Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны ў свеце


У Валенсіі распачалася моладзевая сустрэча Тэзэ
28.12.2015 16:20

З 28 снежня па 1 студзеня ў Валенсіі (Іспанія) праходзіць 38-я Агульнаеўрапейская моладзевая сустрэча «Пілігрымка даверу на зямлі», арганізаваная супольнасцю Тэзэ.

 
Гаспадары, якія прымуць пілігрымаў падчас СДМ, не павінны будуць забяспечваць іх пасцельнай бялізнай
28.12.2015 16:16

За сем месяцаў да пачатку Сусветных Дзён Моладзі Кракаў рыхтуецца да прыезду ў Польшчу моладзі з усяго свету. На фінальных урачыстасцях у Кракаве чакаецца да двух з паловай мільёнаў чалавек. Каля 300 тысяч з іх з 20 да 25 ліпеня правядуць падрыхтоўчыя пяць дзён перад стартам СДМ у польскіх дыяцэзіях.

 
Кенійскія мусульмане выратавалі хрысціян ад смерці
23.12.2015 11:39

Непадалёк ад кенійскага горада Мандэра ісламісты напалі на пасажырскі аўтобус. У выніку нападу двое пасажыраў загінулі пры спробе ўцячы з аўтобуса.

 
Фінская паліцыя віншуе з Раством Хрыстовым оперным спевам
23.12.2015 11:12

Фінскі паліцэйскі Петрус Шродэрус у поўным рыштунку абаронцы правапарадку праспяваў у гонар Хрыста ў катэдральнай лютэранскай царкве горада Оўлу.

 
Сямёра дзяцей адсвяткавалі свой 18-ты супольны дзень нараджэння. Бо мама і тата вераць у Бога
22.12.2015 14:51

«Добрыя людзі» раілі Бобі Маккой абартаваць трох ці чатырох дзяцей, калі аказалася, што яна з мужам зачала адразу сем жыццяў. Зараз у шчаслівых бацькоў чацвёра 18-гадовых сыноў і тры дачкі.

 
У Бангладэш каталіцкія місіянеры будуць працаваць пад аховай паліцыі
22.12.2015 14:47

Замежныя місіянеры, якія працуюць у Бангладэш, атрымалі дадатковую абавязковую ахову паліцыі. Гэта звязана з нападам на італьянскага святара а. П’етро Параліга, які месяц таму быў сур’ёзна паранены невядомымі злачынцамі.

 
Малійскі Тамбукту: напад на хрысціянскую радыёстанцыю, трое загінулых
22.12.2015 09:19

Тры чалавекі загінулі ў выніку ўзброенага нападу на хрысціянскую радыёстанцыю «Таханінэт» у малійскім горадзе Тамбукту.

 
Гісторыя свята: як святкавалі Божае Нараджэнне ў Берліне перад Другой сусветнай вайной (рэдкія здымкі)
21.12.2015 13:18

Нямецкі фатограф Вілі Ромер (1887-1979) у сваіх здымках захаваў атмасферу гарадскога жыцця ў першай палове XX стагоддзя ў Берліне. Унікальныя фотасведчанні міжваенных гадоў дазваляюць адчуць атмасферу нямецкай сталіцы ў перыяд Божага Нараджэння ў 1910-х, 1920-х і 1930-х гадах.

 
Славенцы на рэферэндуме падтрымалі хрысціянскае разуменне шлюбу
21.12.2015 11:23

Каля 63 працэнтаў выбаршчыкаў у нядзелю выступілі супраць закону, які ўводзіў так званыя «аднаполыя шлюбы».

 
Нямецкі біскуп адказаў на пытанні дзяцей на тэму Божага Нараджэння
21.12.2015 11:16

Біскуп нямецкага горада Айхштэт Грэгар Марыа Ханкэ адказаў на дзіцячыя пытанні на тэму Божага Нараджэння. У апублікаваным на старонцы дыяцэзіі відэа іерарх адзначыў, што свае калядныя пажаданні выслаў па пошце, а не праз sms па тэлефоне.

 
Семінарысты-францішкане Кракава арганізоўваюць жывую батлейку
18.12.2015 16:49

Францішканскія семінарысты ўжо некалькіх дзён узводзяць шопку каля сваёй семінарыі ў Кракаве (Польшча). У вігілію Божага Нараджэння ў 22.00 яны выставяць першую батлейку і дадуць свой першы калядны канцэрт.

 
Мусульмане іракскай правінцыі не будуць працаваць у вігілію Божага Нараджэння
18.12.2015 09:58

У знак салідарнасці з хрысціянамі губернатар правінцыі Кіркук Нехмецін Карым загадаў, што 24 снежня для ўсёй правінцыі будзе дзень, вольны ад працы. У гэты дзень школы таксама будуць зачынены.

 
«Open Doors» распачынае медыяпраект для хрысціянскай моладзі Блізкага Усходу
18.12.2015 08:00

Міжнародны рух «Open Doors», які выступае за правы хрысціян на Блізкім Усходзе, распачынае новы сацыяльны медыяпраект «Я дзялюся жыццём — маладыя хрысціяне oнлайн на Блізкім Усходзе» (I Share Life - Young Christians Online in the Middle East).

 
Каля 10 тысяч Святых Дзвярэй адчынена ва ўсім свеце
17.12.2015 16:48

З аўторка, калі Святы Айцец адчыніў Дзверы Міласэрнасці ў базыліцы святога Пятра ў Ватыкане, праз іх прайшло больш чым 180 тысяч паломнікаў. Ва ўсім свеце, па падліках Папскай рады па справах новай евангелізацыі, адчынена каля 10 тысяч Святых Дзвярэй.

 
Папская Асацыяцыя «Дапамога Касцёлу ў бядзе» выпусціла калядную гісторыю па-арабску
17.12.2015 12:55

Папская Асацыяцыя «Дапамога Касцёлу ў бядзе» падрыхтавала спецыяльную публікацыю на арабскай мове, якая змяшчае біблійныя тэксты пра Божае Нараджэнне.

 
<< Першая < Папярэдняя 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 Наступная > Апошняя >>

Старонка 60 з 92
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.