Свабодны ўніверсітэт у Бруселі рэалізоўвае новую праграму навучання для бежанцаў. Ураджэнец Сірыі, каардынатар «Праграмы вітання» Мухамед Салман распавёў нямецкаму каталіцкаму агенцтву «KNA», што толькі на працягу першага тыдня прыёму зарэгістравалася 800 добраахвотнікаў сярод бежанцаў.
У Штабе міжнародных міратворчых сіл НАТА у Косава (KFOR), у Film City адбылася сустрэча капеланаў усіх кантынентаў і веравызнанняў, якія ўдзельнічаюць у місіі.
Суддзя адхіліў іск супраць іспанскага рыма-каталіцкага біскупа Хуана Антоніа Рейг Пла, які суаднёс знішчэнне зачатых дзяцей з нацысцкімі забойствамі яўрэяў і цыган.
18 лютага, у гадавіну памяці герояў Нябеснай сотні, Апостальскі Нунцый ва Украіне арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці ўшанаваў памяць загінулых на Майдане падчас Рэвалюцыі годнасці. Іерарх усклаў кветкі да крыжа на вуліцы Герояў Нябеснай сотні і памаліўся за іх у экуменічным храме.
Калісьці Папа Францішак адзначыў, што не спявае, таму што не трапляе ў ноты. Аднак у гэтым відэароліку можна пабачыць і пачуць штосьці зусім іншае. Паслухайце, як спявае Святы Айцец.
Праз два месяцы Польшча будзе святкаваць 1050-годдзе хросту. З гэтай нагоды падрыхтаваны гімн святкавання пад назвай «Дзе хрост, там надзея».
«Разам з вялікай павагай перад новым абавязкам я адчуваю перадусім радасць ад таго, што магу зрабіць», — прызнаўся пасля прызначэння на новую пасаду святар.
Прэзідэнт Парагвая Арасіа Картэс лічыць, што развіццё адносін Рускай Праваслаўнай Царквы і Рымска-Каталіцкага Касцёла мае глабальны сэнс.
Прадстаўнікі Каталіцкага Касцёла і абаронцы правоў жанчын прывіталі заяву прэм'ер-міністра Пакістана Наваза Шарыфа пра больш жорсткія законы, якія забараняюць забойствы «за гонар сям'і».
Дыяцэзіяльныя святары і манаскае духавенства становяцца ахвярамі войнаў, якія вядуць наркакартэлі ў Мексіцы. Гэта актуальна асабліва для штату Мічаакан, дзе 16 лютага ў межах візіту ў Мексіку Папа Францішак сустрэўся з духавенствам, кансэкраванымі асобамі і семінарыстамі.
«Мы часта ганяемся за матэрыяльнымі рэчамі і жывём заўтрашнім днём, забываючы пра сёння. Мы перамяшчаем погляд на часовае. Але самае галоўнае — мы забываем дзякаваць». Пра гэта распавядае ролік, які з’явіўся на youtube-канале Pustynia Serc.
«Ні ў якім разе нельга дапусціць вялікай вайны, і гэта была тэма нашай размовы з Папам Францішкам», — прызнаўся Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл у інтэрв’ю тэлеканалу «Russia Today».
15 лютага падчас урачыстай сесіі Рада горада Беластока ўхваліла пастанову аб прызначэнні благаслаўлёнага кс. Міхала Сапоцькі апекуном горада.
У першую нядзелю Вялікага посту, падчас Імшы ў інтэнцыі салдат, якія служаць у межах трэцяй змены місіі «Рашучая падтрымка» ў Афганістане, кс. Марэк Драбік, капелан кантынгенту польскіх войск, асвяціў адноўлены абраз Маці Божай Гетманкі польскага салдата.