Святы Пасад выдаў вердыкт, што так званыя «транссексуалы» не могуць быць хроснымі бацькамі, паколькі яны «жывуць у граху, парушаючы касцёльнае вучэнне».
Упершыню ў гісторыі Папскага ўніверсітэта ў Саламанцы (Іспанія) яго рэктарам стаў свецкі чалавек і жанчына – 51-гадовая прафесар Мірыям Картэс, спецыяліст па кананічным праве і маці чатырох дзяцей.
Фільм «Штаб камандзіраў», або «Ваенны пакой» (War Room) заняў другое месца па зборах у ЗША на мінулых выходных, паведамілі амерыканскія СМІ.
Падчас гатавання каталіцкі святар-кулінар час ад часу распавядае гледачам урыўкі са Святога Пісання.
Ужо шмат год у Нігерыі дзейнічае ісламісцкая тэрарыстычная арганізацыя «Боко Харам», якая забіла тысячы людзей, перш за ўсё нігерыйскіх хрысціян. Зараз католікі і пратэстанты краіны пачалі думаць пра тое, як узяць справу абароны сябе і сваіх блізкіх у свае рукі.
На Кубе распачалося будаўніцтва першага пасля рэвалюцыі 1959 года каталіцкага храма. Улады далі дазвол на ўзвядзенне касцёла св. Яна Паўла II у Баія, раёне на ўсходзе Гаваны, паведаміла місійнае агенцтва Fides. Ён стане першым з трох новых касцёлаў, будаўніцтва якіх дазволілі камуністычныя ўлады.
З 14 па 18 верасня ў Львове з нагоды Года кансэкраванага жыцця, аб’яўленага ў Каталіцкім Касцёле, пройдзе агульны сход манахаў з усёй Украіны.