Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці прыбыў 15 снежня ва Украіну, дзе яго прывіталі каталіцкія іерархі і супрацоўнікі Нунцыятуры.
Ёсць старая хрысціянская казка, што котка атрымала пазнаку М на ілбе ў знак удзячнасці ад Дзевы Марыі за тое, што грэла ноччу маленькага Езуса ў яслях. Многія коткі, відаць, памятаюць гэтую гісторыю і імкнуцца заняць сваё месца ў калядных сцэнках каля касцёлаў па ўсім свеце.
Праз год пасля сустрэчы з Папам Францішкам 12-гадовая дзяўчынка з ЗША, хворая на рак, перамагла хваробу.
Амбасадары будуць папулярызаваць сустрэчу ў Кракаве ў ліпені 2016 года і ідэю СДМ, таксама ўключацца ў цэлую акцыю Сусветных Дзён Моладзі. Сваім прыкладам яны будуць заахвочваць моладзь даваць сведчанне веры, а дзякуючы сваім дасягненням пакажуць, што хрысціянства з’яўляецца фундаментам добрага крэатыўнага жыцця.
Баевікі «Ісламскай Дзяржавы» забілі 15 снежня ў Масуле трох імамаў, якія адмовіліся дапамагчы баевікам завербаваць новых тэрарыстаў.
У адной са школ Брукліна забаранілі назвы «Божае Нараджэнне» і «Санта Клаўс». Кіраўніцтва вучэбнай установы ў адпаведнасці з дырэктывай мясцовага дэпартамента адукацыі вызначыла называць Божае Нараджэнне «зімовымі святамі», Дзень падзякі — «святам ураджаю», а Санта Клаўса — «свецкім дзеячам», паведаміў у панядзелак сайт тэлеканала «РенТВ».
Апытанне Інстытута палітыкі Гарвардскага ўніверсітэта засведчыла пра пазітыўнае стаўленне вялікай часткі амерыканскай моладзі да Пантыфіка.
З капліцы правінцыйнага шпіталю ў г. Пшэмыслаў быў скрадзены рэліквіярый з парэшткамі святога Айца Піо. Злачынец узламаў замок у шафе, у якой знаходзіліся рэліквіі.
Хрысціянства з’яўляецца дарам для народаў і дыялог з ім неабходны, каб працаваць для на карысць адкуплення свету, напісалі 25 артадаксальных рабінаў.
Шматлікія касцёлы ў пакістанскім горадзе Лахаўрзэ атрымалі пагрозы, што ў перыяд Божага Нараджэння будуць атакаваны. Гэта прымусіла абшчыны, населеныя ў асноўным хрысціянамі квартала Юханабад прадставіць справаздачы да ўлад і папрасіць аб забеспячэнні дадатковай аховы касцёлаў.
«Дадатак з’яўляецца канкрэтным адказам на заклік Папы Францішка адкрываць справы міласэрнасці і рэалізоўваць іх у паўсядзённым жыцці», — кажуць стваральнікі мультымедыйнага і інтэрактыўнага праекта Misericors, мэта якога заключаецца ў распаўсюджванні Божай Міласэрнасці.
Рыма- і грэкакаталіцкія біскупы Украіны ў супольнай дэкларацыі рэзка асудзілі спробы ўвесці антысямейную гендэрную ідэалогію ў дзяржаўнае заканадаўства.
У Італіі выходзяць рэцэнзіі на перавыдадзеную ў ЗША кнігу журналісткі Ідэн Доўн «Хвалюючая цнатлівасць: задавальненне ад таго, што ты апрануты».