Шматтысячны мітынг супраць так званых аднаполых «шлюбаў» прайшоў у цэнтры Рыма перад галасаваннем у парламенце краіны па гэтым пытанні.
«Буранаўскія бабулі» адкрылі у сяле Буранаве (Удмурція) святыню, якую пабудавалі на ўласныя ганарары. Паводле слоў удзельніц калектыва, менавіта будаўніцтва святыні ў свой час падштурхнула іх да выступленняў на вялікай сцэне.
Перамогай ліберальнага кірунку іўдаізму пасля некалькі гадоў спрэчак ізраільскія СМІ каментуюць змены ў законе, уведзеныя ўрадам Біньяміна Нетаньяху, паводле якіх жанчынам дазваляецца супольна з мужчынамі маліцца каля ерузалемскай Сцяны Плачу.
Прыблізна 15 тыс. камплектаў літургічнай вопраткі святароў рыхтуецца да галоўнай літургічнай падзеі Сусветных дзён моладзі ў Кракаве — cвятой Імшы Паслання, якую 31 ліпеня 2016 г. на Campus Misericordiae ўзначаліць Папа Францішак.
Многія пілігрымы, якія вярталіся са шматтысячнай дэманстрацыі ў абарону жыцця ў Вашынгтоне, патрапілі пад маштабную снежную буру, аднак іх бадзёрасць і жаданне дапамагчы бліжнім на дарогах краіны прыцягнулі яшчэ больш увагі СМІ.
250 мусульманскіх рэлігійных, навуковых і палітычных лідараў падчас міжнароднай навукова-рэлігійнай канферэнцыі ў Маракешы падпісалі дэкларацыю, якая заклікае да павагі свабоды веравызнання ў ісламскім свеце.
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Бразіліі разам з бразільскім дабрачынным каталіцкім таварыствам «Карытас» абвясціла кампанію салідарнасці з мігрантамі і бежанцамі, якіх ва ўсім свеце налічваецца каля 60 мільёнаў чалавек.
Французскія парламентарыі адобрылі закон, які забараняе эўтаназію. Пры гэтым медыкі могуць спыняць штучнае падтрыманне жыцця невылечна хворых пацыентаў, у тым ліку штучнае ўзнаўленне страты вадкасці і харчаванне.
З нагоды адзінаццатага Міжнароднага дня памяці ахвяраў Халакосту жыхары Плоцка (Польшча) 27 студзеня правялі акцыю «Полымя памяці».
Дазвол мужчынам, якія выдаюць сябе за жанчын, удзельнічаць у спартыўных мерапрыемствах у жаночых спаборніцтвах з цягам часу можа забіць жаночы спорт.
У кракаўскіх СДМ-2016 у ліпені прыме ўдзел больш за пяць тысяч маладых партугальцаў. Як праінфармаваў Аддзел душпастырства моладзі (АДМ), які дзейнічае ў межах Канферэнцыі епіскапату Партугаліі, моладзь з гэтай краіны, якая прыедзе ў Польшчу, будзе прадстаўляць усе дыяцэзіі.
З 17 па 25-га студзеня ў Рыме сустрэліся студэнты розных веравызнанняў, якія вучацца ў Экуменічным інстытуце ў Швейцарыі, каб паўдзельнічаць у спецыяльнай праграме, прысвечанай Тыдню малітваў аб адзінстве хрысціян. Гэта сумесны праект Сусветнага Савета Цэркваў і Апостальскай Сталіцы.
Чэхі прымаюць хрысціянскіх бежанцаў з Блізкага Усходу. У нядзелю ў Прагу прыляцелі першыя дзве іракскія сям’і. У бліжэйшыя дні да іх далучацца яшчэ 153 бежанцы.
Прэзідэнт Анібал Каваку Сілву лічыць, што гэтыя законы патрабуюць больш шырокага грамадскага абмеркавання, а не толькі дыскусій у парламенце.
Адбыўся другі цуд праз заступніцтва кардынала Джона Генры Ньюмэна, пра што паведаміла архідыяцэзія Чыкага ў Ватыкан. Цяпер слова за Кангрэгацыяй па справах Кананізацыі.