У Рызе распачало сваю працу латвійскае «Радыё Марыя». 8 снежня, ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, Мітрапаліт Рыжскі арцыбіскуп Збігнеў Станкевіч асвяціў працоўнае бюро новага радыё, якое распачало вяшчанне на ультракароткіх хвалях.
Год Міласэрнасці заахвочвае прымаць канкрэтныя ініцыятывы. У Кракаве іх збіраюцць у спецыяльнай кнізе «Учынкаў міласэрнасці», якая будзе ўручана Папу Францішку падчас Сусветных дзён моладзі.
187 стаенак прадставілі на конкурс Кракаўскіх стаенак у Польшчы. Падчас конкурсу быў вызначаны пераможца, які атрымаў гран-пры, таксама былі адзначаны лепшыя сярод самых мініяцюрных, сярэдніх і вялікіх, а таксама дзіцячых і моладзевых стаенак.
Польскае тэлебачанне будзе весці прамую трансляцыю беатыфікацыі першых польскіх місіянераў-мучанікаў з кракаўскай правінцыі а. Збігнева Стшалкоўскага і а. Міхала Тамашака. Трансліраваць беатыфікацыю будуць два тэлеканалы: рэгіянальны TVP Polonia і TVP.
Хрысціянскія Цэрквы ў Еўропе лічаць, што самай вялікай праблемай бежанцаў з’яўляецца іх інтэграцыя ў грамадстве і на рынку працы.
«Незаконны гандаль наркотыкаў – гэта нацыянальная трагедыя, крыніцай якой з’яўляецца дух дзікага капіталізму і ідалапаклонства грошай», – такі каментар наконт гэтай праблемы дала Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Аргенціны на заканчэнне сваёй пленарнай сесіі ў адмысловым прэс-рэлізе.
Дэлегацыя Касцёла Паўднёвай Карэі здзейсніла чатырохдзённы візіт у Паўночную Карэю, каб сустрэцца з прадстаўнікамі Каталіцкай асацыяцыі. Таксама ў дэлегатаў была магчымасць сустрэцца з паўночнакарэйскімі палітыкамі, каб паразмаўляць пра магчымае аб’яднанне сваёй краіны.
Ролік нямецкай сеткі супермаркетаў Edeka б'е рэкорды на Youtube — больш за 25 мільёнаў чалавек паглядзелі відэа, прымеркаванае да Калядаў.
Сям'я будучай зоркі футболу жыла бедна, бацька піў, таму маці Крышціану Раналду думала пра аборт, але, на шчасце, яны былі тады забаронены ў Партугаліі, распавядае біяграфічны фільм.
Вялікая колькасць украінскіх асуджаных патрабуе духоўнай падтрымкі. Як паведамляе Цэнтр інфармацыі Украінскай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага Патрыярхату (УПЦ МП), пра гэта распавёў кіраўнік сінадальнага аддзела УПЦ па справах пастырскай апекі пэнітэнцыярнай сістэмы протаіерэй Віктар Яцэнка, падводзячы вынікі царкоўнага служэння ў месцах пазбаўлення волі ў 2015 годзе.
Невядомыя ўзламалі сайт праваслаўнай святыні Апостала Фамы ў Маскве, дзе служыў і быў забіты вядомы святар-місіянер Данііл Сысоеў.
1 снежня ў японскім горадзе Ёкагама адкрываецца экспазіцыя пад назвай «Украінскае Раство», - паведамляе супольнасць украінцаў у Японіі «Краяне» ў Facebook. Выстава, размешчаная ў Доме дыпламатаў, будзе працягвацца да 25 снежня.
На Коле Сусветнага дня моладзі пры Кампусе Міласэрнасці ў Вялічцы-Бжэгах з’явіўся абеліск – сімвал Сусветнага дня моладзі. 28 лістапада крыж асвяцілі Мітрапаліт Кракава кардынал Станіслаў Дзівіш і старшыня Папскай рады па справах свецкіх кардынал Станіслаў Рылка.
У сувязі з забаронай на правядзенне дэманстрацыі ў Парыжы, дзе пачалася Канферэнцыя ААН, прысвечаная кліматычным зменам COP21, эколагі вырашылі выставіць некалькі тысяч пар абутку на плошчы Рэспублікі. Тут павінен быў скончыцца запланаваны імі марш. Сваю пару абутку даслаў і Папа Францішак.