Урад Саудаўскай Аравіі забараніў выхад арабскай версіі часопіса «National Geographic» з выявай Пантыфіка на тытульнай старонцы. Як патлумачыў галоўны рэдактар выдання, на гэта маюцца «культурныя прычыны».
Падзеі, прысвечаныя жартам, часам маюць смешныя вынікі. На амерыканскім конкурсе «Пажартуй з Папам» перамог... рабін.
Ліхвяры, якія патрабуюць празмерныя працэнты па кароткатэрміновых крэдытах, атрымалі новага праціўніка — каталіцкіх біскупаў.
У Мексіцы завяршылі пераклад ўсёй Бібліі на мову цоцыль.
«Міласэрнасць без межаў» – пад такой назвай выйшаў прома-ролік Сусветнага дня моладзі, які пройдзе ў Кракаве (Польшча) у 2016 г.
Прадстаўнікі Касцёла рэзка выказаліся адносна таго, як агрэсіўна некаторыя палітычныя сілы ў краінах Захаду прымушаюць пакутуючыя ад галечы краіны Афрыкі да адмовы ад хрысціянскіх каштоўнасцяў.
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда выкарыстаў сваё права вета адносна законапраекта пра «гендарную адпаведнасць», які б дазваляў аддзяліць афіцыйны пол чалавека ад біялагічнага. Палітык дзейнічаў у адпаведнасці з навуковай праўдай і вучэннем Касцёла.
«Час асцярожнай дыпламатыі заканчваецца», — паведаміў аўстрыйскаму каталіцкаму інфармацыйнаму агенцтву Kathpress архіепіскап Святаслаў Шаўчук, кіраўнік Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, які ўдзельнічае ў пасяджэннях Сінода Біскупаў, у спадзяванні на большы ўдзел Ватыкана ў справах дапамогі Украіне, якая з’яўляецца ахвяраю агрэсіі.
«Чысціня з’яўляецца вялікай цнотай, ласкай ад Бога, спосабам быць бліжэй да Яго, і, такім чынам, трэба больш пра яе казаць», — гэта словы Райлен Сімпсан, прадстаўніцы асацыяцыі Courage («Адвага»), з якімі яна выступіла перад Сінодам Біскупаў па справах сям’і.
Пасля першых агульных сходаў Cінода Біскупаў на тэму сям'і, які праходзіць у Ватыкане 4-25 кастрычніка, яго найпапулярнейшым удзельнікам з’яўляецца італьянец Давід Палоні. У залу Cінода ён прыбывае разам са сваімі бацькамі Масімам і Патрыцыяй. Для немаўляці Давід адзначаецца небывалым спакоем.
Арцыбіскуп Парыжа і адзін з чатырох сустаршыняў Сінода Біскупаў кардынал Андрэ Вэн-Труа заявіў, што назіральнікі, якія спадзяюцца на заўважныя змены ў вучэнні Касцёла, «будуць расчараваныя».
Прэмія Рафто, зацверджаная ў Нарвегіі для праваабаронцаў, у гэтым годзе прысуджана гандураскаму святару Ісмаэлю Марэна Кота, больш вядомаму як Падрэ Мело, паведамляе rublev.com са спасылкай на Euronews.com.