У Рыме 30 студзеня адбудзецца чарговы Дзень сям’і ў абарону традыцыйнай сям’і, якую ў Італіі хочуць зраўняць з гомасексуальнымі саюзамі.
Знакамітая спявачка зараз перажывае цяжкі перыяд у жыцці — 14 студзеня 2016 года памёр яе муж Рэне Анжэліль, у шчаслівым шлюбе з якім яна пражыла апошнія 22 гады. Такая адданасць мужу і дзецям, верагодна, звязана з гісторыяй маці спявачкі — Тэрэзы Дыён.
18 студзеня спаўняецца 10 гадоў з дня смерці вядомага польскага паэта кс. Яна Твардоўскага. Цудоўны паэт і святар, лаўрэат шматлікіх узнагарод памёр у Варшаве ў гэты дзень у 2006 годзе ва ўзросце 90 гадоў.
На працягу года ў Егіпце будуць адноўлены святыні, разбураныя фундаменталістамі Мусульманскага Брацтва.
Амерыканскія абаронцы жыцця рыхтуюцца да штогадовага маршу. Як і кожны год, ён будзе праходзіць у Вашынгтоне ў гадавіну легалізацыі абортаў у Злучаных Штатах. Марш у абарону жыцця ўжо даўно з’яўляецца нагодай для шырокамаштабнай малітоўнай і адукацыйнай акцыі.
З-за пачварнай камуністычнай палітыкі Паўночнай Карэі і злачынстваў ісламскіх экстрэмістаў 2015 год стаў найгоршым для хрысціян у сучаснай гісторыі, сведчаць сабраныя дадзеныя.
Епіскапат ЗША скіраваў у Вярхоўны суд прашэнне ў падтрымку законных сясцёр, якія ўдзельнічаюць у судовым працэсе з адміністрацыяй Барака Абамы за свабоду веравызнання.
У канцы мінулага года ў Аўстрыі налічвалася больш за 5 млн. 210 тыс. католікаў на 8,5 млн. жыхароў з усёй краіны, што прыкладна на 1 працэнт менш у параўнанні з 2014 годам, калі іх было 5 млн. 270 тыс.
Выключныя Брамы Міласэрнасці адчыніліся ў грузінскім горадзе Руставі. Яны стаяць на месцы, дзе толькі павінен быў быць пабудаваны касцёл.
Кіраўніцтва дома састарэлых бельгійскага горада Дзіест стане перад судом за тое, што адмовіла ў выкананні эўтаназіі на тэрыторыі цэнтра 74-гадовай жанчыны, якая пакутуе на рак.
Злачынствы ў Кёльне, дзе ў навагоднюю ноч сотні меркаваных мігрантаў здейснілі шматлікія правапарушэнні, у тым ліку сексуальнага характару, павінны быць раскрытыя, а злачынцы — пакараныя, гаворыцца ў заяве.
У штогадовым звароце да кангрэсу Прэзідэнт ЗША Барак Абама асудзіў насілле і нянавісць у адрас мусульман у сувязі з учыненымі экстрэмісцкімі тэрактамі. Прэзідэнт ЗША лічыць, што знявага мусульман "не дадае нам бяспекі" і змяншае рэпутацыю краіны ў вачах усяго свету.
Падчас сустрэчы Прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі з Апостальскім Нунцыем арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці былі абмеркаваны пытанні, звязаныя з падрыхтоўкай візіту Папы ва Украіну.
Недалёка ад ізраільскага горада Бэйт-Шэмэш, на захад ад Ерузалема, былі апаганены салезіянскія могілкі: знішчаны крыжы і магілы.
У Свята-Успенскай Пачаеўскай лаўры ў ноч на 11 студзеня дзясяткі хораў з храмаў і манастыроў Украінскай Праваслаўнай Царквы Заходняй Украіны заспявалі старадаўнія калядкі.