У Расіі выйшла кніга «Аб нябесным і зямным». Гэтая праца — своеасаблівы дыялог двух сяброў па актуальных пытаннях свецкага і рэлігійнага жыцця: кардынала Хорхе Марыё Берголіо, цяперашняга Папы Францішка, і рабіна Абрагама Скоркі. Цікавы факт, што гэтая кніга выйшла дзякуючы працы габрэйскага выдавецкага дома «Кніжнікі» і выдавецтва «Тэкст».
«Экстрэмісты блюзнераць. Не дапусцім гэтага» – такі надпіс можна было ўбачыць на мусульманскім культурна-адукацыйным цэнтры ў Вроцлаве, ад якога 27 кастрычніка ў другой палове дня вырушыла дэманстрацыя пад назвай «Не ад нашага імя».
Выклікі евангелізацыі глухіх сталі асноўнай тэмай першай міжнароднай азіяцкай канферэнцыі глухіх католікаў, якая адбылася ў Тайландзе.
«У Расіі дзейнічае 385 крызісных цэнтраў дапамогі цяжарным жанчынам, якія аказаліся ў складанай жыццёвай сітуацыі», – паведаміла глава камітэту Дзярждумы Расіі па пытаннях сям’і, жанчын і дзяцей Вольга Епіфанава.
Царква Англіі вырашыла паказаць відэаролік з малітвай «Ойча наш» у трох сеткавых кінатэатрах краіны. Аднак паказ роліка быў забаронены. Тым не менш, стужку можна паглядзець на Youtube.
У вобласці Аль-Хасака на поўначы Сірыі былі вызвалены з рук баевікоў «Ісламскай дзяржавы» дзесяць асірыйскіх хрысціян. Хрысціянскае агенцтва «Айна» паведаміла 25 лістапада, што група з пяці жанчын і пяці мужчын у добрым фізічным стане.
Джэфры Сміт, спецыяліст па вывучэнні перыяду ранняга хрысціянства з універсітэта Тэхаса, знайшоў на сайце інтэрнэт-аўкцыёна «eBay» выстаўлены для продажу фрагмент старажытнагрэчаскага папіруса Евангелля паводле Яна, паведамляе «The New York Times».
Прэзідэнт Перу Ольянта Умала абвясціў пра свой удзел у беатыфікацыі польскіх францішканаў а. Міхала Тамашака і а. Збігнева Стшалкоўскага, забітых у 1991 годзе ў Перу. Разам з імі будзе беатыфікаваны італьянскі святар Алесандро Дордзі, які памёр пакутніцкай смерцю ў Перу ў тым жа годзе.
Штодзённа ў радыёэфіры італьянскай сталіцы будзе гучаць шэсць спецыяльных выпускаў інфармацыйнай перадачы, прызначанай для пілігрымаў і турыстаў, якія прыбудуць для святкавання Юбілейнага Года Міласэрнасці. У праекце задзейнічаны: Ватыканскае радыё, Roma Radio, рымскі метрапалітэн, Luceverde Aci (транспартны інфармацыйны рэсурс) і FsNews Radio (радыёстанцыя італьянскай чыгункі).
У Турэмным замку гісторыка-архітэктурнага музея-запаведніка ў Табольску (Цюменская вобласць, Расія) адкрыліся чатыры пакоі для малітвы дарэвалюцыйнага перыяду. У адным з пакояў, які ў катаржнай турме быў адкрыты для католікаў у 1898 годзе, упершыню за сто гадоў прайшла святая Імша.
Абарона чалавечага жыцця ва ўсіх яго фазах ад зачацця да натуральнай смерці, шанаванне каштоўнасці сямейнага жыцця, прыняцця і выхавання дзяцей у шлюбе як саюзе паміж мужчынам і жанчынай – гэта асноўныя абавязкі дзяржавы ў адносінах да сваіх грамадзян. Пра гэта сказаў на распачацце пасяджэння партугальскага епіскапату Патрыярх Лісабона кардынал Мануэль Хасэ Макарыё дэ Клементэ.
28-гадовая Мэгі Дон атрымала ўзнагароду CNN «Герой года» за дапамогу дзецям-сіротам і людзям з бедных сем'яў у Непале. «Бог прысутнічае ў маёй справе дапамогі бедным», – прызнаецца пераможца.
«Жывучы сярод мусульман, мы назіраем, што яны асуджаюць гэтыя напады і глыбока засмучаныя тым фактам, што гэтыя акты былі здзейснены ў імя ісламу», – з такімі словамі каталіцкія біскупы Алжыра звярнуліся да епіскапату Францыі.
У мексіканскім штаце Пуэбла з’явіліся звесткі аб знікненні чарговага каталіцкага святара. Ксёндз Эраста Пліега дэ Хэсус чатыры гады быў пробашчам парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў горадзе Куйоако.
Здагадкі аб хуткай смерці рэлігій былі перабольшаныя. Паводле нядаўніх даследаванняў, рост рэлігійных груп ва ўсім свеце, па прагнозах, будзе ў 23 разы больш, чым рост нерэлігійных груп паміж 2010 і 2050 г.