16 лістапада ў Санкт-Пецярбургу ў канцэртна-выставачнай зале «Смольны сабор» адбылося ўрачыстае адкрыццё IX Міжнароднага фестывалю хрысціянскага кіно «Неўскі Дабравест». У яго арганізацыі прымаюць удзел прадстаўнікі асноўных хрысціянскіх канфесій горада.
У агульнай складанасці 70 чалавек сталі ахвярамі 64 злачынстваў на глебе нянавісці да Каталіцкага Касцёла ў ЗША ў 2014 годзе, паведамляецца ў дакладзе, апублікаваным на інтэрнэт-сайце Федэральнага бюро расследаванняў (ФБР) 16 лістапада.
У Рыме 18 лістапада пачаўся Сусветны кангрэс каталіцкай адукацыі, прысвечаны 50-годдзю саборнай Дэкларацыі “Gravissimum educationis” і 25-годдзю Апостальскай канстытуцыі “Ex Corde Ecclesiae”.
Парыж страшна ўражаны жорсткімі тэрактамі, якія прывялі да шматлікіх ахвяр ў мінулую пятніцу, распавёў Ватыканскаму радыё арцыбіскуп Парыжа кардынал Андрэ Вен-Труа.
Тысячы мусульман з розных краін планеты далучаюцца да акцыі ў сацсетках, выказваючы сваё асуджэнне тэрарыстычных атак у Парыжы.
Тэрарыстычныя акты ў Парыжы выклікалі шмат пытанняў, якія тычацца бяспекі ў свеце, у тым ліку на Сусветным дні моладзі, які ў наступным годзе пройдзе ў Польшчы.
Вышэйшы Савет ісламскіх вучоных у Каралеўстве Марока выдаў спецыяльны рэлігійны загад (фетву), у якім напісана, што іслам асуджае тэрор, агрэсію і забойства нявінных.
Хоць у сектары Газа знаходзіцца менш за дзвесце католікаў, лацінскі Патрыярх Ерузалема вырашыў, што ў дадатак да базылік у Назарэце і Гетсіманіі на гары Аліўнай, у сектары Газа ў Год Міласэрнасці будуць адкрыты Святыя Дзверы.
«Веліч Бога праяўляецца не ў адразанні галоў, але ў пашане да годнасці кожнага чалавека», — падкрэсліў кардынал Андрэ Вен-Труа ў парыжскай катэдры Нотр-Дам, які 15 лістапада ўзначаліў святую Імшу ў інтэнцыі ахвяр тэрарыстычных актаў 13 лістапада, іх блізкіх і ў інтэнцыі Францыі.
Прымас Чэхіі, Мітрапаліт Пражскі кардынал Дамінік Дука востра выказаўся аб тых, хто ўчыніў серыю тэрактаў у Парыжы. Па словах іерарха, тым, хто крычаў «Алах акбар!», трэба памятаць, што Бог з’яўляецца і справядлівым.
Зло не павінна трыумфаваць. З такімі словамі французскі епіскапат звяртаецца ў гэтыя дні да вернікаў. «Першая рэакцыя французскіх біскупаў, зразумела, шок. Затым перадусім гэта спачуванні членам сем’яў загінулых», — паведаміў манс. Олівер Думас, генеральны сакратар і прэс-сакратар Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Францыі.
Сатанінская суполка ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» Dirty Dark, а таксама яе дублёр, была прызнана суполкай, «што змяшчае супрацьпраўны кантэнт», гаворыцца на сайце Праваслаўнага праваабарончага аналітычнага цэнтра.
Невялікія запасы гуманітарных сродкаў не дазваляюць нам задаволіць вялікія патрэбы нашых верных – кажа арцыбіскуп Дэніс Антоні Чагда. Сіра-каталіцкі ардынарый Алепа падчас сустрэчы з Асацыяцыяй Дапамогі Касцёлу ў патрэбе звярнуў увагу на драматычную сітуацыю супольнасці верных, дзе ён выконвае абавязкі душпастыра.
11 лістапада суседні Беларусі польскі народ адзначае вельмі важнае і велічнае свята — Дзень Незалежнасці, якую здабыў у 1918 годзе і аддана беражэ. Каталіцкі Касцёл у Польшчы таксама заўсёды ў гэты дзень разам са сваім народам. Таму ў Дзень Волі адбываюцца шматлікія малітоўныя набажэнствы і святыя Імшы.
У Злучаных Штатах каталіцкая законніца перамагла ў тэлевізійным кулінарным шоў. Прыз у 10 тысяч долараў 30-гадовая сястра Аліцыя Торэс ахвяруе на кухню для бедных.