Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны ў свеце


Калумбія: Касцёл выступае супраць усынаўлення дзяцей аднаполымі парамі
11.11.2015 09:25

«Гэта не праява сучаснасці, але самазнішчэнне» – так калумбійскія біскупы пракаментавалі рашэнне мясцовага суда, які дазволіў гомасексуальным парам усынаўляць дзяцей. Мясцовыя біскупы лічаць, што такое рашэнне парушае асноўныя правы дзяцей, а ставіць вышэй за іх правы гомасексуалістаў.

 
Парламент Германіі легалізаваў «альтруістычную» эўтаназію
10.11.2015 15:30

6 лістапада Бундэстаг пасля двух гадоў дэбатаў прыняў закон, які дазваляе эўтаназію, зробленую з альтруістычных памкненняў. У той жа час закон уводзіць штраф да трох гадоў пазбаўлення волі за «камерцыйную форму эўтаназіі».

 
У Пакістане частка мусульман выступае ў абарону рэлігійных меншасцяў
10.11.2015 13:04

Пакласці канец дыскрымінацыі і забабонам у дачыненні да рэлігійных меншасцяў у Пакістане - гэта мэта акцыі маладых мусульман. Першым крокам на гэтым шляху з’яўляецца жаданне змяніць шырокаўжывальную ў гэтым краі назву хрысціян.

 
Ісламісты адпусцілі 37 хрысціян
10.11.2015 12:01

7 лістапада баевікі «Ісламскай Дзяржавы» адпусцілі 37 вернікаў Асірыйскай Царквы Усходу, захопленых у палон падчас нападу на 35 хрысціянскіх вёсак, якія размяшчаюцца ў даліне ракі Хабур у сірыйскай правінцыі Аль-Хасака.

 
Украіна адмовілася прымаць «гендарную» папраўку ў Працоўны кодэкс
09.11.2015 15:52

Дэпутаты адхілілі папраўку да Працоўнага кодэксу, якая ўводзіла гендарную ідэалогію ў заканадаўства Украіны.

 
Дамініканскі манах скокнуў з вышыні некалькіх тысяч метраў (+ВІДЭА)
09.11.2015 14:29

Айцец дамініканін Павел Казацкі з Польшчы скокнуў з парашутам з вышыні некалькіх тысяч метраў над зямлёй. Свой учынак ён прысвяціў 800-годдзю дамініканскага oрдэна.

 
Прэзідэнт Польшчы сустрэнецца з Папам Францішкам
06.11.2015 12:24

9 лістапада адбудзецца аўдыенцыя Прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды ў Папы Францішка.

 
Тайланд: будысцкія манахі патрабуюць рэлігійнай дзяржавы
05.11.2015 15:43

У Тайландзе, які да нядаўняга часу быў адной з самых талерантных азіяцкіх краін, узмацняецца рэлігійны экстрэмізм.

 
Курды з'яўляюцца адзінымі саюзнікамі хрысціян у Іраку
04.11.2015 16:13

Халдэйскі ардынарый гарадоў Захо і Амадзі ў Іраку падкрэслівае, што адзінай сілай, якая здольная супрацьстаяць «Ісламскай Дзяржаве», з'яўляюцца курды.

 
У Сімферопалі на Хэлоўін апаганілі царкву
03.11.2015 15:18

У праваслаўнай царкве Дзяржаўнага абраза Маці Божай здзейснены акт вандалізму.

 
«Жаноча-каталіцкі Касцёл»: у Польшчы апублікавана даследванне пра ролю жанчын-каталічак
02.11.2015 16:17

Немагчыма пераацаніць тое, што робяць жанчыны для Касцёла ў Польшчы, сведчаць даныя Інстытута статыстыкі Каталіцкага Касцёла ў гэтай краіне.

 
Каталіцызм з'яўляецца найбольш паважанай рэлігіяй у Паўднёвай Карэі
02.11.2015 15:03

Каталіцызм - найбольш паважаная рэлігія ў Паўднёвай Карэі. Такі вынік быў атрыманы падчас соцапытання, якое штогод праводзіць Інстытут па вывучэнні будызму і грамадства, які належыць карэйскаму будысцкаму ордэну Дзоге.

 
У Іраку дзяцей абавязваюць змяніць сваю рэлігію
30.10.2015 12:23

Парламент Ірака адхіліў прапанаваную Касцёлам папраўку да закона аб рэлігійнай прыналежнасці дзяцей.

 
Доктара ў ЗША звольнілі за папярэджанне пра небяспеку гомасексуальных паводзін
30.10.2015 11:03

Кіраўніцтва аднаго шпіталя ў горадзе Бостан у ЗША звольніла ўрача, які папярэджваў пра рызыкі для здароўя гомасексуалістаў, абвінаваціўшы яго ў гамафобіі.

 
Біскупы свету звярнуліся да ААН-аўскіх палітыкаў
29.10.2015 18:53

За месяц да канферэнцыі па зменах клімату ў Парыжы, каталіцкія патрыярхі, кардыналы і біскупы з усіх кантынентаў 26 кастрычніка 2015 г. апублікавалі зварот да сумленняў удзельнікаў пасяджэння ААН. Яны патрабуюць міжнароднага пагаднення, якое дапамагло б спыніць глабальнае пацяпленне.

 
<< Першая < Папярэдняя 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 Наступная > Апошняя >>

Старонка 65 з 92
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.