«Важна, каб ў плюралістычным грамадстве было зразумела, чым з’яўляецца сакрамэнт сужэнства. Калі нам не атрымаецца да яго заахвоціць, зрабіць, каб "праскочыла іскра", то тады мы можам забыцца аб усіх важных пытаннях», — адзначыў арцыбіскуп Хэйнер Кох, старшыня Камісіі па справах сужэнства і сям'і епіскапата Германіі, даючы інтэрв'ю для нямецкага інфармацыйнага агенцтва KNA у сувязі з надыходзячым восеньскім Сінодам па справах сям’і.