад гандлю нафтай і спрыяць развіццю сярэдняга і дробнага бізнесу, лічыць Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў афрыканскай дзяржавы.
Дыяцэзія Сэлфард у Англіі выкарыстоўвае двухпавярховы аўтобус, каб заклікаць католікаў, якія перасталі наведваць святую Імшу, аднавіць еднасць з Касцёлам.
Свет не можа заплюшчыць вочы на трагічнае становішча Сірыі: з такім заклікам выступіў ксёндз Лучана Бураці SDB, які працуе ў горадзе Алепа.
29 лютага пачынаецца працэс акрэдытацыі журналістаў на Сусветныя дні моладзі і візіт Святога Айца Францішка ў Польшчу.
Антарктыда — найбольш суровая кліматычная вобласць Зямлі з нізкімі тэмпературамі паветра, моцнымі вятрамі, снежнымі бурамі і туманамі. Сярэдняя зімовая тэмпература тут дасягае -60° С.
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Калумбіі скрытыкавала прапановы зрабіць аборты жанчынам, інфіцыраваным вірусам Зіка, які распаўсюджваюць трапічныя камары.
Пераслед хрысціян працягваецца нават у еўрапейскіх лагерах для бежанцаў, адзначыў арцыбіскуп Кёльна кардынал Райнер Вёлькі.
Новаабраная «Miss Germany» Лена Бродзер — настаўніца рэлігіі. «Мая вера з’яўляецца для мяне фундаментам», — адзначыла 26-гадовая Лена Бродзер у размове з журналістам нямецкай газеты «Bild», дадаўшы, што каталіцтва — важны элемент яе жыцця.
Прэфект Кангрэгацыі па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця кардынал Жуан Брас дэ Авіс упэўнены ў будучыні кансэкраванага жыцця. Іерарх прыгадвае, што ў гісторыі былі ўжо выпадкі, калі цэлыя супольнасці адраджаліся дзякуючы толькі адной асобе, якая засталася.
L'Osservatore Romano з прызнаннем піша пра італьянскага пісьменніка Умбэрта Эка, які памёр 19 лютага ў 84-гадовым узросце, называючы яго заўзятым пісьменнікам і вялікім вучоным.
Трэба рашуча ціснуць на кандыдатаў у дэпутаты парламента, каб яны дакладна выказалі сваё стаўленне да забароны абортаў перад нацыянальнымі выбарамі 26 лютага, гаворыцца ў заяве каталіцкіх іерархаў Ірландыі.
З 19 лютага ў cанктуарыі Божай Міласэрнасці ў Лагеўніках (Польшча) праходзяць велікапосныя рэкалекцыі для глуханямых на тэму Божай міласэрнасці.